1 Выпала, што ў тыя дні паявіўся загад (пастанова) Цэзара Аўгуста, каб спісаць увесь сьвет.
2 Першы гэты сьпіс быў зроблены Квірынам, правіцелем Сырыі.
3 Дык ішлі ўсе запісацца, кожны ў свой горад. Палестына на 12 правінцыяў дзеля дванаццаці сыноў Якуба, значыць дванаццаці пакаленьняў, з каторых кожнае мела свой цэнтр.
4 Пайшоў таксама і Юзэф з Галілеі, з горада Назарэт у Юдэю, у Давідаў горад, званы Бэтлеем, таму, што быў з радні і пакаленьня Давіда.
5 каб запісацца разам з Марыяй шлюбнай сваёй жаною, каторая была ў цяжы.
6 Здарылася, што калі там былі, прыйшоў час радзіць.
7 І нарадзіла сына свайго (адзінага) першароднага. Спавіла яго ў пялёнкі і паклала ў ясьлі (жлобе), бо не было для іх месца ў заездзе (гасьціньніцы).
8 У той ваколіцы былі пастухі пільнуючыя і вартуючыя пры сваім стадзе.
9 У той час явіўся перад імі анёл Госпадаў і яснасьць Божая асьвяціла і яны надта спалохаліся.
10 сказаўім анёл: "Ня бойцеся, бо зьвястую вам радасьць вялікую, яна будзе радаснай усім людзям:
11 сягоньня нарадзіўся Збаўца, Ён Хрыстус Госпад, у горадзе Давіда.
12 Такі вось будзе вам знак: "Знойдзіце дзіцятка, спавітае ў пялёнкі і пакладзена ў ясьлях (жлобе)".
13 Ды раптам з анёлам паявілася мноства войска анельскага, славячы Бога і гамонячых:
14 "Слава на нябёсах (вышынях) Богу, а супакой (мір) добрай волі людзям на зямлі!"
15 Затым ад іх анёлы падняліся ў неба, а пастухі казалі адзін аднаму: "Ідзёмце ў Бетлеем і пабачма, што там сталася, пра што павядоміў нам Госпад".
16 І з посьпехам прыбылі ў Бетлеем і знайшлі Марыю і Юзэфа (Язэпа) і Дзіцятка, пакладзена ў ясьлях.
17 А ўбачыўшы, зразумелі, што ім было аб дзіцятку.
18 А ўсе, што чулі, дзівіліся і дзеля таго, што ім разказалі пастушкі.
19 Марыя ж запомніла ўсе гэтыя словы, раздумоўваючы ў сэрцы сваім.
20 Пастухі вярнуліся славячы і хвалячы Бога за ўсё, што бачылі як ім было сказана.
21 А калі мінула восем дзён, каб абразаць дзіцятка, назвалі яго імем, якое было Яму дадзена анёлам перш, чым яно пачалося ва ўлоньні.
22 А калі споўніліся дні ачышчэньня яе па закону Майсея, прынесьлі Езуса ў Ерузалім, прадставілі Яго Госпаду,
23 як напісана ў Законе Госпада: "Кожны першародны хлопец будзе пасьвячаны Госпаду (Вых. 13:2),
24 ды каб скласьці ахвяру паводле таго, што сказана ў Законе Госпада — пару перапёлак або два галубы.
25 А вось у той час быў у Ерузаліме чалавек, імем Сымон. Ён быў справядлівы і баяўся Бога, і чакаў пацяшэньня Ізраеля, а Дух Сьвяты быў у ім.
26 Ён атрымаў абяцаньне ад Сьвятога Духа, што не памрэ, пакуль перш не пабачыць Хрыста Госпадавага.
27 Ведзены Духам пайшоў у сьвятыню. І калі бацькі Езуса ўносілі Яго ў сьвятыню, каб выпаўніць Закон,
28 Сымон узяў Яго на рукі свае і славіў Бога ў гэтыя словы:
29 "Цяпер па слову Твайму, Госпадзе, адпушчаеш слугу Свайго ў супакою,
30 бо вочы мае аглядалі збаўленьне Тваё,
31 Якое Ты прыгатаваў на віду ўсіх народаў:
32 сьвятло для збаўленьня паганаў і на спахвалу народу свайго Ізраеля.
33 А бацька ягоны і маці дзівіліся што да таго, што аб Ім казалі.
34 Ды багаславіў іх Сымон, кажучы Марыі, маці Ягонай: "Ён вось празначаны на падзеньне і на падым многіх Ізраельцаў ды як знак, катораму будуць працівіцца.
35 І Тваю душу праб'е меч, каб выявіліся намеры многіх сэрцаў".
36 Там жа была і прарочыца Ганна, дачка Фануеля, з пакаленьня Асэр. Яна была пажылая ў гадах. Ад дзявоцтва свайго з мужам жыла сем гадоў,
37 а будучы ўдавой да васьмідзесяці гадоў не пакідала сьвятыні, служыла там Богу днём і ноччу, у пастах і маленьнях.
38 Яна вось надыйшоўшы ў тую пару, славіла Госпада і расказвала аб Ім усім, каторыя чакалі адкупленьня Ізраеля.
39 А калі споўнілі ўсё па Закону Госпадавым, вярнуліся ў Галілею, у Назарэт, у свой горад.
40 А дзіця расло і мужнела, поўнае мудрасьці, ды ласка Божая ў Ім.
41 Бацькі Ягоныя (Юзэф і Марыя) хадзілі штогод у Ерузалім на ўрачыстасьць Пасхі (Вялікдзень).
42 І калі Езус меў ужо дванаццаць гадоў па звычаю тога сьвята пайшлі ў Ерузалім.
43 Па заканчэньні сьвята, калі варачаліся дамоў, дзіця Езус застаўся ў Ерузаліме, а бацькі Яго не замецілі гэтага.
44 Думаючы, што Езус у грамадзе, прайшлі дзень дарогі, а затым шукалі Яго сярод сваякоў і знаёмых,
45 але не знайшоўшы, вярнуліся ў Ерузалім, шукаючы Яго.
46 І наастатак па трох днях знайшлі Яго ў сьвятыні, седзячага паміж дактароў (вучоных), слухаючаго і ды пытаючага ў іх.
47 Усе, што слухалі, дзівіліся з розуму і адказаў Ягоных.
48 А бацькі ўвідзеўшы Яго зьдзівіліся. І маці Ягоная сказала Яму: "Сынок, чаму так нам зрабіў? Вось жа бацька Твой і я, з болем шукалі Цябе".
49 А Ён сказаў ім: "Пашто Мяне шукалі? Няўжо ня ведалі, што мне трэба быць у справах Айца Майго?"
50 Але яны не зразумелі гэтых слоў, якія сказаў.
51 Затым пайшоў з імі і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны. А маці Ягоная захавала ўсе гэтыя словы ў сваім сэрцы.
52 А Езус рос у мудрасьці і гадах, у ласцы ў Бога і ў людзей.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукаша, 2 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.