Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Лукаша, 14 Паводле Лукаша, 14 глава

1 Аднойчы, калі Езус у шабат увайшоў у дом аднаго з перадавых фарызэяў, запрошаны на пасілак, яны вось за Ім сьлядзілі, наглядалі.
2 Здарылася, што нейкі апухлы чалавек прыйшоў да Яго.
3 Езус зьвяртаецца да законаведаў і фарызэяў з пытаньнем: "Ці належыцца ў шабат аздараўляць?"
4 Але яны маўчалі. Тады Езус, дакрануўшыся да хворага, аздаравіў яго і адправіў.
5 І ў адказ сказаў ім: "Калі каторага з вас асёл або вол уваліцца ў студню, дык ці зараз выцягваюць яго ў дзень шабату.
6 І не маглі яны на гэта ніяк адказаць.
7 Аднойчы прыглядаючыся як госьці (запрошаныя) першыя месцы выбіралі сказаў Езус запрошаным гэту прыповесьць:
8 "Калі будзеш запрошаны на вясельле, не сядай на першым месцы, каб часам ня быў запрошаны важнейшы за цябе,
9 бо тады той, хто цябе і яго запрасіў, прыйшоўшы скажа табе: "Яму ўступі месца". І тады ты з сорамам зоймеш апошняе месца.
10 Дык калі цябе запросяць, ідзі і сядзь на апошнім месцы, каб калі надыйдзе той, хто цябе запрасіў, скажа табе: "Прыяцелю, сядзь вышэй. Тады будзеш мець пахвалу ў банкетчыкаў.
11 Бо кожны, хто сябе вывышае, будзе паніжаны, а хто сябе паніжае — будзе павышаны".
12 Затым гаварыў і да таго, хто яго запрасіў: "Калі спраўляеш баль (абед) або вячэру, не запрашай прыяцеляў сваіх (сяброў) ані братоў сваіх, або сваякоў, ані багатых суседзяў, каб яны часам узамен цябе не пазвалі, бо ўжо атрымаў бы ўзнагароду.
13 Але калі спраўляеш баль, пазаві ўбогіх, калекаў, кульгавых, ды сьляпых,
14 а ўбаславёны (шчасьлівы) будзеш, бо запрошаныя ня маюць чым адплаціццца: адплачаным табе будзе пры ўваскрашэньні справядлівых".
15 Пачуўшы гэта адзін з гасьцей сказаў Яму: "Багаслаўлены той, хто будзе спажываць хлеб (удзельнічыць у банкеце) у Каралеўстве Божым!"
16 А Езус сказаў яму: "Адзін чалавек справіў вялікую вячэру (вялікі банкет) і паклікаў многіх гасьцей.
17 Ды паслаў свайго слугу ў пару вячэры, каб прыпомніў запрошаным, каб прыходзілі, бо ўжо ўсё прагатавана.
18 І пачалі ўсе супольна адгаварвацца, апраўдвацца. Першы сказаў яму: "Купіў я палетак і мусова мушу пайсьці і абгледзіць яго: прашу цябе выбачай мне (прабач мне).
19 А другі вось што сказаў: "Купіў пяць пар валоў і іду іх праверыць. Прашу цябе, прабач мне (апраўдай мяне).
20 Яшчэ іншы сказаў: "Узяў жонку ажаніўся і дзеля таго не магу прыйсьці".
21 Затым вярнуўшыся слуга разказаў гэта гаспадару свайму. Тады ўзлаваны (разгневаны) гаспадар сказаў свайму слузе: "Ідзі скора на вуліцы і перавулкі горада і прывядзі сюды ўбогіх і калекі, храмых, і сьляпых.
22 Слуга сказаў: "Гаспадару, усё зроблена як загадаў ты, але яшчэ ёсьць месца.
23 Дык зноў сказаў гаспадар слузе: "Выйдзі на дарогі і заплоцьці, змушай прыходзіць, каб дом мой быў поўным.
24 А кажу, што ніводзін з тых людзей запрошаных, не пакаштуе маёй вячэры".
25 А хадзілі за Езусам вялікія грамады. Адвярнуўшыся да іх, сказаў:
26 Калі хто прыходзіць да Мяне, а ня мае ў ненавісьці бацькі свайго і маці, жонкі, і дзеці, братоў і сясьцёр, а пры тым і жыцьця свайго, — ня можа быць вучнем Маім".
27 І хто не нясе крыжа свайго ды не ідзе за Мной — ня можа быць вучнем Маім.
28 Бо хто з вас маючы збудаваць башню, вежу, ці ня сядзе перш і не аблічыць патрэбных выдаткаў, ці мае чым яе дакончыць.
29 Бо інакш гледзячыя пачалі б з яго сьмяяцца, каб залажыў падмурак, а ня змог закончыць,
30 ды, каб не гаварылі: Гэты чалавек пачаў будаваць і ня змог кончыць.
31 Або які кароль, маючы ваяваць супроць другога караля, ці не засядзе перш і не абдумае, ці мог бы ён з дзесяцьцю тысячамі, пайсьці супраць тога, які ідзе на яго з дваццацьцю тысячамі.
32 Інакш, калі той яшчэ далёка, высылае пасланьнікаў і просіць аб мір (просіць памірыцца).
33 Так вось кожны з вас, хто ня вырачыцца ўсяго, што мае, ня можа быць маім вучням.
34 Соль добрая, але калі зьвятрэе, чым яе пасаліць, заправіць?
35 Не прыдасца яна ані ў зямлю, ані ў навоз, але вон яе выкінуць. Хто мае вушы слухаць, няхай слухае.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукаша, 14 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.