Лікі 18 глава

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии МакДональда

Пераклад Яна Станкевіча

1 І сказаў СПАДАР Аарону: «Ты а сыны твае а дом айца твайго з табою панясіце бяспраўе сьвятыні; і ты і сыны твае з табою панясіце бяспраўе сьвятарстваваньня свайго.
2 І таксама й братоў сваіх плямені Левавага, плямя айца свайго дабліж да сябе; і няхай яны прылучацца да цябе й паслугуюць табе; а ты а сыны твае з табою пры будане сьветчаньня.
3 І няхай яны дзяржаць данае табе паручэньне і паручэньне цэлага будану, але да судзьдзя сьвятога й да аброчніка хай ня бліжацца, каб не памерлі, таксама ім, таксама вам.
4 І няхай яны прылучацца да цябе й дзяржаць данае ім паручэньне — будан збору ля ўсіх адправаў будану, а чужы ня мае бліжыцца да вас.
5 І гэтак дзяржыце паручэньне сьвятыні й паручэньне аброчніка, і ня будзе болей гневу на сыноў Ізраелявых.
6 А Я, вось Я, узяў братоў вашых, Левітаў, з пасярод сыноў Ізраелявых вам, на дар СПАДАРУ, служыць службу будану збору.
7 А ты а сыны твае з табою глядзіце сьвятарства свайго ў кажнай рэчы аброчніка і што ўнутры за запінахаю, і служыце служэньне; як дар даю вам сьвятарства ваша; а чужы, што дабліжыцца, памрэць».
8 І казаў СПАДАР Аарону: «І Я, вось Я, даў табе дагляд аброкаў Сваіх; з усёга, пасьвячанага сынамі Ізраелявымі, Я даў табе а сыном тваім іх, з прычыны памазаньня, уставаю вечнай.
9 Гэта будзе табе ізь сьвятасьцяў із спалянага: з усіх аброкаў іхных, з усялякіх іхных аброкаў хлебных, з усялякіх аброкаў іхных за грэх і з усялякага аброку віны, што яны зварачаюць Імне. Сьвятасьць сьвятасьцяў табе а сыном тваім.
10 У найсьвятшым месцу ежча яго; усі мужчыны могуць есьці яго. Сьвятасьцяй будзе табе.
11 І во што табе з узьнесеньняў дароў іхных; усі нахінаныя дары сыноў Ізраелявых табе Я даў іх а сыном тваім а дачкам тваім із табою ўставаю вечнай. Кажны чысты ў доме тваім можа есьці гэта.
12 Усе найлепшае з алівы й усе найлепшае зь віннога соку а збожжа, пачаткі іх, каторыя яны даюць СПАДАРУ, табе Я аддаў іх.
13 Першыя аброкі з усёга, што ў зямлі іхнай, каторыя яны прынясуць СПАДАРУ, хай будуць твае. Кажны ў доме тваім можа есьці іх.
14 Усе пасьвячанае ў Ізраелю твае будзе.
15 Усе, рашчыняючае дзетніцу ў вусялякага цела, каторае абракаюць СПАДАРУ зь людзёў і із статку, хай будзе тваім. Толькі пяршак ізь людзёў мае быць выкуплены, і першароднае із статку нячыстага мае быць выкуплена.
16 А выкуп яго: ад аднаго месяца выкупіце яго, подле ацэны твае, пяць сыкляў срэбла, подле сыклю сьвятыні, дваццаць гэр яно.
17 Але першароднае з валоў, і першароднае з авец, і першароднае з казлоў не выкупляй: яны сьвятасьць; кроў іх крапі на аброчнік і тук іх палі на аброк, на прыемны пах СПАДАРУ.
18 Мяса ж іх табе хай будзе, як грудзіна ўзьнесеньня й правая лапатка табе хай будзе.
19 Усі ўзношаныя сьвятасьці, каторыя ўзносяць сынове Ізраелявы СПАДАРУ, Я аддаў табе а сыном тваім а дачкам тваім із табою, уставаю вечнай; змова солі гэта навекі перад СПАДАРОМ табе а насеньню твайму з табою».
20 І гукаў СПАДАР Аарону: «У зямлі іхнай ня будзеш мець спадку, і дзелі ня будзе табе сярод іх. Я дзель твая а спадак твой сярод сыноў Ізраелявых.
21 А сыном Левавым, вось, Я даў кажную дзесяціну ў Ізраелю на спадак; за ўсі службы іхныя, што яны служаць службы ў будане збору.
22 І хай ня бліжацца болей сынове Ізраелявы да будану збору, каб не панесьці грэху і не памерці.
23 І няхай робяць Левіты работу будану збору, і яны нясуць на сабе бяспраўе іхнае. Гэта ўстава вечная ўроды вашы; і памеж сыноў Ізраелявых не спадзець спадак ім,
24 Адно дзесяціну сыноў Ізраелявых, каторую яны ўзносяць на ўзьнесеньне СПАДАРУ, Я аддаў Левітам на спадак; затым Я сказаў ім: сярод сыноў Ізраелявых ім не спадзець спадку».
25 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
26 «І Левітам гукай і скажы ім: "Як вы будзеце браць ад сыноў Ізраелявых дзесяціну, каторую Я даю вам ад іх на спадак вашы, то ўзносьце зь яе ўзьнесеньне СПАДАРУ, дзесяціну зь дзесяціны.
27 І палічаны будуць вам узьнесеньні вашы, як збожжа з такаўні і як паўніня з таўчэльні.
28 Гэтак будзеце ўзносіць таксама й вы ўзьнесеньне СПАДАРУ з усіх дзесяцінаў сваіх, каторыя будзеце браць ад сыноў Ізраелявых, і будзеце даваць ізь іх узьнесеньне СПАДАРОВА Аарону сьвятару.
29 З усіх дароў сваіх узносьце ўсялякае ўзьнесеньне СПАДАРУ, з усякага туку яго, пасьвячанага зь яго".
30 І скажы ім: "Як вы ўзьнясіце найлепшае зь яго, то гэта палічана будзе Левітам, як прыбытак із такаўні й як прыбытак із таўчэльні.
31 І будзеце есьці гэта на ўсялякім месцу, вы а дамы вашыя; бо гэта плата вам, за работы вашы ў будане збору.
32 І не панясіце за гэта грэху, як узьнясіце найлепшае зь яго; і пасьвячаньня сынамі Ізраелявымі ня будзеньце, і не памрыце"».

