Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Гебраяў, 3 Ліст да Гебраяў, 3 глава

1 Дык, вось браты сьвятыя, удзельнікі нябеснага пакліканьня, пазнайце Апостала і Першасьвятара вызнаньня нашага, Езуса,
2 бо Ён верны Таму, хто Яго стварыў, як і Майсей у-ва ўсім доме Яго.
3 Бо Ён прызнаны дастойным славы большае за Майсея, як большую славу мае ў параўнаньні з домам той, хто яго збудаваў.
4 Кожны дом, вядома, некім пабудаваны, а вось Той, хто ўсё стварыў, ёсьць Бог.
5 І Майсей, вядома, верны быў у-ва ўсім доме Яго, як слуга, на сьведчаньне таго, што павінна было быць сказаным.
6 Хрыстос жа — як Сын у доме сваім. Дом жа гэты — мы, калі захаваем непахісны давер і слаўную надзею аж да канца.
7 Таму вось што кажа Дух Сьвяты: "Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны,
8 не рабеце цьвёрдымі сэрцаў вашых, як у час узбунтаваньня, як у дзень спакушэньня на пустыні,
9 дзе спакушалі Мяне бацькі вашы, і выпрабоўвалі, хоць і бачылі даконы Мае праз сорак гадоў.
10 Таму вось разгневаўся Я на гэта пакаленьне і сказаў: заўсёды блукаюцца яны сэрцам; не пазналі яны вось шляхоў Маіх.
11 Дык пакляўся Я ў гневе Маім: Ня ўвойдуць яны ў супачынак Мой".
12 Глядзіце, браты, каб не было між вас прыпадкам ліхога сэрца няверучага, што адступіцца ад Бога жывога,
13 але заахвочвайце самі сябе што дня, пакуль трывае гэтае "сёньня", каб не зацьвярдзеў хто з вас праз падман грэху.
14 Бо супольнікамі Хрыста сталіся мы, калі толькі пачатае жыцьцё аж да канца захаваем,
15 Бо кажа: "Сёньня, калі пачуеце голас Ягоны, не рабіце цьвёрдымі сэрцаў вашых, як у час узбунтаваньня".
16 Бо некаторыя, слухаючы, абураліся, але ня ўсе, што выйшлі з Эгіпту з Майсеем.
17 На каго ж гневаўся Ён праз сорак гадоў? Ці не на тых, што саграшылі, чые косьці параскіданы па пустыні?
18 А каму ж гэта пакляўся, што ня ўвойдуць ў супачынак Ягоны, калі ня тым, што не паверылі?
19 І бачым, што не змаглі ўвайсьці праз недаверства.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Гебраяў, 3 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.