1 А на трэці дзень адбывалася вяселле ў Кане Галілейскай, і была там Ісусава Маці.
2 Быў запрошаны таксама Ісус і Яго вучні на вяселле.
3 І калі не стала віна, Ісусава Маці кажа Яму: «Віна ў іх няма».
4 [і] кажа Ісус Ёй: «Што Мне і Табе, Жанчына? Яшчэ Мая гадзіна не прыйшла».
5 Кажа Яго Маці слугам: «Што Ён вам скажа, рабіце».
6 Было ж там шэсць каменных пасудзін на ваду, пастаўленых дзеля Іудзейскага ачышчэння, — кожная на дзве ці тры меры.
7 Кажа ім Ісус: «Напоўніце пасудзіны вадою». І напоўнілі іх даверху.
8 І кажа ім: «Цяпер зачарпніце І занясіце распарадчыку балю». І яны занеслі.
9 Калі ж распарадчык паспытаў вады што зрабілася віном, а ён не ведаў, адкуль яно ўзялося, слугі ж, што чэрпалі ваду, ведалі, кліча распарадчык маладога
10 і кажа яму: «Кожны чалавек дае спярша добрае віно, а калі падап’юць, горшае; ты аж дагэтуль збярог добрае віно».
11 Гэтакі зрабіў Ісус пачатак цудаў у Кане Галілейскай і выявіў Сваю славу, і ўверавалі ў Яго вучні Яго.
12 Пасля гэтага зышоў Ён у Капернаум, сам і Яго маці, і [Яго] браты, і Яго вучні, і там прабылі няшмат дзён.
13 І набліжалася іудзейская Пасха, і Ісус узышоў у Ерусалім.
14 І знайшоў Ён у святыні гандляроў валамі, авечкамі, галубамі і грашаменаў, што тут сядзелі.
15 І Ён, зрабіўшы бізун з аборак, усіх выгнаў са святыні, і авечак, і валоў, а мяняльшчыкам рассыпаў манеты і абярнуў сталы
16 і прадаўцам галубоў сказаў: «Забірайце гэта адсюль, не рабіце дом Майго Бацькі домам гандлярства».
17 Успомнілі Яго вучні, што напісана: «Руплівасць пра дом Твой з’ядае Мяне».
18 Тады ў адказ іудзеі сказалі Яму: «Які знак нам пакажаш, что маеш права гэта рабіць?».
19 У адказ Ісус сказаў ім: «Зруйнуйце гэты хорам, і Я ў тры дні адноўлю яго».
20 Тады сказалі іудзеі: «Сорак шэсць гадоў будавалі гэты хорам, а Ты ў тры дні адновіш яго?»
21 А Ён казаў пра хорам Свайго цела.
22 Калі ж Ён з мёртвых уваскрос, успомнілі Яго вучні, што Ён казаў гэта, і ўверавалі ў Пісанне і слова, якое сказаў Ісус.
23 А калі Ён быў у Ерусаліме на свяце Пасхі, шмат хто ўвераваў у Яго імя, бачачы цуды, якія Ён рабіў.
24 Але Сам Ісус не давяраўся ім, бо Ён ведаў усіх,
25 і таму не меў патрэбы, каб хто сведчыў пра чалавека, бо Сам ведаў, што было ў чалавеку.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Іаана, 2 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Комментарии Жана Кальвина
  7. Толкования Августина
  8. Библия говорит сегодня
  9. Комментарии Скоуфилда
  10. Комментарии Баркли
  11. Комментарии Джона Райла
  12. Толкование Иоанна Златоуста
  13. Толкование Феофилакта Болгарского
  14. Новый Библейский Комментарий
  15. Лингвистический. Роджерс
  16. Комментарии Давида Стерна
  17. Ветхий Завет в Новом
  18. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.