1 А калі скончыў усе свае павучэньні (навукі) слухаючым яго людзям — направіўся ў Кафарнаўм.
2 А ў аднаго сотніка быў слуга, якога ён вельмі цаніў, і быў моцна хворы, блізкі сьмерці.
3 Ён пачуўшы пра Езуса паслаў да Яго старэйшын Юдэйскіх, просячы Езуса, каб прыйшоў і каб аздаравіў слугу яго.
4 Калі яны прыйшлі да Езуса шчыра прасілі Яго, кажучы: "Варт ён, каб гэта яму зрабіў,
5 бо ён любіць наш народ, нават сам паставіў нам сынагогу".
6 Дык Езус пайшоў за Ім. А калі ўжо быў недалёка ад дому, паслаў сотнік прыяцеляў сказаць: "Госпадзе, ня мучся, бо я ня варт, каб Ты ўвайшоў пад дах мой.
7 Таму, што і самога сябе ўважаю за нягоднага (нявартага) прыйсьці (спаткаць) да Цябе, але скажы слова і паздаравее слуга мой.
8 Бо і я чалавек маючы ўладу, маю пад сабой жаўнераў. Кажу гэтаму: "Ідзі і ён ідзе, а іншаму: "Хадзі" і ён прыходзіць. Кажу слузе свайму: "Рабі гэта" і ён робіць".
9 Езус пачуўшы гэта, зьдзівіўся дзеля яго, ды зьвярнуўшыся да ідучых за Ім грамадой, сказаў: "Кажу вам, не знайшоў я такой веры ў Ізраеля!"
10 А тыя (пасланьнікі) вярнуўшыся дамоў знайшлі слугу здаровым.
11 Выпала, што ўзноў ішоў Езус у горад, які называецца Найм. А з Ім ішлі вучні Ягоныя ды вялікі натоўп людзей.
12 А калі падыходзіў да брамы горада, якраз выносілі памёршага адзінага сына маці, каторая была ўдавой. Ды мноства людзей з горада праводзіла яе.
13 Калі ўбачыў яе Госпад пашкадаваў яе ды сказаў ёй: "Ня плач!"
14 Падыйшоў і дакрануўся насілак (а тыя, што несьлі затрымаліся) затым сказаў: "Юнача, загадваю табе, устань!"
15 І сеў памёршы, і пачаў гаварыць. І аддаў яго ягонай маці.
16 Дык усіх ахапіў страх. Дык славілі Бога кажучы: "Вялікі Прарок явіўся сярод нас, ды Бог наведаў свой народ.
17 Аб Езусе разьнеслася вестка па ўсёй Юдэі і вакруг па ўсёй краіне.
18 Аб усім паведамілі Яну яго вучні.
19 Дык Ян паклікаў двух сваіх вучняў і паслаў іх да Езуса запытацца: "Ці Ты Тым, Каторы мае прыйсьці, ці другога маем чакаць?"
20 Як толькі яны прыйшлі да Езуса, сказалі: "Ян Хрысьціцель паслаў нас да Цябе, кажучы: "Ці Ты — Той, каторы мае прыйсьці, ці маем чакаць другога?"
21 Як толькі ў той час Езус аздаравіў многіх ад хваробаў і цярпеньняў і ад ліхіх духаў ды многім сьляпым вярнуў зрок.
22 У адказ сказаў ім Езус: "Ідзіце і скажыце Яну, што вы бачылі і чулі: Сьляпыя відзяць, кульгавыя — ходзяць, пракажоныя — ачышчаны, глухія — чуюць, памёршыя ўваскрасаюць, убогім весьціцца Эвангелія,
23 і шчасьлівыя (багаслаўлены) тыя, што з Мяне ня горшацца.
24 А калі адыйшліся пасланьнікі Яна, пачаў Езус гаварыць аб Яне: "Што вы выйшлі ў пустыню відзець? Трысьціну хістаючыся ад ветру?
25 Ды што выйшлі пабачыць? Мо чалавека ў мягкае адзеньне адзетага? Вось тыя, што ў багатых адзеньнях ды што ў роскашы жывуць, у дамах каралеўскіх знаходзяцца.
