Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 22 Паводле Мацвея, 22 глава

1 I ў адказ Ісус зноў прамаўляў ім прыпавесцямі, кажучы:
2 Нябеснае Царства падобнае да аднаго цара, што рабіў вяселле свайму сыну;
3 I паслаў сваіх рабоў паклікаць тых, што былі запрошаныя; ды яны не хацелі прыйсці.
4 Зноў паслаў другіх рабоў, наказваючы: скажыце запрошаным: «вось падрыхтаваў я абед мой, бьпсі мае і адкормленая жывёліна заколата, і ўсё гатовае. Хадзіце на вяселле!»
5 Яны ж, занядбаўшы, паразыходзіліся, хто — на сваё поле, хто — да гандлю свайго.
6 А астатнія, схапіўшы яго рабоў, зневажалі і забілі іх.
7 I, пачуўшы, разгневаўся цар і, паслаўшы сваё войска, вынішчыў тых забойцаў, а горад іх спаліў.
8 Тады ён кажа сваім слугам: вяселле гатовае, ды запрошаныя не вартымі былі.
9 Пайдзіце ж на скрыжаванні дарог і, каго ні знойдзеце, клічце на вяселле.
10 I тыя рабы, выйшаўшы на дарогі, сабралі ўсіх, каго знайшлі: і ліхіх, і добрых; і напоўніўся шлюбны пакой застольнікамі.
11 Цар жа, увайшоўшы паглядзець на застольнікаў, убачыў там чалавека, апранутага не ў вясельнае ўбранне;
12 I кажа яму: дружа! як ты ўвайшоў сюды, не меўшы вясельнага ўбрання? Той жа маўчаў.
13 Тады сказаў цар слугам: звязаўшы яму ногі і рукі, кіньце ў знадворную цемру, там будзе плач і скрыгат зубоў.
14 Бо шмат запрошаных, ды мала выбраных.
15 Тады фарысеі, пайшоўшы, дамаўляліся, як злавіць Яго на слове.
16 I пасылаюць да Яго сваіх вучняў з ірадыянамі, Тыя і кажуць: Настаўнік! мы ведаем, што ты справядлівы і наетаўляеш праўдзіва на Божую дарогу і не запабягаеш ні перад кім; бо не глядзіш аблічча людзей.
17 Скажы ж нам: як здаецца Табе? ці можна даваць падатак кесару, ці не?
18 Але Ісус, ведаючы іх падступнасць, сказаў: чаго вы Мяне выпрабоўваеце, крывадушнікі?
19 Пакажыце Мне падатковую манету. I яны прынеслі Яму дынарый.
20 I кажа ім: чыя гэта выява і надпіс?
21 Кажуць Яму: кесаравы. Тады кажа ім: значыцца, аддавайце кесарава кесару, а Божае — Богу.
22 I, пачуўшы, яны здзівіліся; і, пакінуўшы Яго, адышлі.
23 У той жа дзень падышлі да Яго садукеі, якія кажуць, што няма ўваскрэсення, і спыталіся ў Яго,
24 Кажучы: Настаўнік, Майсей сказаў: «калі хто памрэ, не меўшы дзяцей, то няхай яго брат возьме жонку яго і адновіць насенне брату свайму».
25 Было ж у нас сем братоў, і першы, ажаніўшыся, памёр і, не меўшы насення, пакінуў сваю жонку брату свайму.
26 Падобна і другі, і трэці, аж да сёмага;
27 А пасля ўсіх памерла і жонка.
28 Дык пры ўваскрэсенні — каторага з сямі будзе яна жонка? Бо ўсе мелі яе.
29 Ісус жа сказаў ім у адказ: вы памыляецеся, не ведаючы ані Пісьма, ні Божай сілы.
30 Бо пры ўваскрэсенні ані жэняцца, ані замуж выходзяць, а як Божыя Анёлы будуць у небе.
31 А пра ўваскрэсенне мёртвых няўжо вы не чыталі сказанага вам Богам, які кажа:
32 «Я Бог Абраамаў, і Бог Ісаакаў, і Бог Якава»? Бог — не Бог мёртвых, а жывых.
33 I, пачуўшы, народ дзівіўся Яго навуцы.
34 А фарысеі, пачуўшы, што Ен змусіў замоўкнуць садукеяў, сабраліся вакол Яго.
35 I спытаўся адзін з іх, настаўнік Закона, выпрабоўваючы Яго і кажучы:
36 Настаўнік, якая запаведзь найвялікшая ў Законе?
37 Ісус жа кажа яму: «палюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душой тваёю, і ўсім разуменнем тваім».
38 Гэта найвялікшая і найпершая запаведзь.
39 Другая ж падобная да яе: «палюбі бліжняга твайго, як самога сябе».
40 На гэтых дзвюх запаведзях трымаецца Закон і прарокі.
41 Калі ж сабраліся фарысеі, Ісус спытаўся ў іх,
42 Кажучы: што вы думаеце пра Хрыста? чый Ен сын? Кажуць Яму: Давідаў.
43 Ен кажа ім: як жа Давід у натхненні называе Яго Госпадам, кажучы:
44 «Сказаў Госпад майму Госпаду: сядзь праваруч ад Мяне, дакуль Я не пакладу Тваіх ворагаў падножжам ног Тваіх?»
45 Дык калі Давід называе Яго Госпадам, як жа Ен сын яму?
46 I ніхто не мог адказаць Яму ні слова; і ніхто з таго дня не адважваўся болыш пытацца ў Яго.

Примечания к тексту

16 68: Прыхільнікі Ірадавага дому.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 22 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.