Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 1 Паводле Мацвея, 1 глава

1 Кніга радаводу Ісуса Хрыста, Сына Давідавага, Сына Аўраамавага.
2 Ад Аўраама нарадзіўся Ісаак, а ад Ісаака нарадзіўся Якаў, ад Якава ж нарадзіўся Іуда і яго браты;
3 Ад Іуды ж нарадзіліся Фарэс і Зара, якіх спарадзіла Фамар, а ад Фарэса нарадзіўся Эсром, ад Эсрома ж нарадзіўся Арам;
4 Ад Арама ж нарадзіўся Амінадаў, а ад Амінадава нарадзіўся Наасон, ад Наасона ж нарадзіўся Салмон;
5 Ад Салмона ж нарадзіўся Ваоз, якога спарадзіла Рахава, а ад Ваоза нарадзіўся Авід, якога спарадзіла Руф, ад Авіда ж нарадзіўся Ясей;
6 Ад Ясея ж нарадзіўся цар Давід, а ад цара Давіда нарадзіўся Саламон, якога спарадзіла былая Урыева жонка;
7 Ад Саламона ж нарадзіўся Раваам, а ад Раваама нарадзіўся Авія, ад Авіі ж нарадзіўся Аса;
8 Ад Асы ж нарадзіўся Ясафат, а ад Ясафата нарадзіўся Ярам, ад Ярама ж нарадзіўся Азія;
9 Ад Азіі ж нарадзіўся Яафам, а ад Яафама нарадзіўся Ахаз, ад Ахаза ж нарадзіўся Езекія;
10 Ад Езекіі ж нарадзіўся Манасія, а ад Манасіі нарадзіўся Амон, ад Амона ж нарадзіўся Іасія;
11 Ад Іасіі ж нарадзіўся Якім, а ад Якіма нарадзіліся Еханія і яго браты, пад час вавілонскага высялення;
12 Пасля ж вавілонскага высялення ад Еханіі нарадзіўся Салафііль, а ад Салафііля нарадзіўся Зарававель;
13 Ад Зарававеля ж нарадзіўся Авіуд, а ад Авіуда нарадзіўся Еліякім, ад Еліякіма ж нарадзіўся Азор;
14 Ад Азора ж нарадзіўся Садок, а ад Садока нарадзіўся Ахім; ад Ахіма ж нарадзіўся Еліуд;
15 Ад Еліуда ж нарадзіўся Елеазар, а ад Елеазара нарадзіўся Матфан, ад Матфана ж нарадзіўся Якаў;
16 Ад Якава ж нарадзіўся Іосіф, муж Марыі, ад якой нарадзіўся Ісус, названы Хрыстос.
17 Значыць, усіх пакаленняў ад Аўраама аж да Давіда, — чатырнаццаць пакаленняў, і ад Давіда аж да вавілонскага высялення, — чатырнаццаць пакаленняў, і ад вавілонскага высялення аж да Хрыста, — чатырнаццаць пакаленняў.
18 Нараджэнне ж Ісуса Хрыста было так. Пасля заручын Яго Маці Марыі з Іосіфам, перш чым сышліся яны, выявілася, што яна мае ў лоне ад Святога Духа.
19 Іосіф жа, Яе муж, быўшы справядлівым і не хацеўшы зняславіць Яе, намерыўся ўпотай адпусціць Яе.
20 Калі ж ён падумаў гэта, вось прыйшоў у сне да яго Анёл Гасподні, кажучы: Іосіфе, сыне Давідаў! не бойся прыняць Марыю, сваю жонку; бо зароджанае ў ёй ёсць ад Святога Духа.
21 Народзіць жа Яна Сына, і дасі Яму імя: Ісус; бо Ён збавіць Свой народ ад яго грахоў.
22 А ўсё гэта сталася, каб спраўдзілася сказанае Госпадам праз прарока, які кажа:
23 «Вось Дзяўчына зачне ў лоне і народзіць сына, і дадуць імя Яму Эмануіл, што ў перакладзе азначае: з намі Бог».
24 Іосіф жа, збудзіўшыся ад сну, зрабіў, як загадаў яму Анёл Гасподні, і прыняў ён жонку сваю;
25 Ды не збліжаўся з Ёю, аж пакуль нарадзіла Яна Свайго Сына першароднага; і ён даў імя Яму: Ісус.

Примечания к тексту

11 1: У некат. рукап.: ад Іасіі нарадзіўся Іякім, ад Іякіма нарадзіўся Іеханія і яго браты пры Вавілонскім высяленні.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 1 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.