1 Ісус жа пайшоў на Алейную гару.
2 А раніцаю зноў прыйшоў у святыню, і ўвесь народ сходзіўся да Яго, і Ён, сеўшы, навучаў іх.
3 І прыводзяць кніжнікі і фарысеі жанчыну, заспетую ў пералюбе, і, паставіўшы яе пасярэдзіне,
4 Кажуць Яму: «Настаўніку, гэтую жанчыну заспелі на месцы пералюбу;
5 А ў Законе Майсей загадаў нам такіх забіваць каменнем. Дык што Ты скажаш?»
6 Гэта ж яны казалі, спакушаючы Яго, каб мець абвінавачванне супроць Яго. Ісус жа, нізка нахіліўшыся, пісаў пальцам на зямлі.
7 Капі ж яны ўсё пыталіся ў Яго, Ён выпрастаўся і сказаў ім: «Хто з вас без граху, няхай першы кіне ў яе каменем».
8 І, зноў нахіліўшыся, пісаў на зямлі.
9 Яны ж, пачуўшы, сталі выходзіць адзін за адным, пачынаючы са старэйшын, і астаўся адзін Ісус і жанчына, што стаяла пасярэдзіне.
10 І Ісус, выпрастаўшыся, кажа ёй: «Жанчына, дзе яны! Ніхто цябе не асудзіў?»
11 Яна ж сказала: «Ніхто, Госпадзе». І сказаў Ісус: «І Я цябе не асуджаю; ідзі [і] з гэтага часу больш не грашы.»
12 І зноў Ісус прамаўляў да іх, кажучы: «Я — Святло свету. Той, хто ідзе ўслед за Мною, не будзе хадзіць у цемры, але будзе мець святло жыцця».
13 Тады сказалі Яму фарысеі: «Ты сведчыш Сам пра Сябе; Тваё сведчанне не праўдзівае».
14 Адказаў Ісус і сказаў ім: «Хоць Я і сведчу пра Самога Сябе, праўдзівае Маё сведчанне, бо Я ведаю, адкуль Я прыйшоў і куды іду; вы ж не ведаеце, адкуль Я прыходжу ці куды Я іду.
15 Вы паводле цела судзіце, Я не суджу нікога.
16 Калі ж і Я суджу, то Мой суд праўдзівы, бо Я не адзін, але Я і Бацька, што паслаў Мяне.
17 А ў вашым жа Законе запісана, што сведчанне двух чаравек праўдзівае.
18 Я сведчу пра Самога Сябе, і сведчыць пра Мяне Бацька, што паслаў Мяне».
19 Тады казалі яны Яму: «Дзе Твой Бацька?» Адказаў Ісус: «Ні Мяне вы не ведаеце, ні Майго Бацькі. Калі б вы Мяне ведалі, то і Майго Бацьку ведалі б».
20 Гэтыя словы казаў Ён пры скарбніцы, навучаючы ў святыні; і ніхто не схапіў Яго, бо яшчэ не надышла Яго гадзіна.
21 І зноў сказаў Ён ім: «Я іду, і вы будзеце шукаць Мяне і ў сваім граху памраце; куды Я іду, вы не можаце пайсці».
22 Казалі тады іудзеі: «Ці не заб’е Ён Сам Сябе, калі кажа: Куды Я іду, вы не можаце пайсці?»
23 І казаў Ён ім: «Вы ад ніжэйшых. Я ад вышэйшых; вы з гэтага свету, Я не з гэтага свету.
24 Таму сказаў Я вам, што памраце ў сваіх грахах; бо калі вы не ўверуеце, што гэта Я, то памраце ў сваіх грахах».
25 Тады яны казалі Яму: «Хто ты?» Сказаў ім Ісус: «Той, Хто ад пачатку, пра што і кажу вам.
26 Шмат Мне трэба казаць пра вас і судзіць, але Той, Хто паслаў Мяне, праўдзівы, і што Я чую ад Яго, гэта і кажу свету».
27 Не зразумелі яны, што Ён казаў ім пра Бацьку.
28 Таму сказаў [ім] Ісус: «Калі вы ўздымеце Чалавечага Сына, тады зразумееце, што гэта Я, і што Сам ад Сябе Я нічога не раблю, але як навучыў Мяне Бацька, тое кажу.
29 І Той, Хто паслаў Мяне, са Мною: Ён не пакінуў Мяне аднаго, бо Я заўсёды раблю тое, што Яму даспадобы».
30 Калі Ён гэта казаў, шмат хто ўвераваў у Яго.
