1 І выйшаў Ён адтуль і прыходзіць на Сваю бацькаўшчыну, і ідуць услед за Ім Яго вучні.
2 І калі надышла субота, пачаў Ён вучыць у сінагозе, і многія слухачы ўзрушыліся, кажучы: «Адкуль у Яго гэта? І што за мудрасць дадзена Яму? І такія цуды творацца Яго рукамі?
3 Ці гэта не цесля, сын Марыі і брат Якава, і Іасіта, і Юды, і Сімана? І ці не Яго сёстры тут між нас?» І яны сумняваліся ў Ім.
4 І казаў ім Ісус: «Няма прарока без пашаны, хіба толькі ў бацькаўшчыне сваёй, і ў родных сваіх, і доме сваім».
5 І не мог Ён зрабіць там ніводнага цуду, толькі няшмат хворых, усклаўшы рукі, вылечыў.
6 І здзівіўся іх нявер’ю. І абыходзіў Ён навакольныя сёлы, навучаючы.
7 І заклікае Дванаццаць, і пачаў пасылаць іх па двух і даваў ім уладу над нячыстымі духамі.
8 І наказаў ім, каб нічога не бралі ў дарогу, апроч аднаго кія, — ні хлеба, ні торбы, ні медзякоў у пояс,
9 але каб абуліся ў сандалі і не надзявалі двух убранняў.
10 І казаў ім: «Дзе б вы ні ўвайшлі ў дом, там аставайцеся, пакуль не выйдзеце адтуль.
11 І калі якое месца не прыме вас, і не паслухаюць вас, — выходзячы адтуль, абтрасіце зямлю з-пад сваіх ног у сведчанне ім».
12 І выйшаўшы, яны абвяшчалі, каб каяліся,
13 І шмат дэманаў выгналі і шмат занядужаных мазалі алеем і вылечвалі.
14 І дачуўся цар Ірад (аб Ім), бо Яго імя зрабілася вядомым, і казаў: «Іаан Хрысціцель устаў з мёртвых і таму цудатворныя сілы дзейнічаюць у Ім».
15 Іншыя ж казалі: «Гэта Ілья», а іншыя казалі: «Прарок, мабыць, адзін з прарокаў».
16 А Ірад, пачуўшы, казаў: «Гэта Іаан, якога я абезгаловіў, уваскрос».
17 Бо ён, Ірад, паслаўшы, схапіў Іаана і закаваў яго ў цямніцы дзеля Ірадыяды, жонкі свайго брата Філіпа, таму што ажаніўся з ёю:
18 Бо Іаан казаў Іраду: «Нельга табе мець жонку брата свайго!»
19 Ірадыяда ж затаіла злосць на яго і хацела яго забіць, ды не магла;
20 Бо Ірад баяўся Іаана, ведаючы, што ён чалавек справядлівы і святы і абараняў яго, і, слухаючы яго, моцна трывожыўся, аднак ахвотна слухаў яго.
21 І надышоў зручны дзень, калі Ірад у дзень свайго нараджэння, справіў банкет для сваіх вяльможаў, і тысячаначальнікаў, і саноўных людзей Галілеі.
22 І калі ўвайшла дачка, тае Ірадыяды і станцавала: дагадзіла яна Іраду і яго застольнікам. Сказаў цар двяўчаці: «Прасі ў мяне, што хочаш, і дам табе».
23 І [моцна] пакляўся ёй. «Чаго ў мяне ні папросіш, дам табе аж да палавіны царства майго».
24 І, выйшаўшы, яна сказала сваёй маці: «Што папрасіць?» І тая сказала: «галаву Іаана Хрысціцеля».
25 І, увайшоўшы адразу з паспешлівасцю да цара, папрасіла, кажучы: «Хачу, каб ты зараз жа даў мне на талерцы галаву Іаана Хрысціцеля».
26 І вельмі засмуціўся цар, ды дзеля клятвы і застольнікаў не захацеў адмовіць ёй;
27 І, адразу паслаўшы ка́та, цар загадаў прынесці яго галаву. І той, пайшоўшы, абезгаловіў яго ў цямніцы.
28 І прынёс яго галаву на талерцы і даў яе дзяўчаці, і дзяўчо дало яе сваёй маці.
