Лікі 26 глава

Чацьвертая кніга Масеява: Лікі
Пераклад Яна Станкевіча → Комментарии МакДональда

Пераклад Яна Станкевіча

1 І было просьле гэтага паражэньня, і сказаў СПАДАР Масею а Елеазару Ааронку, сьвятару, кажучы:
2 «Палічыце колькасьць усяго збору сыноў Ізраелявых ад дваццацёх год і вышэй, па дамох айцоў іхных, кажнага ўходзячага ў войска ў Ізраелю».
3 І гукаў Масей а Елеазар, сьвятар, ім на раўнінах Моаўскіх, ля Ёрдану, супроці Ерыхону, кажучы:
4 «Палічыце ад дваццацёх год і вышэй, як расказаў СПАДАР Масею а сыном Ізраелявым, каторыя вышлі ізь зямлі Ягіпецкае».
5 Рувін, пяршак Ізраеляў. Сынове Рувінавы: ад Ганоха радзіма Ганохава, ад Фалу радзіма Фалава,
6 Ад Хецрона радзіма Хецронава, ад Хармі радзіма Хармава.
7 Гэтыя пакаленьні Рувінавы; і было палічана іх сорак тры тысячы сямсот трыццацёх.
8 І сын Фалаў Еляў.
9 Сыны Елявавы: Немуель а Дафан а Авірам. Гэга Дафан а Авірам, гуканыя на зборы, каторыя сьперачаліся з Масеям а Ааронам у вятцы Корынай, як яны сьперачаліся із СПАДАРОМ.
10 І рашчыніла зямля вусны свае, і праглынула іх а Кору ў часе сьмерці вяткі, як цяпло пажэрла дзьвесьце пяцьдзясят чалавекаў, і сталіся яны на знак.
11 Але сынове Корыны не памерлі.
12 Сынове Сымонавы па радзімах сваіх: ад Немуеля радзіма Немуелява, ад Яміна радзіма Ямінава, ад Ахіна радзіма Яхінава,
13 Ад Зары радзіма Зарына, ад Саўлы радзіма Саўлава.
14 Гэтыя радзімы Сымонавы: дваццаць дзьве тысячы і дзьвесьце.
15 Сынове Ґадавы па радаімах сваіх: ад Цэфона радзіма Цэфонава, ад Гаґґі радзіма Гаґґава, ад Шуні радзіма Шунева,
16 Ад Озьні радзіма Озьнева, ад Эры радзіма Эрава,
17 Ад Арода радзіма Ародава, ад Арэлі радзіма Арэлява.
18 Гэтыя радзімы сыноў Ґадавых, подле лічэньня іх: сорак тысячаў і пяцьсот.
19 Сыны Юдзіны: Гір а Онан; і памерлі Гір а Онан у зямлі Канаанскай.
20 І былі сынове Юдзіны па радзімах сваіх: ад Шэлы радзіма Шэліна, ад Фарэса радзіма Фарэсава, ад Зары радзіма Зарына.
21 І былі сынове Фарэсавы: ад Гэцрома радзіма Гэцромава, ад Гамула радзіма Гамулава.
22 Гэтыя радзімы Юдзіны, подле лічэньня іх: семдзясят шэсьць тысячаў і пяцьсот.
23 Сынове Іссасхаровы па радзімах сваіх: ад Толы радзіма Толіна, ад Фувы радзіма Фувіна,
24 Ад Яшува радзіма Яшувава, ад Шымрона радзіма Шымронава.
25 Гэтыя радзімы Іссасхаровы, подле лічэньня іх: шасьцьдзясят чатыры тысячы трыста.
26 Сынове Завулонавы па радзімах сваіх: ад Сэрэда радзіма Сэрэдава, ад Елона радзіма Елонава, ад Яглееля радзіма Яглеелява.
27 Гэтыя радзімы Завулонавы, подле лічэньня іх: шасьцьдзясят тысячаў і пяцьсот.
28 Сыны Язэпавы па радзімах сваіх: Манас а Яхрэм.
29 Сынове Манасавы: ад Махіра радзіма Махірова, і Махір радзіў Ґілеада, ад Ґілеада радзіма Ґілеадава.
30 Гэтыя сынове Ґілеадавы: Езэр радзіма Езэрава, ад Гелека радзіма Гелекава,
31 І Асрэль — радзіма Асрэлява, ад Шэхема радзіма Шэхемава,
32 І Шэміда — радзіма Шэмідзіна, ад Гэфера радзіма Гэферава,
33 І Салпагад Гэферонак ня меў сыноў, а толькі дачкі. Імёны Салпагадзянак: Магла, Ноа, Гоґла, Мілка а Тырца.
34 Гэтыя радзімы Манасавы; і палічаных іхных пяцьдзясят дзьве тысячы і сямсот.
