Библия Чарняўскі-0 Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Лукаша, 13 Паводле Лукаша, 13 глава

1 У гэты саму час прыйшло некалькі людзей і расказалі Яму пра Галілейцаў, каторых кроў Пілат зьмяшаў з іхнімі ахвярамі.
2 У адказ сказаў ім Езус: "Ці вы думаеце, што гэныя Галілейцы былі большымі грэшнікамі, чым іншыя Галілейцы, што так пацярпелі?
3 Ніякім чынам. А кажу вам, калі і вы пакутаваць ня будзеце, усе падобна пагінеце.
4 Як гэных васемнаццаць, на якіх завалілася вежа у Сілёэ і забіла іх. Ці вы думаеце, што яны былі большымі грэшнікамі, чым усе людзі пражываючыя ў Ерузаліме?
5 Ніякім чынам — кажу вам, але калі пакутаваць ня будзеце, усе вы падобна папрападаеце.
6 Затым разказаў ім гэтую прыповесьць: нейкі чалавек меў дрэва фігі, пасаджанае ў сваім вінаградніку. Раз прыйшоў шукаць фрукту на ім, але не знайшоў.
7 Дык сказаў загадчыку вінаградніка: "Ужо тры гады прыходжу і шукаю фрукту на гэтым дрэве фігавым, але не знаходжу. Выкарчуй яго, бо нашто зямлю займае?"
8 Кажа яму загадчык: "Гаспадару, пакінь яго на гэты год, я яго абкапаю і абкладу навозам,
9 можа стане пладаносіць, а калі не, пазней яго выкарчуеш".
10 Аднойчы ў шабат навучаў Езус у адной сінагозе.
11 А вось адна жанчына ад васемнаццаці гадоў мела духа немачы, хадзіла згорбеўшы і не магла ніяк глянуць уверх.
12 Калі ўбачыў яе Езус, пазваў да Сябе ды сказаў ёй: "Жанчына, асвабоджана ты ад сваёй нядужасьці".
13 Затым усклаў на яе рукі і яна адразу выпраставалася і славіла Бога.
14 Тады начальнік сынагогі, абураны, што Езус аздараўляў у шабат, казаў да натоўпу: "Шэсьць дзён ёсьць, у каторыя належыцца працаваць, дык у тыя дні прыходзьце на лячэньне, а не ў дзень шабату".
15 А Госпад у адказ казаў яму: "Крывадушнікі, ці ж кожны з вас не адвязвае вала свайго або асла ад жлобу, ды не вядзе напаіць у дзень шабату".
16 А ці ж гэтае дачкі Абрагама, зьвязанай дэманам ад васемнаццаці гадоў, не належылася асвабадзіць ад увязі ў шабат?"
17 Калі гэта казаў, засаромеліся ўсе Яго праціўнікі, а ўвесь народ цешыўся з усіх слаўных Яго чынаў.
18 Дык далей казаў: "Да чаго падобнае Каралеўства Божае ды з чым мог бы яго параўнаць?
19 Падобна яно да гарчычнага зярняці, якое ўзяўшы чалавек пасеіў у сваім агародзе. І вырасла яно і сталася дрэвам вялізным і нябесныя птушкі адпачывалі на яго галінах.
20 І зноў гаварыў: да чаго параўняю Каралеўства Божае?
21 Яно падобнае да квасі, якое ўзяўшы жанчына і ўмішала ў тры меркі мукі і ад яе ўсё ўкісла".
22 Езус хадзіў навучаючы па гарадах і вёсках, направіўшыся ў Ерузалім.
23 Хтосьці сказаў Яму: "Госпадзе, ці мала тых, што будуць збаўлены? А Ён сказаў ім:
24 Пастарайцеся ўвайсьці праз цесную браму — бо кажу вам — многія будуць хацець увайсьці і ня змогуць.
25 Бо калі гаспадар дому і запрэ дзьверы, будзеце стаяць на вонкі і стукацца ў дзьверы, кажучы: Госпадзе, адапры нам. А ў адказ скажа вам: ня ведаю, адкуль вы.
26 Тады пачніцё гаварыць: елі мы і пілі з Табою і навучаў Ты на нашых вуліцах.
27 Але Ён скажа вам: ня ведаю, адкуль вы? Адыходзіцеся ад Мяне ўсе, каторыя дапускаецеся беззаконьня".
28 Там будзе плач і скрыгатаньне зубамі, калі ўбачыце Абрагама, Ізаака ды Якуба, ды ўсіх прарокаў у Каралеўстве Божым, а самых сябе вон выкінутых.
29 Ды прыйдуць з усходу і з захаду, з поўначы і з поўдня, і засядуць у каралеўстве Божым
30 Так апошнія стануць першымі, а першыя — апошнімі.
31 У той самы дзень падыйшло да Яго некалькі фарызэяў і сказалі Яму: "Выхадзі і ідзі адсюль, бо Гэрад хоча Цябе забіць.
32 Ён сказаў ім: "Ідзіце і скажыце гэнаму лісу: "Вось Я выганяю дэманаў і лячу хваробы сёньня і заўтра, а трэцяга дня спынюся.
33 Аднак трэба, каб Я сёньня і заўтра і пазаўтра быў у дарозе, нельга Прароку гінуць па-за Ерузалімам.
34 О Ерузаліме, Ерузаліме, які забіваеш Прарокаў, камянуеш тых, што да цябе пасыланыя. Колькі раз хацеў сабраць сыноў тваіх, як птушка птушанят сваіх пад свае крыльлі, але ты не хацеў?
35 Дык застанецца вам ваш дом пустым. Бо, кажу вам, не ўбачыце Мяне датуль, аж пакуль ня скажыце: "Багаслаўлены той, хто прыходзіць у імя Госпада" (Пс. 117:26).
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукаша, 13 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.