Лікі 23 глава

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии МакДональда

Пераклад Яна Станкевіча

1 І сказаў Валаам Валаку: «Збудуй імне тут сем аброчнікаў, і прыгатуй імне тут сем цялят-бычкоў і сем бараноў».
2 І зрабіў так подле тога, як казаў Валаам, і ўзьнесьлі Валак а Валаам па цяляці а па баране на аброчніку.
3 І сказаў Валаам Валаку: «Пастой ля ўсепаленьня свайго, а я пайду; можа СПАДАР выйдзе імне напярэймы, і слова, што Ён аб’яве імне, то я скажу табе». І пайшоў на высокае месца.
4 І сустрэўся Бог із Валаамам, і сказаў Яму: «Сем аброчнікаў прыгатаваў я, і ўзьнёс па цяляці-бычку а па баране на аброчніку».
5 І ўлажыў СПАДАР слова ў вусны Валаамавы, і сказаў: «Зьвярніся да Валака і гэтак гукай».
6 І зьвярнуўся да яго, і вось, ён стаіць ля ўсепаленьня свайго, ён а ўсі начэльнікі моаўскія.
7 І ўзьняў прыпавесьць сваю, і сказаў: «З Арам прывёў мяне Валак, кароль Моава, з гор усходніх: "Пайдзі, пракліні імне Якава, прыйдзі, пракажы кляцьбу на Ізраеля".
8 Як пракліну я? БОГ не пракляў яго.
9 Зь верху скал бачу я яго, і з узгоркаў гляджу на яго: вось, люд жывець асобна і меж народаў ня лічыцца.
10 Хто паліча пясок Якаваў і лік чацьвертае часьці Ізраеля? Хай памрэць душа мая сьмерцю справядлівых, і хай будзе апошні канец мой падобны да яго».
11 І сказаў Валак Валааму: «Што ты імне робіш? Я ўзяў цябе праклясьці варагоў маіх, а ты, вось, дабраславенствам дабраславіш?»
12 І адказаў ён, і сказаў: «Ці ня тое, што ўложа СПАДАР у вусны мае, ці ня тое маю рупіцца казаць?»
13 І сказаў яму Валак: «Пайдзі ж з імною на другое месца, з каторага ты абачыш яго, але толькі часьць яго абачыш, а ўсяго не абачыш; і пракліні імне яго стуль».
14 І ўзяў яго на поле Софім, на верх гары Пісґі, і збудаваў сем аброчнікаў, і ўзьнёс па цяляці-бычку а па баране на кажным аброчніку.
15 І сказаў Валаку: «Пастой тут ля ўсепаленьня свайго, а я сустрэну там СПАДАРА.
16 І стрэўся СПАДАР із Валаамам, і ўлажыў слова ў вусны ягоныя, і сказаў: «Зьвярніся да Валака й гэтак кажы».
17 І прышоў да яго, і вось, ён стаіць ля ўсепаленьня, і начэльнікі моаўскія зь ім. І сказаў яму Валак: «Што казаў СПАДАР?»
18 Ён узьняў прыпавесьць сваю і сказаў: «Устань, Валача, і паслухай, сьхіні вуха да мяне, Сэпоронку.
19 Не чалавек Бог, каб яму маніць, і ня сын людзкі, каб яму каяцца. Ці Ён скажа, і ня ўчыне? І будзе казаць, і ня дойсьніць?
20 Вось, дабраславіць прыняў я, бо Ён дабраславе, і я не магу перастанавіць.
21 Бо Ён не назірае бяспраўя ў Якаву, і ня бача крутадушша ў Ізраелю; СПАДАР, Бог яго, зь ім, і трубны каралеўскі гук у яго.
22 Бог вывеў яго зь Ягіпту, барзьдзіня аднарога ў яго.
23 Няма чараў у Якаву і няма варажбы ў Ізраелю. У пару скажуць празь Якава а праз Ізраеля: "Во што твора Бог!"
24 Вось, люд, як лявіца ўстаець, і як леў падыймаецца; ня ляжа, пакуль ня зьесьць здабытку і ненап’ецца крыві забітых».
25 І сказаў Валак Валааму: «Ані клясьці ня кліні, ані дабраславіць не дабраслаў яго».
26 І адказаў Валаам, і сказаў Валаку: «Ці не казаў я табе, кажучы: "Усе, што СПАДАР кажа, я маю рабіць?"»
27 І сказаў Валак Валааму: «Пайдзі ж, я вазьму цябе на іншае месца; можа будзе зьлюб у ваччу Бога, і праклінеш яго імне стуль».
28 І ўзяў Валак Валаама на верх Пеґора, што глядзіць на від пустыні.
29 І сказаў Валаам Валаку: «Збудуй імне тут сем аброчнікаў і прыгатуй імне тут сем цялят-бычкоў і сем бараноў».
30 І зрабіў Валак, як сказаў Валаам, і ўзьнёс па цяляці-бычку а баране на аброчніку.

Комментарии МакДональда

2. Предсказания Валаама (22:41 — 24:25)

22:41 — 23:12 Утром на следующий день Валак отвел Валаама на вершину горы Фасги, откуда был хорошо виден стан Израилев. Позднее, с этой же самой горы Моисей единственный раз окинет взором Обетованную Землю и после этого умрет (Второзаконие 34:1, 5). Эта и следующая главы содержат четыре знаменательных прорицания Валаама об Израиле. Первым трем из них предшествовали приношения семи тельцов и семи овнов в качестве всесожжения. Первое изречение выражало неспособность Валаама проклясть народ, который Бог не проклинает. Оно предсказывало Израилю жизнь, отделенную от языческих народов, и многочисленное потомство. Израиль в нем представлялся праведным народом, будущему которого стоило позавидовать (ст. 7−10). Протесты Валака против этого благословения не принесли никаких результатов. Пророк должен был произнести слово Господа.

23:13−15 Тогда Валак отвел Валаама на другую точку обзора в надежде, что пророк увидит народ в менее благоприятном свете (ст. 13−14).

23:16−26 Второе прорицание уверяло Валака в том, что изначальное Божье благословение на Израиль останется неизменным (ст. 18−20). Первая часть 21-го стиха описывает положение народа, а не его поступки. Израиль был назван праведным через веру. Так же верующие нашего времени предстоят перед Богом, облаченные в совершенства Его Возлюбленного Сына. Господь был с Израилем, и народ мог восклицать и трубить в трубы, потому что Бог правил над ним, став его Царем (ст. 21б). Он вывел их из Египта и даровал им силу. Никакое проклятие, произнесенное против них, не будет исполнено. Вместо того, видя грядущие скоро победы Израиля, окрестные народы будут говорить: «Вот что творит Бог!» (ст. 22−24). Поскольку Валаам отказался проклясть Израиль, Валак приказал ему не благословлять их (ст. 25), но пророк заявил, что может делать только то, что сказал ему Господь.

23:27−30 В третий раз Валак пытается выжать из Валаама проклятие, на этот раз с вершины Фегора.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.