35 Гэтыя сынове Яхрэмавы па радзімах сваіх: ад Шутэлы радзіма Шутэліна, ад Бехера радзіма Бехерава, ад Тагана радзіма Таганова.
36 І гэтыя сынове Шутэліны: ад Ерана радзіма Еранава.
37 Гэтыя радзімы сыноў Яхрэмавых, подле лічэньня іх: трыццаць дзьве тысячы і пяцьсот. Гэта сынове Язэпавы па радзімах сваіх.
38 Сынове Веняміновы па радзімах сваіх: ад Белы радзіма Беліна, ад Ашбела радзіма Ашбелава, ад Агірама радзіма Агірамова,
39 Ад Шэфуфама радзіма Шэфуфамова, ад Гуфама радзіма Гуфамова.
40 І былі сыны Беліны: Ард а Гааман. Радзіма Ардова, ад Наамана радзіма Нааманова.
41 Гэтыя сынове Веняміновы па радзімах сваіх; і палічаных іхных сорак пяць тысячаў і шасьцьсот.
42 Гэтыя сынове Дановы па радзімах сваіх: ад Шугама радзіма Шугамова. Гэта радзімы Дановы па радзімах сваіх.
43 І ўсіх радзімаў Шугамовых, подле палічэньня іх: шасьцьдзясят чатыры тысячы і чатырыста.
44 Сынове Ашэравы па радзімах сваіх: ад Імны радзіма Імніна, ад Ішвы радзіма Ішвіна, ад Бэры радзіма Бэрына.
45 Ад сыноў Бэрыных: ад Гэвера радзіма Гэверава, ад Малхіеля радзіма Малхіелява.
46 Імя дачкі Ашэравае Сэраг.
47 Гэтыя радзімы сыноў Ашэравых, подле палічэньня іх: пяцьдзясят тры тысячы і чатырыста.
48 Сынове Неффалімовы па радзімах сваіх: ад Ягцэеля радзіма Ягцэелява, ад Ґуня радзіма Ґунева,
49 Ад Ецэра радзіма Ецэрава, ад Шылема радзіма Шылемава.
50 Гэтыя радзімы Неффалімовы па радзімах сваіх; і палічаных іхных сорак пяць тысячаў чатырыста.
51 Гэтыя палічаныя сынове Ізраелявы: шасьцьсот адна тысяча сямсот і трыццацёх.
52 І гукаў СПАДАР Масею, кажучы:
53 «Гэтым зямлю падзеліш на спадак подле ліку ймёнаў:
54 Чысьленшаму памнож дзель; а нячысьленаму зьменш дзель; кажнаму сумерна зь лікам палічаных ягоных мае быць дана дзель.
55 Адылі жэрабям мае быць падзелена зямля; подле ймёнаў айцоў сваіх маюць яны адзяржаць на спадак.
56 Жэрабям маюць падзяліць ім спадак іхны як меж чысьленых, так і нячысьленых».
57 І гэта палічаныя Левіты подле радзімаў сваіх: ад Ґірсона радзіма Ґірсонава, ад Когафа радзіма Когафова, ад Мерары радзіма Мерарава.
58 Гэтыя радзімы Левавы: радзіма Ліўнева, радзіма Гэўронава, радзіма Маглева, радзіма Мушава, радзіма Корына. І Когаф радзіў Амрама.
59 Імя жонкі Амрамовае Ёхаведа Левянка, каторую нарадзіла маці яе Леву, а яна нарадзіла Амраму Аарона а Масея а Мірыям, сястру іхную.
60 І нарадзіліся ў Аарона Надаў а Авігу, Елеазар а Іфамар.
61 І памер Надаў а Авігу, як абраклі цяпло чужое перад СПАДАРОМ.
62 І было іх палічаных дваццаць тры тысячы ўсіх мужчынаў, ад аднаго месяца й вышэй; бо яны ня былі палічаныя памеж сыноў Ізраелявых, бо яны не адзяржалі спадку сярод сыноў Ізраелявых.
63 Гэтыя палічаныя Масеям а Елеазаром, сьвятаром, каторыя палічылі сыноў Ізраелявых на раўнінах Моаўскіх, ля Ёрдану, супроці Ерыхону.
64 І меж іх ня было ні воднага чалавека з палічаных Масеям а Ааронам, сьвятаром, каторыя лічылі сыноў Ізраелявых на пустыні Сынайскай;
65 Бо СПАДАР сказаў ім, што сьмерцю памруць яны на пустыні; і не засталося зь іх нікога, апрача Калева Ефунёнка а Ігошуі Нунянка.