Комментарии МакДональда

Ж. Установления для левитов (Главы 18−19)

18:1−7 Глава 18 тесно связана с последними двумя стихами предыдущей главы. Для того, чтобы успокоить страхи людей, Господь еще раз повторяет указания, касающиеся служения в скинии. Если эти наставления будут исполняться, бояться Его гнева нет причин. Стих первый состоит из двух частей. Слова «Ты и сыны твои и дом отца твоего с тобою» относятся ко всем левитам, включая и священников. «Ты и сыны твои с тобою» обращено только к священникам. Первые несли на себе грех по отношению к святилищу; последние — священники — грех, относящийся к их священству. «Понести грех» означает быть в ответе за всякую небрежность или неисполнение священных обязанностей. Левиты служили помощниками священников, но не должны были входить в скинию для исполнения службы священников, дабы им не умереть.

18:8−20 Священникам было позволено брать определенную часть от различных приношений в качестве компенсации (ст. 8−11). Им также принадлежали начатки елея, винограда и хлеба (ст. 12−13), все заклятое [посвященное Господу — прим. переводчика] (ст. 14) и все первенцы. Вместо первенцев людей и нечистого скота священники получали денежный выкуп. В случае с жертвенными животными, первенец приносился в жертву перед Господом, и священники получали отведенную им часть (ст. 17−19). «Завет соли» означает, что этот завет был нерушимым и неизменным. Священники не получали удела земли, потому что сам Господь должен был быть их частью и уделом (ст. 20).

18:21−32 Левиты принимали десятину от народа, но, в свою очередь, должны были отдавать десятину священникам. Эта десятина отдавалась в возношение Господу.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.