1 Летапісаў 1 глава

Першая кніга Летапісаў
Пераклад Антонія Бокуна → Пераклад Яна Станкевіча

 
 

Адам, Сэт, Энос,
 
Адам, Сыф, Енош,

Кейнан, Магалялеэль, Ярэд,
 
Кенан, Магалялэл, Ярэд,

Энох, Мэтушэлях, Лямэх,
 
Енох, Мафусэла, Ламех,

Ной, Сэм, Хам і Яфэт.
 
Ной, Сэм, Хам а Яфет.

Сыны Яфэта: Гамэр, Магог, Мадай, Яван, Туваль, Мэшэх і Тырас.
 
Сынове Яфетавы: Ґомер а Маґоґ а Мадай а Яван а Фувал а Мешэх а Фірас.

Сыны Гамэра: Ашкеназ, Рыфат і Тагарма.
 
І сыны Ґомеравы: Ашкеназ а Дыфат а Фоґарма.

Сыны Явана: Эліша, Таршыш, Кіттым і Раданім.
 
І сыны Явановы: Еліша а Фарсыс, Кітым а Роданім.

Сыны Хама: Куш, Міцраім, Пут і Ханаан.
 
Сыны Хамавы: Хуш, Міцраім, Пут а Канаан.

Сыны Куша: Сэва, Хавіля, Саўта, Раама і Саўтэха. А сыны Раамы: Шэва і Дэдан.
 
І сынове Хушавы: Сэва а Гавіла а Саўта а Раама а Саўтэха. І сыны Раамовы: Шэва а Дэдан.

Куш нарадзіў Німрода; ён пачаў быць магутным на зямлі.
 
І Хуш нарадзіў Німрода; ён пачаў быць дужым на зямлі.

А Міцраім нарадзіў Людыма, Анаміма, Легавіма, Нафтухіма,
 
І Міцраім нарадзіў: Лудыма а Анаміма а Легавіма а Нафтугіма

Патрусіма і Касьлюхіма, ад якіх паходзяць Філістынцы, і Кафторыма.
 
а Патрусына а Каслугіма, ад каторых зямлі пайшлі Пілішчане, а Кафторыма.

А Ханаан нарадзіў Сідона, першароднага свайго, Хета,
 
І Канаан нарадзіў: Сыдона, першака свайго, а Гэта

Евусэя, Амарэя, Гіргашэя,
 
А Евуса Амора а Герґеса

Хівея, Аркея, Сінэя,
 
А Гэва а Арка а Сыня

Арвадэя, Цэмарэя і Хаматэя.
 
А Арвада а Цэмара а Гамафа.

Сыны Сэма: Элям, Асур, Арпахшад, Люд, Арам, Уц, Хуль, Гетэр і Мэшэх.
 
Сынове Сэмавы: Елам а Асур а Арпахшад а Луд а Арам а Уц а Гул а Ґефер а Мешэх.

Арпахшад нарадзіў Шэляха, а Шэлях нарадзіў Эвэра.
 
Арпахшад нарадзіў Шэлу, Шэла ж нарадзіў Евера.

У Эвэра нарадзіліся два сыны: імя аднаго Пэлег, бо ў дні ягоныя разьдзялілася зямля; а імя брата ягонага — Ёктан.
 
У Евера нарадзіліся два сыны: імя аднаго Пелеґ, бо за дзён ягоных падзялілася зямля; імя брата ягонага Ёктан.

Ёктан нарадзіў Альмадада, Шалефа, Хацармавэта, Яраха,
 
Ёктан нарадзіў Алмодада а Шэлефа а Гацармавета а Ерага,

Гадарама, Узаля, Дыклю,
 
Гадарама таксама а Узала а Дыклу

Аваля, Авімаэля, Шэву,
 
А Евала а Авімаеля а Шэву

Афіра, Хавілю і Ёвава. Гэтыя ўсе — сыны Ёктана.
 
А Офіра а Гавілу а Ёвава. Усі гэта сынове Ёктановы.

Сэм, Арпахшад, Шэлях,
 
Сэм, Арпахшад, Шэла,

Эвэр, Пэлег, Рэву,
 
Евер, Пелеґ, Рэу,

Сэруг, Нахор, Тэрах,
 
Сэруг, Нагор, Фера,

Абрам, ён жа Абрагам.
 
Абрам, ён жа Абрагам.

Сыны Абрагама: Ісаак і Ізмаэль.
 
Сынове Абрагамовы: Ісак а Ізмайла.

Вось радавод іхні: першародны Ізмаэля Наваёт, Кедар, Адбээль, Міўсам,
 
Во радавод іхны: пяршак Ізмайлаў Неваёф а Кедар а Адбеель а Міўсан,

Мішма, Дума, Маса, Хадад, Тэма,
 
Мішма а Дума, Маса, Гадад а Фема,

Етур, Нафіш і Кедма. Гэта сыны Ізмаэля.
 
Етур, Нафіш а Кедма. Гэта сынове Ізмайлавы.

[Вось] сыны Кетуры, наложніцы Абрагама; яна нарадзіла Зімрана, Ёкшана, Мэдана, Мадыяна, Ішбака і Шуаха. А сыны Ёкшана: Шэва і Дэдан.
 
