Библия Чарняўскі-99 Пераклад Чарняўскага 1999

Да Гебраяў, 9 Ліст да Гебраяў, 9 глава

1 Меў, праўда, і першы запавет пастановы служэньня і зямную сьвятыню.
2 Была гэта палатка пастаўленая, у першай частцы якой, называнай (месцам) Сьвятым знаходзіўся сьвечнік, стол і хлябы пакладныя.
3 А за другой заслонай знаходзілася другая палатка, якая звалася "Сьвятое з сьвятых",
4 у якой быў залаты кадзільнік і каўчэг запавету, абложаны з кожнага боку золатам, у якім была залатая пасудзіна з маннай і кій Аарона, які расьцвіў, ды табліцы запавету,
5 а зьверху над каўчэгам былі херубіны славы, ацяняючыя перамольню. Аб гэтым падрабязна няма патрэбы цяпер гаварыць.
6 Так вось было ўсё паложана, і да перашай часткі скініі заўсёды ўваходзяць сьвятары, адпраўляючы служэньне сьвятое.
7 Да другой жа часткі скініі толькі раз у год адзін першасьвятар уваходзіў, ды не без крыві, якую складаў у ахвяры за свае грахі і за грахі свайго народу.
8 Гэтым паказвае Дух Сьвяты, што яшчэ не адкрыта дарога да Сьвятога (месца), пакуль стаіць ранейшая палатка.
9 Гэта сымбаль цяперашняга часу, у якім складаныя дары і ахвяры ня могуць зрабіць дасканалым сумленьне таго, які служыць,
10 і адносіцца яно толькі да ежы, пітва, усялякіх абмываньняў паводле зьнешніх пастановаў, пастаўленых да часу выпраўленьня.
11 Але Хрыстос, зьявіўшыся як Першасьвятар будучых даброцьцяў, праз вышэйшую і дасканалейшую, і не рукой, значыць, не на гэтым сьвеце, пастаўленую скінію,
12 і не праз кроў казлоў і быкоў, але праз уласную кроў увайшоў раз і на заўсёды ў (месца) Сьвятое, здабыўшы вечнае адкупленьне.
13 Бо калі кроў казлоў і валоў разам з попелам цяліцы, калі пакрапіць імі, усьвячае нячыстых, даючы ачышчэньне цела,
14 дык тым больш кроў Хрыста, які ахвяраваў самога сябе Богу праз Духа Сьвятога, ачысьціць сумленьне нашае ад мёртвых учынкаў, каб служыць Богу жывому.
15 Вось таму Ён ёсьць Пасярэднік Новага Запавету, каб праз сьмерць адкупіць злачынствы, дапушчаныя пры першым запавеце, і каб пакліканыя да вечнай спадчыны даступіліся да абяцанага.
16 Бо там, дзе ёсьць запавет, там павінна прыйсьці сьмерць таго, хто гэты запавет састаўляе.
17 Запавет толькі пасьля сьмерці набірае правамоцнасьць, іначай ён ня мае вартасьці, пакуль жыве той, хто яго саставіў.
18 Таму і першы запавет быў зацьверджаны не без крыві.
19 Калі ўжо Маісей абвясьціў усяму народу ўсе прыказаньні закону, узяў (ён) кроў казлоў і быкоў з вадой, воўнай чырвонай і гізопам, і пакрапіў як саму кнігу, так і ўвесь народ,
20 кажучы: "Гэта кроў запавету, які Бог вам загадаў".
21 Падобным спосабам пакрапіў крывёй таксама і скінію, і ўсе начыньні, прызначаныя для служэньня.
22 І амаль усё па закону крывёй ачышчаецца, і без праліцьця крыві няма адпушчэньня.
23 З гэтага вынікае, што вобразы рэчаў нябесных у такі спосаб былі ачышчаны, а самыя рэчы нябесныя патрабавалі шмат дасканалейшых, чым тыя, ахвяраў.
24 Хрыстос жа ўвайшоў не ў сьвятыню, пастаўленую рукамі людзей, будучай адбіткам праўдзівай, але ў самае неба, каб адтуль заступацца за нас у прысутнасьці Бога,
25 ды не па тое, каб меў часта ахвяроўвацца як першасьвятар, які што год уваходзіць у Сьвятое з Сьвятых з чужой крывёю,
26 інакш цярпеў бы там многа разоў ад заснаваньня сьвету. А вось Ён раз аб'явіўся ў гэты час перад канцом сьвету дзеля зьнішчэньня грахоў праз ахвяраваньне самога сябе.
27 І як ўстаноўлена людзям раз памерці, а пасьля — суд,
28 так і Хрыстос адзін раз быў ахвяраваны дзеля зьнішчэньня грахоў многіх, а другі раз зьявіцца бяз грэху дзеля збаўленьня тых, якія Яго чакаюць.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Ліст да Гебраяў, 9 глава. Пераклад Чарняўскага 1999

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Серия комментариев МакАртура
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.