1 І прыбылі яны на другі бок мора ў краіну герасінян.
2 І калі Ён выйшаў з чоўна, адразу Яго перастрэў з могілак чалавек з нячыстым духам,
3 што меў прыстанішча ў магілах, і ніхто яшчэ не мог яго звязань ланцугамі,
4 бо шмат разоў яго звязвалі кайданамі і ланцугамі, ды ён разрываў ланцугі і раструшчваў кайдланы, і ніхто не мог яго ўтаймаваць;
5 І ўвесь час, уночы і ўдзень, ён быў між магіл і ў гарах, крычучы і б’ючыся аб каменне.
6 І, убачыўшы Ісуса здалёку, прыбег ён і пакланіўся Яму.
7 І, закрычаўшы моцным голасам, кажа: «Што Табе да мяне, Ісусе, Сыне Бога Найвышэйшага? Богам Цябе заклінаю, не муч Ты мяне!»
8 Бо Ён казаў яму: «Выйдзі дух нячысты, з гэтага чалавека!»
9 І пытаўся ў яго: «Як тваё імя?» І той кажа Яму: «Легіён мне імя, бо шмат нас».
10 І вельмі прасіў Яго, каб не высылаў іх з гэтай зямлі.
11 А быў там пад гарою вялікі гурт свіней на пашы;
12 І папрасілі Яго, кажучы: «Пашлі нас у свіней, каб нам увайсці ў іх».
13 І дазволіў Ён ім. І выйшаўшы, нячыстыя духі ўвайшлі ў свіней, і гурт рынуўся са стромы ў мора — тысяч з дзве — і патапіліся яны ў моры.
14 А іх пастухі паўцякалі і расказалі ў горадзе і ў вёсках; і тыя прыйшлі паглядзець, што здарылася.
15 І прыходзяць да Ісуса і бачаць, што апантаны дэманамі сядзіць апрануты і ў здаровым розуме, той, які меў у сабе «легіён», — і спалохаліся.
16 І відавочцы расказалі ім, як было з апантаным дэманамі, і пра свіней.
17 І пачалі яны прасіць Яго адысці з іх межаў.
18 І калі Ён ступіў у човен, прасіў у Яго той, што быў апантаны, каб быць з Ім.
19 Ды Ён не дазволіў яму, але кажа яму: «Ідзі ў свой дом, да сваіх, і раскажы ім, што зрабіў табе Госпад і як злітаваўся над табою».
20 І той адышоў і пачаў абвяшчаць у Дзесяцігароддзі, што зрабіў яму Ісус, ўсе здзіўляліся.
21 І калі пераправіўся Ісус [у чоўне] зноў на другі бок, сабраўся вялікі натоўп да Яго, а быў Ён ля мора.
22 І прыходзіць адзін са старшынь сінагогі на імя Іаір, і, убачыўшы Яго, прыпадае да Яго ног
23 і вельмі просіць Яго, кажучы: «Мая дачушка канае; прыйдзі ускладзі рукі на яе, каб яна ўратавалася і жыла».
24 І Ён пайшоў з ім, і ўслед за Ім ішоў вялікі натоўп і напіраў на Яго.
25 І жанчына, што мучылася ад крывацёку дванаццаць гадоў
26 і многа выцерпела ад многіх дактароў, і спусціла на іх ўсе, і нічым не ўспамаглася, але больш у іх рукі трапляючы,
27 Пачуўшы пра Ісуса, падышла ў натоўпе ззаду і дакранулася да Яго вопраткі;
28 Бо яна казала: «Калі дакрануся хоць бы да Яго вопраткі, папраўлюся».
29 І адразу высахла крыніца яе крыві, і яна целам адчула, што вылечана ад ліха.
30 І адразу Ісус, адчуўшы ў Самім Сабе, што з Яго выйшла сіла, павярнуўся ў натоўпе, кажучы: «Хто дакрануўся да Мае вопраткі?» —
31 І казалі Яму вучні Яго: «Ты бачыш, што натоўп напірае на Цябе, а кажаш: Хто дакрануўся да Мяне?»
32 А Ён глядзеў наўкола, каб убачыць тую, што гэта зрабіла.
33 Жанчына ж, з бояззю і трымценнем, ведаючы, што адбылося з ёю, падышла і ўпала ніцма перад Ім і сказала Яму ўсю праўду.
34 Ён жа сказаў ей: «Дачка, твая вера ўратавала цябе; ідзі ў спакоі і будзь здаровая ад свайго ліха».
35 Калі яшчэ Ён казаў, прыходзяць ад старшыні сінагогі і кажуць: «Твая дачка памерла; што ты яшчэ турбуеш Настаўніка?»
36 Ісус жа, пусціўшы мімавуш сказанае слова, кажа старшыні сінагогі: «Не бойся, толькі веруй».
37 І не дазволіў нікому пайсці за Сабою разам, акрамя Пятра, Якава і Іаана, Якавага брата.
38 І прыходзяць у дом старшыні сінагогі, і бачыць Ён сумятню: плачуць і моцна галосяць.
39 І Ён, увайшоўшы, кажа ім: «Што мітусіцеся і плачаце? Дзяўчо не памерла, але спіць».
40 І яны насміхаліся з Яго, Ён жа, выправадзіўшы ўсіх, бярэ з Сабою бацьку дзяўчаці і маці і тых, што былі з Ім, і ўваходзіць туды, дзе было дзяўчо.
41 І, узяўшы дзяўчо за руку, кажа ёй: «Таліфа кум», што перакладаецца: «Дзяўчатка, кажу табе, устань!»
42 І адразу дзяўчатка паднялося і хадзіла: бо было ёй гадоў дванаццаць. І яны ўразіліся адразу ўражаннем вялікім.
43 І Ён цвёрда наказаў ім, каб ніхто не ўведаў пра гэта, і сказаў, каб ёй далі есці.

Примечания к тексту

1 10: У некат. рукап.: у краіну гадарынаў.
40 11: У некат. рукап.: ляжала.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 5 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.