Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 20 Паводле Мацвея, 20 глава

1 Бо Нябеснае Царства падобнае да таго гаспадара, які выйшаў вельмі рана згадзіць работнікаў у свой вінаграднік.
2 А ўмовіўшыся з работнікамі па дынарыю за дзень, паслаў іх у свой вінаграднік.
3 I, выйшаўшы каля трэцяй гадзіны, убачыў ён другіх, якія стаялі на рынку без работы.
4 Ен і тым сказаў: ідзіце і вы ў вінаграднік, і, што будзе належаць, дам вам. Яны і адышлі.
5 Зноў выйшаўшы каля шостай і дзевятай гадзіны, ён зрабіў тое самае.
6 А выйшаўшы каля адзінаццатай гадзіны, знайшоў іншых, што стаялі без работы, і кажа ім: чаго стаіце вы тут цэлы дзень без работы?
7 Яны кажуць яму: ніхто нас не наняў. Ен кажа ім: ідзіце і вы ў вінаграднік і, што будзе належаць, атрымаеце.
8 А калі надышоў вечар, кажа гаспадар вінаградніка свайму аканому: пакліч работнікаў і выдай ім плату, пачаўшы з апошніх і аж да першых.
9 I нанятыя каля адзінаццатай гадзіны, прыйшоўшы, атрымалі па адным дынарыі.
10 Нанятыя ж першымі, прыйшоўшы, думалі, што яны атрымаюць больш; але атрымалі і яны па дынарыі.
11 I, атрымаўшы, пачалі наракаць на гаспадара,
12 Кажучы: гэтыя апошнія адну гадзіну прарабілі, а ты зраўняў іх з намі, а мы ж цярпелі цяжар дня і спёку.
13 Ен жа сказаў аднаму з іх у адказ: дружа! не крыўджу я цябе; ці не за дынарый умовіўся ты са мною?
14 Вазьмі сваё ды ідзі; я ж хачу і гэтаму даць, як табе.
15 Хіба нельга мне зрабіць са сваім, як я хачу? Ці тваё вока ліхое з-за таго, што я добры?
16 Так будуць апошнія першымі і першыя апошнімі. Бо шмат пакліканых, ды мала выбраных.
17 I Ісус, выпраўляючыся ў Іерусалім, узяў дванаццаць вучняў і на адзіноце ў дарозе сказаў ім:
18 Вось уваходзім мы ў Іерусалім, і Сын Чалавечы будзе выданы першасвятарам і кніжнікам; і асудзяць Яго на смерць,
19 I выдадуць яго язычнікам на здзек, катаванне і ўкрыжаванне, але на трэці дзень Ен уваскрэсне.
20 Тады падышла да Яго маці сыноў Заведзеевых са сваімі сынамі, кланяючыся і нешта просячы ў Яго.
21 Ен жа сказаў ёй: чаго ты хочаш? Яна кажа Яму: скажы, каб селі гэтыя мае два сыны адзін праваруч ад Цябе, а другі леваруч — у Тваім Царстве.
22 Ісус жа сказаў у адказ: не ведаеце, чаго просіце. Ці можаце піць чару, якую буду Я піць, і хрысціцца хрышчэннем, якім Я хрышчуся? Яны кажуць Яму: можам.
23 Тады Ен кажа ім: піць Маю чару будзеце і хрышчэннем, якім Я хрышчуся, будзеце ахрышчаны, але сядзець праваруч ад Мяне і леваруч ад Мяне — не Я даю, але каму прызначана ад Бацькі Майго.
24 I, пачуўшы, дзесяцёра абурыліся на двух братоў.
25 Ісус жа, паклікаўшы іх, сказаў: вы ведаеце, што князі народаў пануюць над імі, а вяльможы твораць самачынствы.
26 Ды не гэтак будзе ў вас, але хто хоча зрабіцца вялікім між вас, няхай ён будзе вам слугою;
27 А хто з вас хоча быць першым, няхай ён будзе вам раб;
28 Як і Сын Чалавечы прыйшоў не дзеля таго, каб Яму служылі, а каб служыць і аддаць Сваё жыццё ў выкуп за многіх.
29 I калі выходзілі яны з Іерыхона, пайшло ўслед за Ім шмат народу.
30 I вось два сляпыя, што сядзелі пры дарозе, пачуўшы, што праходзіць Ісус, пачалі крычаць, просячы: злітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давідаў!
31 Але народ дамагаўся, каб яны маўчалі; але тыя яшчэ больш крычалі, просячы: злітуйся над намі, Госпадзе, Сыне Давідаў!
32 I Ісус, прыпыніўшыся, паклікаў іх, кажучы: што хочаце, каб Я вам зрабіў?
33 Яны кажуць Яму: Госпадзе! каб адкрыліся нашы вочы.
34 I, злітаваўшыся, Ісус дакрануўся да іх вачэй, і тут жа пачалі бачыць іх вочы, і яны пайшлі ўслед за Ім.

Примечания к тексту

19 65: У некат. рукап.: уваскрэсне.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 20 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.