І сынове Кетурыны, мамошкі Абрагамовае: яна нарадзіла Зымрана а Ёкшана а Медана а Мідзяна а Ішбака а Шуага. І сыны Ёкшановы: Шэва а Дэдан.

Сыны Мадыяна: Эфа, Этэр, Ханох, Авіда і Эльдаа. Гэтыя ўсе — сыны Кетуры.
 
І сынове Мідзяновы: Ефа а Ефер а Ганох а Авіда а Елдаа. Усі гэтыя сынове Кетурыны.

І нарадзіў Абрагам Ісаака. Сыны Ісаака: Эзаў і Ізраіль.
 
І нарадзіў Абрагам Ісака. Сыны Ісаковы: Ісаў а Ізраель.

Сыны Эзава: Эліфаз, Рэўэль, Еуш, Ялам і Карах.
 
Сынове Ісавовы: Еліфаз, Рэуель а Еуш а Ялам а Кора.

Сыны Эліфаза: Тэман, Амар, Цэфо, Гатам, Кеназ, Тымна і Амалек.
 
Сынове Еліфазовы: Феман а Омар, Цэфі а Ґафам, Кеназ а Фымна а Амалік.

Сыны Рэўэля: Нахат, Зэрах, Шамма і Міза.
 
Сыны Рэуелявы: Нагаф, Зэраг, Шамма а Міза.

А сыны Сэіра: Лётан, Шаваль, Цывеон, Ана, Дышон, Эцэр і Дышан.
 
І сынове Сэіровы: Лотан а Шовал а Цывеон а Ана а Дышон а Ецэр а Дышан.

Сыны Лётана: Хоры і Гамам; і сястра Лётана — Тымна.
 
Сыны Лотановы: Горы а Гомам; а сястра ў Лотана: Фімна.

Сыны Шаваля: Алян, Манахат, Эваль, Шэфі і Анам. А сыны Цывеона: Ая і Ана.
 
Сынове Шоваловы: Алян а Манагаф а Евал, Шэфі а Онам. І сыны Цывеонавы: Ая а Ана.

Сыны Аны: Дышон. А сыны Дышона: Хамран, Эшбан, Ітран і Херан.
 
Сыны Анавы: Дышон. І сыны Дышонавы: Гамран а Ешбан а Іфран а Херан.

Сыны Эцэра: Більган, Зааван і Яакан. Сыны Дышана: Уц і Аран.
 
Сыны Ецэравы: Білган а Зааван, Якан. Сыны Дышановы: Уц а Аран.

І вось валадары, якія валадарылі ў зямлі Эдом, раней за валадараньне валадароў у Ізраілі: Бэла, сын Бэора, і імя гораду ягонага — Дынгава.
 
Гэтыя каралі, што гаспадарствавалі ў зямлі Едома, уперад чымся загаспадарстваваў кароль над сынамі Ізраелявымі: Бела Веоронак, і імя места ягонага — Дынгава;

І памёр Бэла, і валадарыў пасьля яго Ёваў, сын Зэраха, з Боцры.
 
І памер Бела, і загаспадарстваваў па ім Ёваў Зэражонак, з Боцры.

І памёр Ёваў, і валадарыў пасьля яго Хушам, з зямлі Тэман.
 
І памер Ёваў, і загаспадарстваваў па ім Гушам, ізь зямлі Феманян.

І памёр Хушам, і валадарыў пасьля яго Гадад, сын Бэдада, які пабіў Мадыянцаў на полі Мааўскім; імя гораду ягонага — Авіт.
 
І памер Гушам, і загаспадарстваваў па ім Гадад Бедадзёнак, каторы паразіў Мідзянян на полю Моаўскім; імя места ягонага: Авіф.

І памёр Гадад, і валадарыў пасьля яго Самла з Масрэкі.
 
І памер Гадад, і загаспадарстваваў па ім Самла, з Масрэкі.

І памёр Самла, і валадарыў пасьля яго Шауль з Рэхавоту, што каля ракі.
 
І памер Самла, і загаспадарстваваў па ім Саўла, з Рэговофу, каторы ля тае Ракі.

І памёр Шауль, і валадарыў пасьля яго Баал-Ханан, сын Ахбора.
 
І памер Саўла, і загаспадарстваваў па ім Баал-Галан Ахборонак.

І памёр Баал-Ханан, і валадарыў пасьля яго Гадад; і імя гораду ягонага — Паі; імя жонкі ягонай — Мэгетабэль, дачка Матрэды, дачкі Мэзагавы.
 
І пямер Баал-Ганан, і загаспадарстваваў па ім Гадад; і імя места ягонага Паі; імя жонкі ягонае Мегетавель, дачка Матрэда Мезагавенка.

І памёр Гадад. І былі князі ў Эдома: князь Тымна, князь Альва, князь Етэт,
 
І памер Гадад. І былі князі ў Едома: князь Фімна, князь Аля князь Ефеф,

князь Агалівама, князь Эля, князь Пінон,
 
Князь Оголівама, князь Еля, князь Пінон,

князь Кеназ, князь Тэман, князь Міўцар,
 
Князь Кеназ, князь Феман, князь Міўцар,

князь Магдыэль, князь Ірам. Гэта князі Эдому.
 
Князь Маґдзель, князь Ірам. Гэта князі Едомавы.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.