1 У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова.
2 Яно было ў пачатку ў Бога.
3 Усё праз Яго ўзнікла, і без Яго нічога не ўзнікла, што ўзнікла.
4 У ім было жыццё, і жыццё было святпо людзям.
5 А святло ў цемры свеціць, і цемра не агарнула яго.
6 Быў чалавек, пасланы ад Бога, імя яму Іаан.
7 Ён прыйшоў для сведчання, каб засведчыць пра Святло, каб усе ўверавалі праз яго.
8 Ён не быў Святлом, але меў сведчыць пра Святло.
9 Было Святло праўдзівае, Якое асвятляе кожнага чалавека, што прыходзіць на свет.
10 У свеце Яно было, і свет праз Яго ўзнік, але свет не пазнаў Яго.
11 Да сваіх прыйшоў, і свае не прынялі Яго.
12 Тым жа, што Яго прынялі, даў права стаць Божымі дзецьмі, тым, што веруюць у Яго імя,
13 якія не з крыві, ані з жадання цела, ані з жадання мужа, але з Бога нарадзіліся.
14 І Слова зрабілася целам і жыло між нас, і мы ўбачылі Яго славу, славу як Адзінароднага ад Бацькі, — поўнага ласкі і праўды.
15 Іаан сведчыць пра Яго і, ўсклікваючы, кажа: «Гэта быў Той, пра Каго я сказаў: Той, Хто за мною ідзе, спераду мяне стаў, бо Ён быў раней за мяне».
16 Бо з Яго паўнаты мы ўсе прынялі ласку за ласкаю;
17 таму што Закон быў дадзены праз Майсея, ласка і праўда з’явіліся праз Ісуса Хрыста.
18 Бога ніхто не бачыў ніколі. Адзінародны Сын, што ёсць у лоне Бацькі, Ён паказаў.
19 І вось сведчанне Іаана, калі паспалі да яго Іудзеі з Ерусаліма святароў І левітаў, каб спыталіся ў яго: «Хто ты?»
20 І ён вызнаў і не зарокся, а вызнаў: «Я не Хрыстос».
21 І спыталіся ў яго: «Што жі Ты Ілля?» А ён кажа: «Не!» — «Ты прарок?» А ён адказаў: «Не».
22 Тады сказалі яму: «Хто ты, каб нам даць адказ тым, што паслалі нас? Што ты кажаш пра самога сябе?»
23 Ён сказаў: «Я вокліч прапаведніка ў пустэльні: падрыхтуйце дарогу Гасподнюю», як сказаў Ісая-прарок.
24 А пасланыя былі з фарысеяў.
25 І яны спыталіся ў яго і сказалі яму: «Што ж ты хрысціш, калі ты не Хрыстос, ані Ілля, ані прарокі?»
26 Адказаў ім Іаан, кажучы: «Я хрышчу вадою, сярод вас стаіць Той, Каго вы не ведаеце,
27 Які за мною ідзе і Якому я не годны, каб развязаць рэмень абутку».
28 Гэта адбылося ў Віфаніі, на тым баку Іярдана, дзе Іаан хрысціў.
29 На другі дзень бачыць ён Ісуса, што да яго ідзе, і кажа: «Вось Божы Баранчык, Які бярэ на Сябе грэх свету.
30 Гэта той, пра Каго я сказаў: «За мною, ідзе Муж, Які спераду мяне стаў, бо быў раней за мяне.
31 І я не ведаў Яго, але каб Ён Ізраілю з’явіўся, — на тое прыйшоў я хрысціць вадою».
32 І засведчыў Іаан, кажучы: «Я ўбачыў Духа, што зыходзіў, як галубка, з неба, І Ён заставаўся на Ім.
33 І я не ведаў Яго, але Той, Хто паслаў мяне хрысціць вадою, мне сказаў: «На Кім убачыш Духа, што сходзіць і застаецца на Ім, гэта Той, Хто хрысціць Святым Духам».
34 І я бачыў і засведчыў, што Ён — Божы Сын».
35 На другі дзень зноў стаяў Іаан і два з яго вучняў.
36 І, глянуўшы на Ісуса, што праходзіў, ён кажа: «Вось Божы Баранчык».
37 І пачулі два вучні яго словы і пайшлі ўслед за Ісусам.
38 А Ісус, абярнуўшыся і ўбачыўшы, што яны ішлі ўслед, кажа ім: «Што вы шукаеце?». Яны ж сказалі Яму: «Раббі (што ў перакладзе значыць: Настаўніку), дзе Ты жывеш?»
39 Ён кажа ім: «Ідзіце і ўбачыце». І пайшлі яны і ўбачылі, дзе Ён жыве, і прабылі ў Яго той дзень. Было каля дзесятай гадзіны.
40 Андрэй, брат Сімана і Пятра, быў адзін з двух, што пачулі ад Іаана і пайшлі ўслед за Ім.
41 Ён знайшоў першым свайго брата Сімана і кажа яму: «Мы знайшлі Месію (што ў перакладзе значыць: Хрыстос)».
42 Прывёў ён яго да Ісуса. Глянуўшы на яго, Ісус сказаў: «Ты, Сіман, сын Іаанаў, ты будзеш называцца Кіфа [што ў перакладзе значыць: Пятро]».
43 На другі дзень захацеў Ён пайсці ў Галілею і знайшоў Піліпа. І кажа яму Ісус: «Ідзі ўслед за Мною».
44 Быў жа Піліп з Віфсаіды, з горада Андрэя і Пятра.
45 Знаходзіць Піліп Нафанаіла і кажа яму: «Таго, пра Каго напісаў Майсей у Законе і Прарскі, мы знайшлі: Ісуса, Іосіфавага сына, з Назарэта».
46 І сказаў яму Нафанаіл: «Ці ж можа быць з Назарэта што добрае?» Кажа яму Піліп: «Прыйдзі і паглядзі».
47 Убачыў Ісус Нафанаіла, што ішоў да Яго, і кажа пра яго: «Вось сапраўдны ізраільцянін, у якім няма прытворства».
48 Кажа яму Нафанаіл: «Адкуль Ты мяне ведаеш?» У адказ Ісус сказаў яму: «Перад тым, як паклікаў цябе Піліп, калі ты быў пад фігавым дрэвам, Я бачыў цябе».
49 Адказаў яму Нафанаіл: «Раббі, Ты Божы Сын, Ты цар Ізраілеў».
50 У адказ Ісус сказаў яму: «З-за таго, што Я сказаў табе: Я бачыў цябе пад фігавым дрэвам, — ты ўвераваў? Болей за гэта пабачыш».
51 І кажа яму: «Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: убачыце неба адкрытае і Божых анёлаў, што ўзнімаюцца і апускаюцца на Чалавечага Сына».