Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Лукаша, 21 Паводле Лукаша, 21 глава

1 Аднойчы Езус падняўшы вочы свае і бачачы, як багатыя кідалі дарункі свае ў скарбону,
2 убачыў таксама адну ўдаву бедную, як кідала два дробныя грошыкі, капейкі,
3 затым сказаў: Запраўды кажу вам, гэтая ўдава ўкінула болей, чым усе іншыя.
4 Бо ўсе з лішкаў укідалі ў дары Божыя, а яна з недастатку свайго ўкінула ўсё, што мела на сваё ўтрыманьне.
5 А калі некаторыя гаварылі аб сьвятыні, што прыгожымі каменямі і дарамі аздоблена, Езус сказаў:
6 "Надыйдуць дні, ў якіх з усяго, што відзіце, не застанецца каменя на камені, каб ня быў скінуты".
7 Дык спыталіся ў Яго, кажучы: "Вучыцелю, калі гэта будзе, і што за знак, калі гэта пачнецца?"
8 Езус сказаў: "Глядзіце, каб вас не зьвялі. Бо многа прыйдзе ў Маё імя, кажучы: "Гэта Я" або: "Час надыйшоў" ды не ідзіце за імі".
9 А калі пачуеце пра войны і замешаньні, не беспакойцеся, бо трэба, каб гэта здарылася перш, але яшчэ ня зараз канец.
10 Далей казаў ім: "Паўстане народ на народ і каралеўства на каралеўства.
11 Месцамі будуць вялікія землятрусы, пошасьці і голад, панаваць будуць страхі ды знакі вялікія на небе.
12 Але перад тым усім наложаць на вас рукі, будуць прасьледаваць і выдаваць у сынагогі і ў вязьніцы, цягаючы да каралёў і намесьнікаў дзеля імя Майго,
13 станецца гэта вам у доказ.
14 Рашыцеся тады ў сэрцах вашых ня думаць, як маеце адказаваць.
15 Бо Я дам вам гаварыць, і мудрасьць, каторай ня змогуць запярэчаць праціўнікі вашыя.
16 А прадаваць вас будуць браты і бацькі, і сваякі і сябры. Заб'юць вас не аднаго.
17 Будуць вас усе ненавідзець дзеля імя Майго.
18 Але нават волас вам з галавы не прападзе.
19 Цярплівасьцяй вашай збавіце душы вашыя.
20 Калі вось убачыце Ерузалім войскам акружанае, тады ведайце, што прыблізілася ягонае спусташэньне.
21 Тады тыя, што ў Юдэі, хай уцікаюць у горы, а каторыя ў нутры горада — хай уцякаюць, а тыя, што ў ваколіцы, хай у горад не вяртаюцца.
22 Бо гэта дні помсты, каб збылося ўсё, што напісана.
23 Гора жа цяжарным і кормячым у тыя дні, бо будзе прыгнёт вялікі на зямлі і гнеў над гэтым народам.
24 Будуць падаць ад мяча і пагоняць іх у няволю паміж усіх народаў. Ерузалім будзе топтаны паганцамі, аж пакуль збудзецца час народаў.
25 Тады будуць знакі на сонцу і на месяцы і на зорках ды на зямлі прыгнёт народаў сярод разрухаў, гуку мора і навальніцаў.
26 Людзі будуць калявацець ад страху і чаканьня тых падзей, якія нахлынуць на ўвесь сьвет, бо магуцьці нябесныя будуць хістацца.
27 А калі ўбачаць Сына Чалавечага прыходзячага ў воблаку з сілай вялікай і веліччу.
28 А калі гэта збывацца пачне, глядзіце і падымайце галовы вашыя, бо набліжаецца адкупленьне ваша.
29 Затым сказаў ім прыповесьць: "Паглядзіце на фіговае дрэва, ды на ўсе дрэвы.
30 Калі яны ўжо фрукты выдаюць, ведаеце, што ўжо блізка лета.
31 Так і вы, як убачыце, што ўсё гэта збываецца, ведайце, што ўжо блізка Каралеўства Божае.
32 Сапраўды, кажу вам, не праміне гэта пакаленьне (род), аж усё гэта споўніцца.
33 Неба і зямля праміне, але словы Мае не прамінуць.
34 Сьцеражыцеся, каб часам не абцяжылі абжорствам і п'янствам, хлопатамі гэтага жыцьця, каб на вас гэты дзень не прыйшоў раптам.
35 Як маланка спадзе на ўсіх, што жывуць на зямлі ўсёй.
36 Дык пільнуйцеся, молячыся ўвесь час, каб былі вартымі ўсьцерагчыся ўсяго гэтага, што мае прыйсьці, ды каб маглі стануць на від Сына Чалавечага.
37 І навучаў днямі ў сьвятыні, а на нач выходзіў і прабываў на гары, каторую называюць Аліўнай.
38 А ўвесь народ ад раніцы сабіраўся ў сьвятыню, каб слухаць Яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукаша, 21 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.