Библия Чарняўскі-12 Пераклад Чарняўскага 2012

1 да Карынцянаў, 9 1-ы ліст да Карынцянаў, 9 глава

1 Ці я не свабодны? Ці я не апостал? Ці ж я не бачыў Ісуса, Госпада нашага? Ці ж не вы — справа мая ў Госпадзе?
2 Калі іншым я не апостал, вам я апостал; бо вы — пячатка майго апасталавання ў Госпадзе.
3 Вось жа мая абарона перад тымі, што мяне асуджаюць.
4 Ці ж мы не маем улады есці і піць?
5 Або не маем улады браць з сабою жонку, сястру, падобна як гэта робяць іншыя апосталы, і браты Госпадавы, і Кіфа?
6 Ці толькі я адзін і Барнаба не маем улады не працаваць?
7 Хто ж служыць у войску за свае ўласныя грошы? Або хто садзіць вінаграднік і не есць яго пладоў? Або хто пасе статак ды не есць малака статка?
8 Ці толькі па-чалавечы кажу я гэта? Ці ж не гаворыць пра гэта і закон?
9 Вось жа, у законе Майсея напісана: «Не завязвай пысу валу, што малоціць». Ці пра валоў толькі рупіцца Бог?
10 Ці гэта не сказаў адносна нас? Так, дзеля нас напісана, што араты павінен з надзеяй араць і малацьбіт [малаціць] з надзеяй атрымаць плод.
11 Калі мы пасеялі ў вас духоўнае, ці вялікая рэч, калі мы пажнём ваша цялеснае?
12 Калі іншыя маюць удзел ва ўладзе над вамі, дык чаму тым больш не мы? Аднак мы не карыстаемся гэтай уладай, але зносім усё, каб не прычыніць шкоды Евангеллю Хрыстову.
13 Ці ж не ведаеце, што тыя, што працуюць пры святыні, ядуць тое, што са святыні, а тыя, што паслугуюць пры ахвярніку, бяруць долю з ахвярніка?
14 Так і Госпад загадаў, каб тыя, што вясцяць Евангелле, з Евангелля жылі.
15 Але я не карыстаўся анічым з гэтага. А напісаў я гэта, не каб гэтак сталася для мяне; добра было б мне лепш памерці, чым дазволіць, каб хто пазбавіў мяне гэтай славы.
16 І, калі я абвяшчаю Евангелле, няма мне славы; бо гэты абавязак ляжыць на мне. Бо гора мне, калі я не абвяшчаю добрую вестку.
17 Калі я гэта раблю са сваёй волі, маю ўзнагароду; а калі я гэта раблю не па сваёй волі, дык выконваю толькі даручанае мне служэнне.
18 Дык якая мне ўзнагарода? Вось, прапаведуючы, абвяшчаю Евангелле без платы, не карыстаюся ўладаю, якую дае мне Евангелле.
19 Бо, будучы вольным ад усіх, стаўся я нявольнікам усіх, каб тым больш іх здабыць.
20 Для юдэяў быў я як юдэй, каб прыцягнуць юдэяў; для тых, што трымаюцца закону, стаўся паслугачом закону, хоць сам не ёсць пад законам, каб прыцягнуць тых, што пад законам;
21 для тых, што без закону, быў як без закону, хоць сам не без Божага закону, але пад законам Хрыста, каб здабыць тых, што без закону.
22 Для кволых стаўся я кволым, каб прыцягнуць кволых; стаўся ўсім для ўсіх, каб хоць некаторых збавіць.
23 Усё гэта раблю я дзеля Евангелля, каб быць удзельнікам яго.
24 Няўжо вы не ведаеце, што бягучыя на стадыёне ўсе бягуць, аднак адзін атрымлівае ўзнагароду? Дык бяжыце так, каб атрымаць.
25 Кожны, хто ідзе ў спаборніцтва, ва ўсім сабе адмаўляе; яны — каб атрымаць вянец знішчальны, а мы — незнішчальны.
26 Дык я бягу не як да няпэўнага, б’юся не так, як бы паветра б’ючы,
27 але ўтаймоўваю ды няволю сваё цела, каб часам, навучаючы іншых, сам не стаўся нявартым.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

1-ы ліст да Карынцянаў, 9 глава. Пераклад Чарняўскага 2012

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.


Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь

Публікуецца з дазволу Міжканфесіянальнага хрысціянскага рэлігійнага брацтва
«Біблейскае таварыства ў Рэспубліцы Беларусь».
© 2012

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.