31 Тады казаў Ісус іудзеям, што ўверавалі ў Яго: «Калі застанецеся ў Маім слове, вы сапраўды Мае вучні.
32 І пазнаеце праўду, і праўда вызваліць вас».
33 Адказалі яны Яму: «Мы Аўраамава патомства і нікому ніколі не былі рабамі. Як Ты кажаш: «Вы зробіцеся вольнымі?»
34 Адказаў ім Ісус: «Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: кожны, хто чыніць грэх, той раб граху.
35 Ды раб не застаецца ў доме навекі, Сын застаецца навекі.
36 Калі ж Сын вызваліць вас, вы сапраўды будзеце вольныя.
37 Ведаю, што вы Аўраамава патомства; аднак вы шукаеце Мяне забіць, бо Маё слова не змяшчаецца ў вас.
38 Што бачыў Я ў Свайго Бацькі, тое кажу; і вы ж, што чулі ў вашага бацькі, тое робіце».
39 Адказалі яны і сказалі Яму: «Бацька наш Аўраам». Кажа ім Ісус: «Калі б вы былі Аўраамавы дзеці, то рабілі б Аўраамавы ўчынкі.
40 Цяпер жа вы шукаеце Мяне забіць: Чалавека, Які казаў вам праўду, якую пачуў Я ад Бога. Гэтага Аўраам не рабіў.
41 Вы робіце ўчынкі вашага бацькі». Яны [ж] адказалі Яму: «Не нарадзіліся мы ў блудзе, адзін у нас Бацька: Бог».
42 Сказаў ім Ісус: «Калі б Бог быў ваш Бацька, вы любілі б Мяне, бо Я ад Бога выйшаў і прыйшоў, не ад Самога Сябе Я прыйшоў, але Ён Мяне паслаў.
43 Чаму вы Маёй мовы не разумееце! Бо вы не можаце чуць Майго слова.
44 Вы — ад вашага бацькі д’ябла і хочаце рабіць пажадлівасці свайго бацькі. Ён чалавеказабойца быў спаконвеку і ў праўдзе не стаяў, бо праўды няма ў ім. Калі ён кажа хлусню, то кажа са свайго, бо ён хлус і бацька хлусні.
45 А таму, што Я праўду кажу, вы не верыце.
46 Хто з вас выкрые Мяне ў граху? Калі Я кажу праўду, чаму вы не верыце Мне?
47 Хто ад Бога, той Божыя словы чуе; вы таму не чуеце, што вы не ад Бога».
48 Адказалі іудзеі і сказалі Яму: «Ці ж не правільна мы кажам, што Ты самаранін і ў Табе дэман?»
49 Адказаў Ісус: «Ува Мне няма дэмана, ды Я шаную Свайго Бацьку, а вы ганьбіце Мяне.
50 Я ж не шукаю Сваёй славы, ёсць Такі, Хто шукае і судзіць.
51 Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: калі хто Маё слова будзе выконваць, не ўбачыць смерці вавек».
52 Сказалі [тады] Яму Іудзеі: «Цяпер мы ведаем, што ў Табе дэман. Аўраам памёр і прарокі, а Ты кажаш: «Калі хто Маё слова выканае, не паспытае смерці вавекі».
53 Няўжо Ты большы за нашага бацьку Аўраама, які памёр? І прарокі памерлі. Кім Ты Сябе робіш?»
54 Адказаў Ісус: «Калі Я Сам Сябе слаўлю, Мая слава — нішто; ёсць Бацька Мой, які праслаўляе Мяне, пра Яго вы кажаце, што Ён ваш Бог.
55 І выне пазналі Яго, Я ж ведаю Яго. І калі скажу, што не ведаю Яго, Я буду падобны на вас хлус. Але Я ведаю Яго і выконваю слова Яго.
56 Аўраам, ваш бацька, рад быў убачыць дзень Мой, і ўбачыў і ўсцешыўся».
57 Сказалі тады Яму іудзеі: «Табе і пяцідзесяці гадоў яшчэ няма, і Ты Аўраама бачыў?»
58 Сказаў ім Ісус: «Папраўдзе, папраўдзе кажу вам: Перш чым Аўраам быў, Я ёсць».
59 Тады яны схапілі каменне, каб кінуць у Яго. Ісус жа схаваўся і выйшаў са святыні, [прайшоўшы між імі, і пайшоў далей].

Примечания к тексту

11 22: Урыўкаў 7:53 — 8:11 няма ў старажытных рукапісах.
14 23: У некат. рукап.: і.
54 24: У некат. рукап.: ваш.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Іаана, 8 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.