29 І, пачуўшы, яго вучні прыйшлі і ўзялі яго астанкі і паклалі ў магілу.
30 І збіраюцца апосталы да Ісуса і расказалі: Яму ўсё, што зрабілі і чаму навучылі.
31 І Ён кажа ім: «Пайдзіце вы адны ў пустэльнае месца і трохі адпачніце». Бо шмат прыходзіла і адыходзіла і нават паесці яны не мелі калі.
32 І адплылі яны ў чоўне асобна ў пустэльнае месца.
33 І ўбачылі іх, калі яны адплывалі, і пазналі многія і пешкі пабеглі з многіх гарадоў туды і апярэдзілі іх.
34 І, выйшаўшы, Ён убачыў вялікі натоўп і злітаваўся над імі, бо яны былі як авечкі, што не маюць пастуха, і пачаў іх шмат навучаць.
35 І калі ўжо надышоў позні час, падышлі да Яго вучні Яго, кажучы: «Месца гэта пустэльнае, а ўжо час позні;
36 Адпусці іх, каб, пайшоўшы у навакольныя вёскі і сёлы, купілі сабе што паесці».
37 Ён жа ў адказ ім казаў: «Дайце ім вы есці». І яны кажуць Яму: «Ці не пайсці нам купіць хлеба дынарыяў на дзвесце і даць ім есці?»
38 Ён жа кажа ім: «Колькі хлябоў маеце? Ідзіце, паглядзіце». І, даведаўшыся, яны кажуць: «Пяць і дзве рыбы».
39 І загадаў ім узлегчы усім па групах на зялёнай траве.
40 І ўзляглі яны грамада за грамадою па ста і па пяцідзесяці.
41 І, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбы, Ён, гледзячы на неба, блаславіў і паламаў хлябы і даваў [Сваім] вучням, каб яны раздалі ім, і дзве рыбы падзяліў на ўсіх.
42 І елі ўсе і наеліся,
43 і кавалкаў назбіралі дванаццаць поўных кошыкаў і рэшткі ад рыбы.
44 А было едакоў пяць тысяч мужчын.
45 І адразу прымусіў ён Сваіх вучняў увайсці ў човен і пераплыць на другі бок да Віфсаіды раней за Яго, пакуль Ён адпускае натоўп.
46 І, развітаўшыся з імі пайшоў на гару памаліцца.
47 І калі надышоў вечар, човен быў пасярэдзіне мора, а Ён адзін на зямлі.
48 І, убачыўшы, як яны надрываюцца, вяслуючы, бо вецер быў супроць іх, каля чацвёртай варты ўночы прыходзіць Ён да іх, ідучы па моры; і хацеў абмінуць іх.
49 Яны ж, убачыўшы, як Ён ідзе па моры, падумалі, што гэта прывід, і закрычалі;
50 Бо ўсе бачылі Яго і ўстрывожыліся, Ён жа адразу абазваўся да іх і кажа ім: «Супакойцеся, гэта Я, не бойцеся».
51 І ступіў да іх у човен, і вецер суняўся. І яны моцна зжахнуліся;
52 Бо не ўразумелі яны (цуда) з хлябамі, сэрца ж іх было зацвярдзелае.
53 І пераправіўшыся, прыплылі яны ў зямлю Геннісарэт і прычалілі.
54 І, калі яны выйшлі з чоўна, людзі адразу пазнаўшы Яго.
55 Аббеглі ўсю тую краіну і пачалі на ложах прыносіць нямоглых туды, дзе, яны чулі, Ён есць.
56 І, куды б Ён ні ўваходзіў у сёлы, ці ў гарады, ці ў вёскі, клалі хворых на плошчах і прасілі Яго, каб ім хоць бы да кутаса Яго вопраткі дакрануцца; і хто б ні дакрануўся да Яго, вылечваўся.

Примечания к тексту

15 12: У некат. рукап.: або.
20 13: У некат. рукап.: многае рабіў і.
33 14: Літаральна: пехатою.
36 15: У некат. рукап.: хлеба, бо не маюць чаго есці.
44 16: У некат. рукап.: прыблізна.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 6 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.