Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 19 Паводле Мацвея, 19 глава

1 I было: калі закончыў Ісус гэтыя словы, адышоў Ен з Галілеі і прыйшоў у межы Іузейскія на той бок Іярдана;
2 I ішло ўслед за ім шмат народу, і Ен вылечваў іх там.
3 I падышлі да Яго фарысеі, выпрабоўваючы Яго і кажучы Яму: ці з усякай прычыны можна разводзіцца мужу з жонкаю сваёю?
4 Ен жа сказаў ім у адказ: ці не чыталі вы, што Творца ад пачатку «стварыў іх мужам і жонкаю»;
5 I сказаў: таму пакіне чалавек бацьку і маці і прылепіцца да свае жонкі, і зробяцца яны абое адным целам.
6 Так што ўжо яны не двое, але адно цела: дык вось, што Бог злучыў, няхай чалавек не разлучае.
7 Яны кажуць Яму: чаму ж Майсей казаў даваць разводны ліст і адпускаць яе?
8 Ен жа кажа ім: Майсей з-за вашага нячулага сэрца дазволіў вам разводзіцца з жонкамі вашымі, спачатку ж не было так.
9 Але Я кажу вам: хто развядзецца са сваёй жонкай не з віны распусты і ажэніцца з другою, чыніць пералюб; і хто ажэніцца з разведзенаю, чыніць пералюб.
10 Кажуць Яму вучні Яго: калі такі мужаў абавязак перад жонкаю, лепей не жаніцца.
11 Ен жа сказаў ім: не ўсе ўсведамляюць гэтае слова, але каму дадзена.
12 Бо ёсць няздатныя да жаніцьбы, якія з матчынага лона такімі нарадзіліся; і ёсць спакладанцы, выпакладаныя людзьмі; і ёсць спакладанцы, якія самі сябе выпакладалі для Небёснага Царства. Хто можа зразумець, няхай зразумее.
13 Тады прывялі да Яго дзяцей, каб Ен усклаў на іх рукі і памаліўся; але вучні забаранілі ім.
14 Ісус жа сказаў: пусціце дзяцей і не забараняйце ім прыходзіць да Мяне; бо Нябеснае Царства належыць такім.
15 I, усклаўшы на іх рукі, пайшоў адтуль.
16 I вось адзін, падышоўшы, сказаў Яму: дасканалы Настаўнік! што добрае я павінен зрабіць, каб мець жыццё вечнае?
17 Ен жа сказаў яму: чаму ты мяне завеш дасканалым? Ніхто ж не дасканалы, як толькі адзін Бог. Калі ж ты хочаш увайсці ў тое жыццё, выконвай запаведзі.
18 Той кажа Яму: якія? Ісус жа сказаў: не забівай; не чыні пералюбу; не крадзі; не сведчы фальшыва;
19 Шануй бацьку свайго і маці; і любі свайго бліжняга, як самога сябе.
20 Кажа Яму юнак: усяго гэтага я пільнаваўся з малых год; чаго яшчэ не стае?
21 Сказаў яму Ісус: калі хочаш быць дасканалым, ідзі, прадай сваю маёмасць і раздай убогім; і будзеш мець скарб на небе; і прыходзь ды ідзі ўслед за Мною.
22 Пачуўшы ж гэтае слова, юнак адышоў засмучаны: бо ён меў вялікае багацце.
23 Ісус жа сказаў Сваім вучням: папраўдзе кажу вам: цяжка будзе багатаму ўвайсці ў Нябеснае Царства.
24 Зноў жа кажу вам: лягчэй вярблюду прайсці праз ігольнае вушка, чым багатаму ў Божае Царства.
25 Вучні ж, пачуўшы, моцна здзівіліся, кажучы: дык хто можа ўратавацца?
26 А Ісус, паглядзеўшы, казаў ім: людзі не могуць гэтага, а Бог усё можа.
27 Тады Пётр сказаў Яму ў адказ: вось мы пакінулі ўсё і пайшлі ўслед за Табою; што ж будзе нам? Мар.10:28;
28 Ісус жа сказаў ім: папраўдзе кажу вам, што вы, Мае паслядоўнікі, пры аднаўленні свету, калі сядзе Сын Чалавечы на пасадзе славы сваёй, сядзеце і вы на дванаццаці пасадах і будзеце судзіць дванаццаць плямён Ізраілевых.
29 I кожны, хто пакінуў дамы, ці братоў, ці сясцёр, ці бацьку, ці маці, ці жонку, ці дзяцей, ці землі дзеля імя Майго, у сто разоў больш займее і атрымае ў спадчыну жыццё вечнае.
30 Многія ж першыя будуць апошнімі, а апошнія — першымі.

Примечания к тексту

9 63: У некат. рукап.: з адпушчанаю.
17 64: У некат. рукап.: Што ты Мяне называеш добрым? Ніхто не добры, як толькі адзін Бог.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 19 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.