Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Лукаша, 15 Паводле Лукаша, 15 глава

1 Прыходзілі да Езуса мытнікі і грэшнікі паслухаць Яго навук.
2 А фарызэі і вучоныя шэмралі (марматалі) кажучы: "Ён прымае (дружыць) грэшнікаў і есьць з імі".
3 Сказаў ім тады Езус гэткую прыповесьць:
4 Ці ёсьць між вамі нехта, хто маючы сто авец, калі б згубіў адну з іх, ці не пакідае дзевяцьдзесят дзевець у пустыні і ці не ідзе за тою, што згублена, пакуль яе ня знойдзе?
5 А калі яе знойдзе, кладзе сабе на плечы і цешыцца.
6 І вярнуўшыся дамоў, склікае прыяцеляў і суседзяў кажучы ім: цешцеся разам са мной, бо адшукаў авечку сваю згубленую.
7 Кажу вам, што такая будзе радасьць у небе з аднаго грэшніка пакутуючага, больш чым дзевяцідзесяцьцю дзевяцьцю справядлівых, не патрабуючых пакуты.
8 Або якая жанчына, маючыя дзесяць драгмаў, калі згубіць адну драгму, ці ня паліць сьвечкі, ці ня мяце падлогі ды не шукае рупліва, аж пакуль ня знойдзе.
9 А калі знойдзе, склікае прыяцелок і суседак, кажучы ім: "Цешцеся са мною, бо я знайшла драгму згубленаю.
10 Так, кажу вам, будзе радасьць сярод анёлаў Божых дзеля аднаго грэшніка, каторы пакутуе (каіцца).
11 Езус разказваў далей: "Адзін чалавек меў двух сыноў.
12 Маладзейшы з іх сказаў бацьку: "Баця, дай маю частку маёмасьці, што мне належыцца. Бацька разьдзяліў паміж іх маёмасьць.
13 Небавам маладзейшы сын забраўшы ўсё сваё выбраўся ў далёкую краіну. Прагайдачыў там сваю маёмасьць, жывучы распусна.
14 А калі змарнаваў усё, настаў вялікі голад у той старане, ды і сам стаў адчуваць недастатак.
15 Дык пайшоў і наняўся ў аднаго жыхара таго краю, ды той паслаў яго ў сваё сяленьне пасьвіць сьвіньней.
16 І ён рад быў напоўніць жывот свой мяккінай, якую елі сьвіньні, але ніхто яму не даваў.
17 Разважыўшы гэта тады сказаў: "Сколькі ж парабкаў (наймітаў) у бацькі майго ўдоваль маюць хлеба, а я тут з голаду ўміраю.
18 Устану і вярнуся да бацькі свайго ды скажу яму: "Баця, саграшыў я адносна неба і проціў цябе.
19 Я ўжо ня варт называцца тваім сынам, вазьмі мяне быццам адным з парабкаў сваіх".
20 І сабраўшыся пайшоў да бацькі свайго. А калі ён быў яшчэ далёка, бацька ягоны ўбачыў яго і пашкадаваў яго. Пераняў яго, кінуўся яму на шыю і пацалаваў яго.
21 Сын жа сказаў яму: "Баця, саграшыў перад небам і проціў цябе, так што ўжо ня варты называцца сынам тваім.
22 Аднак бацька загадаў слугам сваім: "Быстра прынясіце найлепшы адзетак і адзеньце яго, дайце яму такжа персьцень на палец яго і сандалы яму на ногі.
23 Выбярыце кормнае цялё і забіце. Будзем есьці і весяліцца:
24 Бо сын мой гэты быў памёршы, але аджыў, быў прапаўшы, — але аднайшоўся. Дый пачалі весяліцца.
25 А старэйшы сын яго быў на полі, а калі вяртаўся і падыйшоў пад дом, пачуў музыку і танцы.
26 Пазваў тады аднаго слугу ды спытаўся, што гэта здарылася.
27 А той кажа яму: "Брат твой вярнуўся, дык бацька твой забіў кормнае цялё, бо вярнуўся ён жывым.
28 Абурыўся ён тады і не хацеў заходзіцца. Але бацька яго выйшаў і пачаў яго ўпрашаць.
29 А ён у адказ сказаў бацьку свайму: "Я толькі гадоў служу табе і ніколі не нарушыў загаду твайго, а ты мне ніколі ня даў казьляці, каб я пабалаваў з сябрамі сваімі.
30 А як паявіўся гэты сын твой, што пралайдачыў з распусьніцамі сваю маёмасьць, дык забіў ты яму клустае цялё.
31 Але бацька ўгаварыў яго: "Сыне, ты заўсёды са мной, і ўсё, што маё — тваё.
32 Трэба ж аднак радавацца і банкетаваць, бо брат твой быў памёршы і аджыў, быў прапаўшы і аднашоўся".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукаша, 15 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.