Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 14 Паводле Мацвея, 14 глава

1 У той час пачуў Ірадтэтрарх погалас пра Ісуса,
2 I сказаў Ен сваім слугам: гэта Іаан

Хрысціцель; ён уваскрос з мёртвых, і таму цуды творацца ім.

3 Бо Ірад, схапіўшы Іаана, звязаў. і зняволіў яго ў цямніцу з-за Ірадыяды, жонкі Філіпа, свайго брата;
4 Таму што Іаан казаў яму: нельга табе мець яе.
5 I хацеў яго забіць, але баяўся народу, бо лічылі яго за прарока.
6 А калі быў Ірадаў дзень нараджэння, Ірадыядзіна дачка танцавала перад гасцямі і спадабалася Іраду;
7 Таму ён з клятваю абяцаў ёй даць, чаго б яна ні папрасіла.
8 А яна, падвучаная сваёю маці: дай мне, — сказала, — тут на талерцы галаву Іаана Хрысціцеля.
9 I засмуціўся цар, але дзеля клятвы і тых, што ўзлягалі з ім, загадаў даць ёй;
10 I, паслаўшы, абезгаловіў Іаана ў цямніцы.
11 I прынеслі яго галаву на талерцы і аддалі дзяўчыне; і яна аднесла сваёй маці.
12 Вучні ж яго, прыйшоўшы, узялі цела і пахавалі яго і, пайшоўшы, расказалі Ісусу.
13 I, пачуўшы, адплыў Ісус самотна чоўнам у пустэльнае месца. I, прачуўшы, народ пайшоў услед за ім пешкі з горада.
14 I, калі выйшаў Ісус, убачыў шмат народу і злітаваўся над імі і вылечыў іх хворых.
15 А калі настаў вечар, падышлі да Яго вучні Яго, кажучы: пустэльнае гэта месца, і ўжо час позні; адпусці народ, каб пайшлі ў вёскі і купілі сабе яды.
16 А Ісус сказаў ім: не трэба ім адыходзіць; дайце вы ім паесці.
17 А яны кажуць Яму: не маем тут, толькі пяць хлябоў і дзве рыбы.
18 Ен жа сказаў: прынясіце Мне іх сюды.
19 I, загадаўшы натоўпу ўзлегчы на траву, узяў пяць хлябоў і дзве рыбы і, паглядзеўшы на неба, блаславіў і, ламаючы, даваў вучням хлябы, а вучні — народу.
20 I елі ўсе і наеліся; а з пазасталых кавалкаў назбіралі дванаццаць поўных кошыкаў.
21 А тых, што елі, было каля пяці тысяч мужчын, апроч жанчын і дзяцей.
22 I зараз жа загадаў Ен Сваім вучням увайсці ў човен і плысці раней за Яго на другі бок, пакуль Ен не адпусціць народ.
23 I, адпусціўшы народ, Ен узышоў на гару ў адзіноце памаліцца, і, калі настаў вечар, адзін быў там.
24 А човен ужо быў на сярэдзіне мора, і яго кідала хвалямі, бо вецер быў супроцьны.
25 У чацвёртую ж начную варту падышоў да іх Ісус, ступаючы па моры.
26 I, убачыўшы, як Ен ідзе па моры, вучні ўстрывожыліся, кажучы: гэта здань; і са страху закрычалі.
27 Але Ісус зараз жа загаварыў з імі, кажучы: супакойцеся; гэта Я, не бойцеся.
28 У адказ жа яму Пётр сказаў: Госпадзе, калі гэта Ты, загадай мне ісці да Цябе па вадзе.
29 А Ен сказаў: ідзі. I, ступіўшы з чоўна, Пётр пайшоў па вадзе, каб падысці да Ісуса.
30 Але, бачачы моцны вецер, спалохаўся; і, пачаўшы тапіцца, закрычаў, кажучы: Госпадзе, ратуй мяне!
31 I зараз жа Ісус працягнуў руку, схапіў яго і кажа яму: малаверны, навошта засумняваўся?
32 I, калі яны ўвайшлі ў човен, вецер суняўся.
33 А тыя, што былі ў чоўне, падышоўшы, накланіліся Яму, кажучы: Ты сапраўды Сын Божы.
34 I, пераправіўшыся, прыбылі яны ў зямлю Генісарэцкую.
35 I жыхары тае мясцовасці, пазнаўшы Яго, наказалі па ўсёй той ваколіцы; і прынеслі да Яго ўсіх хворых;
36 I прасілі Яго, каб толькі дакрануцца да краю Яго вопраткі; і хто дакрануўся, панравіўся.

Примечания к тексту

22 39: У некат. рукап.: Ісус.
24 40: У некат. рукап.: на сярэдзіне мора.
25 41: У некат. рукап.: Ісус пайшоў.
29 42: У некат. рукап.: каб падысці.
32 43: У некат. рукап.: увайшлі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 14 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.