Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 8 Паводле Мацвея, 8 глава

1 Калі ж ён сышоў з гары, шмат народу пайшло за Ім;
2 I вось пракажоны падышоў і пакланіўся Яму, кажучы: Госпадзе! Калі хочаш, Ты можаш ачысціць мяне.
3 І Ісус, працягнуўшы руку, крануўся яго, кажучы: хачу, ачысцься. I ён тут жа ачысціўся ад праказы.
4 I кажа яму Ісус: глядзі, не расказвай нікому; але пайдзі, пакажыся святару і прынясі дар, што прадпісаў Майсей, у сведчанне ім.
5 А калі Ён увайшоў у Капернаум, да Яго падышоў сотнік, просячы ў Яго
6 I кажучы: Госпадзе! мой слуга ляжыць дома спаралізаваны і страшэнна мучыцца.
7 I кажа яму Ісус: Я прыйду і вылечу яго.
8 I ў адказ сотнік сказаў: Госпадзе! я не варты, каб ты ўвайшоў пад мой дах; але толькі скажы слова і паправіцца мой слуга.
9 Бо і я, — чалавек падуладны, але маю пад сабою воінаў; і скажу аднаму: «пайдзі», і ідзе; а другому: «прыйдзі», і прыходзіць, а майму слугу: «зрабі гэта», і ён робіць.
10 Пачуўшы ж, Ісус здзівіўся і сказаў да тых, што ішлі за Ім: папраўдзе кажу вам: і ў Ізраілі не знайшоў Я такой веры.
11 Кажу ж вам, што шмат хто прыйдзе з усходу і захаду і ўзляжа з Аўраамам, Ісаакам і Якавам у Нябесным Царстве;
12 А дзеці Царства будуць выкінуты ў знадворную цемру; там будзе плач і скрыгат зубоў.
13 I сказаў Ісус сотніку: ідзі і, як паверыў ты, няхай табе збудзецца. I паправіўся яго слуга ў тую ж гадзіну.
14 А калі прыйшоў Ісус у хату Пятра, убачыў, што яго цешча ляжыць у гарачцы;
15 I Ён дакрануўся да яе рукі, і гарачка пакінула яе; і ўстала яна і прыслугоўвала ім.
16 А калі надышоў вечар, да Яго прывялі шмат апантаных; і Ён выганяў духаў словам і вылечыў усіх хворых;
17 Каб спраўдзілася сказанае праз Ісаю, прарока, які кажа: «Ён узяў нашы слабасці і панёс хваробы».
18 А ўбачыўшы вакол Сябе вялікія сціжмы людзей, Ісус сказаў адплыць на другі бок.
19 Тады адзін кніжнік, падышоўшы, сказаў Яму: Настаўнік! я пайду за Табою, куды б ні пайшоў Ты.
20 I кажа яму Ісус: лісіцы маюць норы, і птушкі нябесныя, — гнёзды; а Сын Чалавечы не мае дзе галаву прыхіліць.
21 Другі ж з Яго вучняў сказаў Яму: Госпадзе! дазволь мне перш пайсці і пахаваць майго бацьку.
22 Ісус жа сказаў яму: ідзі за Мною і пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых.
23 I калі Ён ступіў у човен, увайшлі за Ім Яго вучні.
24 I вось вялікае ўзрушэнне ўзнялося на моры, што аж човен залівала хвалямі; а Ён спаў.
25 I кінуліся Яго вучні і пабудзілі Яго, кажучы: Госпадзе! ратуй нас, гінем.
26 I Ён кажа ім: чаго баіцеся, малаверныя? Тады, устаўшы, загадаў вятрам і мору; і зрабілася вялікая ціша.
27 А людзі дзівіліся, кажучы: хто Гэты, што і вятры і мора слухаюцца Яго?
28 I калі Ён прыплыў на другі бок, у зямлю Гергесінскую, перастрэлі Яго два апантаныя, што выйшлі з магіл, — вельмі лютыя, так што ніхто не мог праходзіць тою дарогаю;
29 I вось закрычалі яны, кажучы: што Табе, Ісусе, Сыне Божы, да нас? прыйшоў заўчасна сюды, каб мучыць нас?
30 А воддаль ад іх пасвіўся вялікі гурт свіней.
31 I прасіліся ў Яго дэманы, кажучы: калі выганяеш нас, дазволь нам увайсці ў гурт свіней.
32 I Ён сказаў ім: ідзіце. I яны, выйшаўшы, увайшлі ў свіны гурт; і вось кінуўся ўвесь гурт свіней са стромы ў мора і загінуў у водах.
33 А пастухі паўцякалі і, прыйшоўшы ў горад, расказалі пра ўсё і пра тое, што было з апантанымі.
34 I вось увесь горад выйшаў насустрач Ісусу; і, убачыўшы Яго, прасілі, каб Ён адышоў з іх межаў.

Примечания к тексту

5 18: У некат. рукап.: Ісус.
15 19: У некат. рукап.: ім.
22 20: У некат. рукап. сказаў.
28 21: Варыянт: Гергесінскую.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 8 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.