Лікі 2 глава

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии МакДональда

Пераклад Яна Станкевіча

1 І гукаў СПАДАР Масею а Аарону, кажучы:
2 «Кажная людзіна ля сьцягу свайго і з гэрбамі дому айцоў сваіх разьлягуцца сынове Ізраелявы; насупроці будана сьветчаньня разьлягацца будуць.
3 Тымі, што разьлягліся на ўсход, на ўсход сонца, быў сьцяг табару Юдзінага, па войсках іхных, і князь сыноў Юдзіных Наасон Амінадавёнак;
4 І ў войску ягоным, і палічаных ягоных семдзясят чатыры тысячы шасьцьсот.
5 І ля яго разьляжацца табарам плямя Іссасхарова, і князь сыноў Іссасхаровых Нафанаель Цуаронак;
6 І ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят чатыры тысячы чатырыста.
7 Адлі пакаленьне Завулонава, і князь сыноў Завулонавых Еляў Гэлонёнак;
8 І ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят сем тысячаў чатырыста.
9 Усіх палічаных у табару Юдзіным сто асьмідзясят шэсьць тысячаў чатырыста, па войсках іхных; яны крануцца першыя.
10 Сьцяг табару Рувінавага на паўдня, па войсках іхных, і князь сыноў Рувінавых Еліцур Шэдэўронак;
11 І ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак шэсьць тысячаў пяцьсот.
12 І ля яго разьляжацца табарам плямя Сымонава, і князь сыноў Сымонавых Шэлумель Цурышаддаёнак;
13 І ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят дзевяць тысячаў трыста.
14 Плямя Ґадава, і князь сыноў Ґадавых Елясаф Рэґуелёнак;
15 І ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак пяць тысячаў шасьцьсот пяцьдзясят.
16 Усіх палічаных у табару Рувінавым сто пяцьдзясят адна тысяча чатырыста пяцьдзясят, па войсках іхных; другімі яны маюць кратацца.
17 І кранецца вітальня збору, табар Левітаў будзе ў сярэдзіне табараў. Як разьлягаюцца, так і маюць кратацца, кажны на сваім месцу ля сьцягоў сваіх.
18 Сьцяг табару Яхрэмавага, па войсках іхных, у кірунку мора, і князь сыноў Яхрэмавых Елішама Амігудзёнак;
19 І ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак тысячаў пяцьсот.
20 І ля яго плямя Манасава, і князь сыноў Манасавых Ґамалель Педацуронак;
21 І ў войску ягоным, і палічаных ягоных трыццаць дзьве тысячы дзьвесьце.
22 І плямя Венямінова, і князь сыноў Веняміновых Авідан Ґідэонёнак;
23 І ў войску ягоным, і палічаных ягоных трыццаць пяць тысячаў чатырыста.
24 Усіх палічаных у табару Яхрэмавым сто восьмі тысячаў сто, па войсках іхных; і трэйція яны маюць кратацца.
25 Сьцяг табару Дановага на поўнач, па войсках іхных, і князь сыноў Дановых Агіезэр Амішаддаёнак;
26 І ў войску ягоным, і палічаных ягоных шасьцьдзясят дзьве тысячы сямсот.
27 І ля яго разьляжацца табарам плямя Ашэрава, і князь сыноў Ашэравых Паґіель Охранёнак;
28 І ў войску ягоным, і палічаных ягоных сорак адна тысяча пяцьсот.
29 І плямя Неффалімова, і князь сыноў Неффалімовых Агіра Енанёнак;
30 І ў войску ягоным, і палічаных ягоных пяцьдзясят тры тысячы чатырыста.
31 Усіх палічаных у табару Дановым сто пяцьдзясят сем тысячаў шасьцьсот; яны маюць кратацца апошнія ля сьцягоў сваіх».
32 Гэта палічаныя сынове Ізраелявы па дамох айцоў іхных. Усіх палічаных у табарах, па войсках іхных, шасьцьсот тры тысячы пяцьсот пяцьдзясят.
33 А Левіты не палічаныя із сынамі Ізраеля, як расказаў СПАДАР Масею.
34 І зрабілі сынове Ізраелявы ўсе, што расказаў СПАДАР Масею; гэтак разьлягліся табарамі ля сьцягоў сваіх і гэтак краталіся кажны па радзімах сваіх і кажны па дамох айцоў сваіх.

Комментарии МакДональда

2:1−2 Коленам Израилевым заповедано разбивать свои шатры вокруг скинии (смотри схему), по три колена с каждой стороны.

2:3−16 К востоку, под знаменем Иуды, стояли Иуда, Иссахар и Завулон (ст. 3−9). У каждого колена был свой военный начальник. Общее количество людей в этих коленах — сто восемьдесят шесть тысяч четыреста человек. К югу, под знаменем Рувима, расположились Рувим, Симеон и Гад (ст. 10−16). Общее число человек в стане Рувима составляло сто пятьдесят одну тысячу четыреста пятьдесят.

2:17−31 К западу, под знаменем Ефрема, стояли Ефрем, Манассия и Вениамин, общим числом сто восемь тысяч сто человек (ст. 18−24). К северу, под знаменем Дана, — Дан, Асир и Неффа-лим (ст. 25−31). Эти колена в общей численности составляли сто пятьдесят семь тысяч шестьсот человек. В таком порядке колена и должны были отправиться в путь: сначала стан Иуды, и т.д. Левиты шли за коленом Гада и перед Ефремом (ст. 17).

2:32−34 Полное число Израильтян, пригодных к войне, составляло шестьсот три тысячи пятьсот пятьдесят (ст. 32). Всего было 625 550 мужчин, включая левитов (3:39). Предполагая, что мужчины составляют одну треть всего народа, можно подсчитать, что общее число Израильтян достигало, по крайней мере, 1 миллиона 876 тысяч 650 человек. Число воюющих является лучшим показателем силы церкви, нежели число просто сидящих в креслах!



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.