Комментарии МакДональда

Б. Вторая перепись (Глава 26)

26:1−51 И снова Бог поручает Моисею исчислить сынов Израилевых, поскольку они готовились войти в Землю Обетованную, чтобы вести сражения против ее обитателей и обрести данное им наследие. По сравнению с первой переписью число израильтян уменьшилось на 1820 человек, на это указывают следующие цифры:

Заметив уменьшение численности колен за долгий период времени с 603 550 человек в 1-ой главе до 601 730 сынов Израилевых к данному моменту, Муди отмечает:

КоленаПереписьПерепись
(Глава 1)(Глава 26)
Рувим (ст. 5−11)46 50043 730
Симеон (ст. 12−14)59 30022 200
Гад (ст. 15−18)45 65040 500
Иуда (ст. 19−22)74 60076 500
Иссахар (ст. 23−25)54 40064 300
Завулон (ст. 26, 27)57 40060 500
Иосиф (ст. 28−37):
Манассия (ст.34)
Ефрем (ст. 37)
 
32 200
40 500
 
52 700
32 500
Вениамин (ст. 38−41)35 40045 600
Дан (ст. 42, 43)62 70064 400
Асир (ст. 44−47)41 50053 400
Неффалим (ст. 48−51)53 40045 400
ИТОГО603 550601 730

«Рост Израиля прекратился на сорок лет. Подобное может произойти и с нами, как церквями, в результате неверия». Самое значительное сокращение численности произошло, как мы видим, в колене Симеона, численность которого уменьшилась почти на тридцать семь тысяч человек. Именно это колено Израилево было в наибольшей мере вовлечено в происшедшее при Фегоре, описанное в предыдущей главе (Зимри был начальником колена Симеона), и, вероятно, большинство погибших от поражения принадлежало именно этому колену. Стих 11 повествует о том, что сыны Корея не погибли вместе со своим отцом.

26:52−56 Земля должна была быть разделена по числу человек в каждом колене, и, в то же время, по жребию. Это может означать только то, что размер территории, переходящей к каждому колену, определялся количеством людей в этом колене, а ее расположение определялось жребием.

26:57−65 Левиты были исчислены отдельно в количестве двадцати трех тысяч человек. Иисус, сын Навина, и Халев были единственными участниками обеих переписей. Все остальные мужи, исчисленные при первой переписи, к этому моменту почили в пустыне. В стихах 64 и 65 говорится о мужчинах, способных к войне. Левиты и женщины исключены, хотя некоторые из них также погибли за время этого путешествия длиной в тридцать восемь лет.



2007–2024. Зроблена з любоўю для тых, што любяць і шукаюць Бога. Калі ў вас ёсць пытанні ці пажаданні, то пішыце нам: bible-man@mail.ru.