26 Ды што вы выйшлі пабачыць? Прарока? Так, кажу вам і больш за Прарока.
27 Ён той, аб кім напісана: "Вось жа пасылаю анёла Майго перад воблікам Тваім. Ён прыгатуе дарогу Тваю перад Табою. (Вых. 23:20; Мал. 3:1)
28 Бо кажу Я вам: "Між народжаных жанчынамі няма большага (важнейшага) прарока над Яна Хрысьціцеля. Але найменшы ў каралеўстве Божым вялікшы ад яго.
29 Затым увесь народ, які чуў і мытнікі славілі Бога, будучы ахрышчаны Янавым хростам.
30 Фарызэі жа і Законаведы ўзгардзілі намерам Божым што да сябе і не прынялі хросту ад Яго.
31 Тады сказаў Госпад: "З кім мог бы параўняць я гэтага пакаленьня людзей і да каго яны падобны?
32 Падобны яны да хлапчанят, седзячых на рынку, якія кажуць адны да другіх: "Гралі мы вам, а вы не танцавалі, галасілі мы, а вы ня плакалі.
33 Прыйшоў Ян Хрысьціцель і хлеба ня еў і віна ня піў, а вы кажаце: "Дэмана мае".
34 Прыйшоў Сын Чалавечы, Які есьць і п'е, а вы кажаце: "Во чалавек, во чалавек абжора і п'яніца, прыяцель мытнікаў і грэшнікаў".
35 І апраўдана мудрасьць усімі яе сынамі.
36 Адзін фарызэй запрасіў Езуса да сябе на пасілак. Увайшоў у дом фарызэя Езус за стол.
37 А вось адна жанчына, з'яўляючыся ў горадзе грэшніцай, як даведалася, што Езус сядзеў пры стале ў доме фарызыя, прынесла алябастоваю пасудзіну алейку,
38 ды стануўшы ззаду каля ног Яго, пачала сьлязьмі абліваць ногі Ягоныя і абціраць валасамі сваёй галавы. Ды цалавала ногі Ягоныя і намашчала іх алейкам.
39 Бачачы гэта фарызэй, што запрасіў Яго, падумаў у душы сваёй: "Каб Ён быў прарокам, ведаў бы, што гэта за жанчына, якая датыкаецца да Яго: яна ж грэшніца".
40 Адказаў яму Езус: "Сымон, маю табе нешта сказаць". А Сымон адказаў: "Вучыцелю, кажы".
41 Нейкі пазычацель меў двух даўжнікоў: адзін быў яму пяцьсот дэнараў вінаваты, а другі пяцьдзесят.
42 Калі ня мелі з чаго аддаць, дараваў ім абодвум. Дык каторы з іх больш удзячны?
43 Сымон у адказ сказаў: "Думаю, што той, катораму болей дараваў". А Езус сказаў яму: "Добра ты разсудзіў".
44 І зьвяртаючыся да жанчыны сказаў Сымону: "Бачыш гэтую жанчыну? Увайшоў я ў твой дом і ты не падаў мне вады на ногі, а яна сьлязьмі абмывала ногі мае і валасамі абцірала.
45 Ня даў ты мне пацалунку, а яна як толькі ўвайшла, не пераставала цалаваць ногаў маіх.
46 Не намасьціў ты галавы маёй алейкам, а яна ногі мае намасьціла алейкам.
47 Дзеля таго кажу табе: Адпушчаюцца многія грахі ёй, бо была надта ўдзячнай (умілавала). А каму менш адпушчаюцца — менш мілуе, менш удзячны.
48 Сказаў затым ёй: "Адпушчаюцца табе грахі".
49 Дык субяседнікі сталі гаварыць між сабой: хто Ён, што нават грахі адпушчае?"
50 Затым сказаў Езус жанчыне: "Вера твая аздаравіла цябе. Ідзі ў супакою".
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукаша, 7 глава. Пераклад Чарняўскага — арыгінал

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.