Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Лукаша, 18 Паводле Лукаша, 18 глава

1 Затым разказаў ім Езус прыповесьць аб тым, што заўсёды трэба маліцца і не пераставаць, кажучы:
2 "Жыў адзін судзьдзя ў адным горадзе. Ён Бога не баяўся і не зважаў на людзей.
3 Жыла таксама ў гэным адна ўдава, якая прыходзіла да яго з просьбай: "Вазьміся абараніць мяне ад майго праціўніка".
4 А ён не хацеў даўжэйшы час. Потым аднак адумаўся: хоць Бога не баяўся і з людзьмі не лічыўся,
5 аднак дзеля дакучлівасьці ўдавы, вазьму яе абарону, каб наканец не прыйшла і не зьневажыла мяне.
6 Дык сказаў Госпад: "Паслухайце, што гаворыць несправядлівы судзьдзя,
7 а ці ж Бог ня возьмецца бараніць выбраньнікаў сваіх днём і ноччу прызываючых Яго, ды ці будзе марудзіць у іх бядзе?
8 Кажу вам, што скора возьме іх у абарону. Але калі прыйдзе Сын Чалавечы, ці знойдзе веру на зямлі?"
9 Некаторым, што надта сабе верылі, што яны былі справядлівыя, а іншымі пагарджалі — гэткую прыповесьць.
10 Двух людзей увайшло ў сьвятыню памаліцца: адзін фарызэй, а другі мытнік.
11 Фарызэй, стоячы, так маліўся ў душы: "Божа, дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: рабаўнікі, несправядліўцы, чужаложнікі, як і гэты мытнік.
12 Пашчу два разы ў тыдні, даю дзесяціну з усяго, што маю.
13 А мытнік, стоячы здалёка, не сьмеў нават падняць у неба, але біўся ў грудзі і прасіўся: "Божа, будзь міласэрны мне грэшнаму".
14 Кажу вам: гэты вярнуўся дамоў апраўданы, а ня той. Бо кожны, хто выносіцца, будзе паніжаны, а хто паніжаецца будзе павышаны".
15 Часам прыносілі да Езуса дзеці, каб дакрануцца да іх. Бачачы гэта вучні сварыліся на іх.
16 Але Езус паклікаўшы іх да Сябе, загадаў: "Пазваляйце дзеткам прыходзіць да Мяне і не бараніце ім: бо такіх — Каралеўства Божае.
17 Сапраўды кажу вам: хто не прымае Каралеўства Божага як дзіця, не ўвойдзе ў яго.
18 Аднойчы спытаўся ў Езуса высокі ўрадовец: "Вучыцелю добры, што маю рабіць, каб здабыць жыцьцё вечнае?"
19 А Езус яму адказаў: "Чаму Мяне завеш добрым? Ніхто ня добры, адно Бог.
20 Знаеш прыказаньні: "Не забівай, не чужалож, не крадзі, не сьведч фальшыва, паважай бацьку свайго і маці сваю" (Вых. 20:12−16, Паўт. Пр. 5:16−20).
21 А ён сказаў: "Я гэта ўсё спаўняю ад маленства".
22 Пачуўшы гэта, Езус сказаў яму: "Табе не хапае аднаго: прадай усё, што маеш і раздай убогім, а заробіш скарб у небе, ды прыходзь ідзі за Мной".
23 А ён пачуўшы гэта, пасмутнеў: бо быў вельмі багаты.
24 Затым Езус бачачы яго сумным сказаў: "Як трудна, маючым багацтвы ўвайсьці ў Каралеўства Божае.
25 Лягчэй вярблюду праціснуцца праз вуха іголкі, чым багацею ўвайсьці ў Каралеўства Божае."
26 Дык спыталіся тыя, што слухалі: "Хто ж можа быць тады збаўлены?"
27 Сказаў Ён ім: "Што не магчыма людзям, гэта магчыма Богу".
28 Сказаў Пётр: "Вось жа пакінулі ўсё і пайшлі за Табой".
29 Сказаў ім Езус: "Сапраўды кажу вам, што няма нікога, хто б пакінуў дом, або бацькоў, або братоў, або жонку, або дзяцей дзеля Каралеўства Божага,
30 каб не атрымаў многа больш у жыцьці гэтым, а ў будучым жыцьцё вечнае.
31 Узяўшы з сабой дванаццаць казаў ім: "Ідзём у Ерузалім і зьдзейсьніцца ўсё, што напісана Прарокам пра Сына Чалавечага.
32 Будзе выдадзены паганам, будзе высьмеяны, убічаваны, ды апляваны.
33 А па ўбічаваньні заб'юць Яго, а на трэці дзень уваскрэсьне.
34 Але яны з гэтага нічога не разумелі, пра што гаварылася.
35 Здарылася, што калі падыходзіў да Ерыха, нейкі сьляпы сядзеў пры дарозе жабруючы.
36 Пачуўшы гармідар натоўпу праходзячага спытаўся, што гэта такое?"
37 Сказалі Яму, што Езус з Назарэту праходзіць міма.
38 Дык пачаў крычаць: "Езу, Сыне Давідаў, зжалься нада мной!"
39 А тыя, што ішлі на перадзе сварыліся на яго, каб маўчаў. Але ён тым яшчэ мацней крычаў: "Сыне Давідаў, пашкадуй мяне!"
40 Езус стрымаўся і загадаў яго прывесьці да Яго. А калі ён падыйшоў, спытаўся ў яго:
41 "Што хочаш, каб Я зрабіў табе?" А ён сказаў: "Госпадзе, хачу відзець".
42 Сказаў яму Езус: "Праглянь, вера твая аздаравіла цябе".
43 І зараз праглянуў, ды ішоў за Езусам, славячы Бога. А ўвесь народ бачачы гэта, славіў Бога.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукаша, 18 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.