Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Гебраяў, 10 Ліст да Гебраяў, 10 глава

1 Закон, маючы цень будучых даброцьцяў, а не саму рэчаіснасьць, аднымі і тымі самымі ахвярамі, што год усьцяж складанымі, ніколі ня можа ўдасканаліць тых, каторыя прыступаюцца (з імі).
2 Інакш перасталі б іх складаць, таму што служыцелі, раз ачышчаныя, ня мелі б ужо сьвядомасьці грэху.
3 Аднак прыпамінаньне грэху што год усё ж застаецца.
4 Немагчыма бо крывёй валоў і казлоў ачысьціцца ад грахоў.
5 Таму, прыходзячы на сьвет, кажа (Хрыстос): "Ахвяры і дару не захацеў Ты, але цела Мне прыгатаваў.
6 Цэлапаленьні і ахвяры за грэх не падабаюцца Табе.
7 Тады сказаў Я: Вось іду, на пачатку кнігі напісана пра Мяне, каб выканаць, Божа, волю Тваю".
8 Сказаўшы раней: "Ахвяраў і дароў, цэлапаленьняў і ахвяраў за грэх не захацеў Ты, і не падабаюцца яны Табе", хоць і складаюцца паводле закону,
9 потым сказаў: "Вось іду, каб выканаць, Божа, волю Тваю". Касуе першае і ўстанаўляе другое.
10 На моцы той волі асьвечаны мы назаўсёды праз ахвяру цела Езуса Хрыста.
11 І кожны сьвятар штодзень служыць і часта ахвяроўвае тыя самыя ахвяры, якія ніяк ня могуць ачысьціць ад грахоў.
12 Ён жа, склаўшы адну ахвяру за грахі, навек сядзіць праваруч Бога,
13 чакаючы, аж пакуль у канцы ворагі Ягоныя будуць паложаны да падножжа ног Ягоных.
14 Вось Ён адной ахвяраю ўдасканаліў на вякі тых, якія асьвечаны.
15 Сьведчыць нам аб гэтым і Дух Сьвяты, бо сказана:
16 "Такі вось запавет, які заключу з імі ў гэтых днях, — кажа Госпад, — даючы законы Мае ў іхнія сэрцы, і ў розумы іхнія ўпішу іх,
17 ды грахоў і беззаконіяў іхніх ужо ўспамінаць ня буду".
18 А дзе адпушчэньне (грахоў), там ужо больш ня трэба ахвяры за грэх.
19 Дык маючы тады, браты, пэўнасьць ўвайсьці ў (месца) Сьвятое праз кроў Езуса,
20 які даў нам шлях новы і жывы праз заслону, гэта значыць цела сваё,
21 і маючы вялікага Першасьвятара над домам Божым,
22 прыступайма са шчырым сэрцам, у поўні веры, ачысьціўшы сэрцы ад усякай сьвядомасьці ліхой і з абмытым чыстаю вадою целам.
23 Трымаймася непарушна надзеі, якую вызнаем, бо верны ёсьць Той, які нам даў абяцаньне;
24 і зважайма адзін на аднаго, ажыўляючы любоў і ахвоту да добрых учынкаў.
25 Не прапускайма нашых супольных сабраньняў, як сталася звычкай некаторых, але пацяшаймася, і тым больш, чым больш бачым надыходзячы дзень.
26 Калі бо мы дабраахвотна грашым, маючы пазнаньне праўды, дык няма ўжо ахвяры за грэх,
27 але толькі нейкае страшнае чаканьне суду і жар агню, які павінен будзе паліць супраціўнікаў.
28 Хто не падпарадкоўваецца Закону Майсея, таго без ніякага міласэрдзя караюць сьмерцю пры двух або трох сьведках.
29 Падумайце самі, як шмат страшнейшых караў варты той, які Сына Божага патаптаў ці кроў запавету, якой быў асьвечаны, за звычайную лічыў, або Духа ласкі зьняважыў?
30 Мы бо ведаем Таго, хто сказаў: "Мне помста, і Я дам адплату", або зноў: "Сам Госпад будзе судзіць свой народ".
31 Страшна папасьці ў рукі Бога жывога.
32 Прыпомніце мінулыя дні, у якіх вы, прасьвечаныя, перанесьлі вялікі навал пакутаў,
33 іншы раз самі стаўшыся відовішчамі зьняваг і цярпеньняў, або іншы раз быўшы сучасьнікамі падобнае перажываючых.
34 Бо пакутвалі вы разам з увязьненымі, і з радасьцю прынялі вы рабунак вашай маёмасьці, ведаючы, што маеце багацьце лепшае, трывалае.
35 Дык не пакідайце спадзяваньня вашага, якое дасьць вялікую ўзнагароду.
36 Мейце цярплівасьць, каб, спаўняючы волю Божую, дачакаліся абяцаньня.
37 Яшчэ вось крыху, крыху, і прыйдзе Той, які павінен прыйсьці, і не замарудзіць.
38 Бо справядлівы верай жыве; калі б хто хістаўся, не спадабаўся б душы Маёй.
39 Мы ж не зьяўляемся адступнікамі на сваю загубу, але веручымі на збаўленьне душы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Гебраяў, 10 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.