Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 18 Паводле Мацвея, 18 глава

1 У тую гадзіну падышлі вучні да Ісуса, кажучы: хто ж большы ў Нябесным Царстве?
2 I Ісус, паклікаўшы дзіця, паставіў яго пасярод іх
3 I сказаў: папраўдзе кажу вам: калі не павернецеся і не зробіцеся як дзеці. не ўвойдзеце ў Нябеснае Царства.
4 Дык вось, хто ўпакорыцца, як гэтае дзіця, той і большы ў Нябесным Царстве.
5 I хто прыме адно такое дзіця ў імя Маё, Мяне прымае;
6 А хто спакусіць аднаго з гэтых малых, што вераць у Мяне, лепей было б таму, каб павесілі яму на шыю млынавы жарон і ўтапілі ў глыбіні марской.
7 Бяда свету ад спакусаў; бо павінны прыйсці спакусы; але бяда таму чалавеку, праз якога спакуса прыходзіць.
8 Калі ж твая рука ці твая нага спакушае цябе, адсячы яе і адкінь ад сябе: лепш табе ўвайсці ў жыццё пакалечаным ці кульгавым, чым з дзвюма рукамі ці з дзвюма нагамі быць кінутым у вечны агонь.
9 I калі тваё вока спакушае цябе, вырві яго і адкінь ад сябе: лепей табе аднавокім увайсці ў жыццё, чым, два вокі меўшы, быць кінутым у геену вогненную.
10 Глядзіце, не пагарджайце ніводным з гэтых малых; бо кажу вам, што іх Анёлы ў нябёсах заўсёды бачаць аблічча Бацькі Майго, Які ў нябёсах.
11 Бо Сын Чалавечы прыйшоў уратаваць тое, што загінула,
12 Як вам здаецца? Калі нейкі чалавек меў сто авечак і заблудзілася адна з іх, ці не пакіне ён дзевяноста дзевяць у гарах і не пойдзе шукаць тую, што заблудзілася?
13 I калі ўдасца знайсці яе, папраўдзе кажу вам, што ён цешыцца ёю болей, чым дзевяноста дзевяццю, што не заблудзіліся.
14 Дык няма волі Бацькі вашага, Які ў нябёсах, каб загінуў адзін з гэтых малых.
15 Калі ж саграшыць супроць цябе брат твой, ідзі і выгавары яму самнасам: калі паслухаецца цябе, ты прыдбаў брата твайго:
16 Калі ж не паслухаецца, вазьмі з сабою яшчэ аднаго ці двух, каб вуснамі двух ці трох сведак змацавалася кожнае слова.
17 Калі ж не паслухаецца іх, скажы царкве; калі ж і царквы не паслухаецца, няхай будзе табе ён як язычнік і мытнік.
18 Папраўдзе кажу вам, што звяжаце на зямлі, будзе звязана і ў небе; і што развяжаце на зямлі, будзе развязана ў небе.
19 Зноў жа кажу вам: калі двое з вас на зямлі будуць згодна прасіць аб нечым, то ўсё дасць ім Мой Бацька, Які ў нябёсах.
20 Бо дзе двое ці трое сабраліся ў імя Маё, там Я між іх.
21 Тады падышоў Пётр і сказаў Яму: Госпадзе, колькі разоў Я павінен дараваць майму брату, калі ён будзе грашыць супроць мяне? Ці аж да сямі разоў?
22 Кажа яму Ісус: Я не кажу табе: «да сямі», але аж да сямідзесяці разоў па сем!
23 Вось чаму Нябеснае Царства падобнае да аднаго цара, які захацеў разлічыцца са сваімі рабамі.
24 А калі пачаў разлічвацца, прывялі да яго аднаго, што быў вінаваты дзесяць тысяч талентаў.
25 А таму, што той не меў, з чаго аддаць, загадаў пан прадаць яго, і жонку яго, і дзяцей, і ўсё, што меў, і заплаціць.
26 Тады раб, упаўшы, пакланіўся яму, кажучы: «уладар! пацярпі ты мне, і я ўсё табе аддам».
27 I, пашкадаваўшы таго раба, пан адпусціў яго і дараваў яму доўг.
28 А раб той, выйшаўшы, знайшоў аднаго з рабоў, як сам і які быў вінаваты яму сто дынарыяў, і, схапіўшы яго, пачаў душыць, кажучы: «аддай мне, што ты вінен».
29 Дык вось той раб, упаўшы, прасіўся ў яго: «пацярпі ты мне, і я ўсё аддам табе».
30 Але ён не хацеў, а, пайшоўшы, кінуў таго ў цямніцу, пакуль ён не верне доўгу.
31 Убачыўшы ж гэта, яго таварышы моцна засмуціліся; і, пайшоўшы, расказалі свайму пану пра ўсё гэта.
32 Тады, паклікаўшы яго, пан яго кажа яму: «нягодны раб, я дараваў табе ўвесь той доўг, бо ты ўпрасіў мяне;
33 Хіба і ты не павінен быў злітавацца над таварышам тваім, як і я злітаваўся над табою?»
34 I яго пан, разгневаўшыся, перадаў яго катам, аж пакуль не аддасць яму ўсё, што вінаваты.
35 Гэтак і Мой Бацька нябесны зробіць вам, калі кожны з вас не даруе брату свайму ад сэрца свайго яго правінаў.

Примечания к тексту

6 60: Літаральна: асліны жарон (г. зн. які прыводзіцца ў рух аслом).
11 61: Гэтага радка няма ў найстаражытнейшых рукапісах.
29 62: У некат. рукап.: у ногі яму.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 18 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.