1 І праз некалькі дзён Ён зноў прыйшоў у Капернаум, і пачулі, што Ён дома.
2 І сабралася іх шмат, так што не ўмяшчаліся ўжо і пры дзвярах, і Ён казаў ім слова.
3 І прыйшлі да Яго са спаралізаваным, якога няслі чацвёра.
4 А таму, што не маглі падступіцца да Яго з-за натоўпу, яны раскрылі дах там, дзе Ён быу, і, пракапаўшы, спускаюць ложа, на якім ляжаў спаралізаваны.
5 І, убачыўшы іх веру, Ісус кажа спаралізаванаму: «Сыне, адпускаюцца твае грахі».
6 Сядзелі ж там некаторыя з кніжнікаў і разважалі ў сэрцах свайх:
7 «Што Ён гэтак кажа? Зневажае Бога! Хто можа адпускаць грахі, апроч аднаго Бога?»
8 І Ісус, адразу ўведаўшы духам Сваім, што яны так разважаюць сабе, сказаў ім: «Што гэта вы разважаеце у сэрцах сваіх?
9 Што лягчэй: сказаць спаралізаванаму: «Адпускаюцца твае грахі» ці сказаць: «Устань і вазьмі сваё ложа і хадзі»?
10 Але каб вы ведалі што Чалавечы Сын мае ўладу адпускаць грахі на зямлі — кажа Ён спаралізаванаму:
11 «Табе кажу: Устань, вазьмі сваё ложа і ідзі ў свой дом!»
12 І той устаў і, адразу ўзяўшы ложа, выйшаў перад усімі, так што ўсе здзівіліся і славілі Бога, кажучы: «Ніколі такога мы не бачылі!»
13 І Ён зноў выйшаў да мора; і ўвесь натоўп прыходзіў да Яго, і Ён вучыў іх.
14 І, праходзячы, убачыў Ён Левія Алфеевага, які сядзеў ля мытні, і кажа яму: «Ідзі ўслед за Мною!» І той, устаўшы, пайшоў услед за Ім.
15 І вось Ён узлягае ў сваім доме, і шмат мытнікаў і грэшнікаў узляглі з Ісусам і Яго вучнямі: бо было іх шмат, і яны ішлі ўслед за Ім.
16 І кніжнікі з фарысеяў, убачыўшы, што Ён есць з грэшнікамі і мытнікамі, казалі Яго вучням: «Чаго Ён есць з мытнікамі і грэшнікамі?»
17 І, пачуўшы, Ісус кажа ім: «Не здаровыя маюць патрэбу ў лекары, а хворыя. Я прыйшоў паклікаць не праведных, а грэшных».
18 А вучні Іаанавы і фарысеі пасцілі і прыходзяць яны і кажуць Яму: «Чаму Іаанавы вучні ды фарысеі посцяць, а Твае вучні не посцяць?»
19 І сказаў ім Ісус: «Хіба могуць сыны шлюбнага пакою пасціць, калі з імі Малады? Дакуль яны маюць з сабою Маладога, не могуць пасціць.
20 Але прыйдуць дні калі будзе ўзяты ад іх Малады і тады, у той дзень, будуць яны пасціць.
21 Ніхто не прышывае латкі з новай тканіны да старога адзення, бо прышытае яго разарве: новае разарве старое, і дзірка будзе горшая,
22 і ніхто не ўлівае маладое віно ў старыя бурдзюкі, а то віно прарве бурдзюкі, і віно прападзе і бурдзюкі; а віно маладое уліваюць у новыя бурдзюкі».
23 І надарылася Яму ў суботу праходзіць збажыною, і Яго вучні пачалі дарогаю рваць калоссе.
24 І фарысеі казалі Яму: «Паглядзі, чаму робяць у суботу яны, чаго нельга?»
25 І Ён кажа ім: «Ці вы ніколі не чыталі, што зрабіў Давід, калі меў патрэбу і быў сам галодны і тыя, што былі з ім?
26 Як ён увайшоў у Божы дом пры Авіяфары-першасвятары і з’еў ахвярныя хлябы, якіх нельга было есці нікому, апроч святароў, і даў таксама тым, што былі з ім?»
27 І Ён казаў ім: субота для чалавека паўстала, а не чалавек для суботы;
28 Так што Чалавечы Сын гаспадар і суботы.

Примечания к тексту

12 4: У некат. рукап.: адразу падняўся і.
16 5: У некат. рукап.: і фарысеі.
18 6: У некат. рукап.: фарысеяў.
20 7: У некат. рукап.: у тыя дні.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Марка, 2 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.