Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 21 Паводле Мацвея, 21 глава

1 А калі наблізіліся яны да Іерусаліма і прыйшлі ў Вітфагію ля гары Аліўнай, тады Ісус паслаў двух вучняў,
2 Кажучы ім: ідзіце ў паселішча, што перад вамі; і зараз жа знойдзеце прывязаную асліцу і з ёю аслянятка; адвязаўшы, прывядзіце Мне.
3 I калі хто вам што скажа, адкажыце, што ў іх мае патрэбу Госпад, і той адразу пашле іх.
4 А адбылося ўсё гэта, каб спраўдзілася сказанае праз прарока, які кажа:
5 «Скажыце Сіёнскай дачцы: вось ідзе да цябе твой цар лагодны, што сядзіць на асліцы і на асляняці, сыне пад’ярэмнай».
6 Вучні ж, пайшоўшы і зрабіўшы так, як ім загадваў Ісус,
7 Прывялі асліцу і аслянятка, і паклалі на іх свае плашчы, і Ен сеў на іх.
8 А шмат людзей пасцілалі сваё адзенне па дарозе, другія ж абразалі галінкі з дрэў і пасцілалі дарогаю.
9 Народ, што ішоў перад Ім і ззаду, выкрыкваў, кажучы: асанна Сыну Давідаваму! бласлаўлены Той, Хто ідзе ў імя Гасподняе! асанна ў вышынях!
10 I калі Ен уехаў у Іерусалім, узрушыўся ўвесь горад, кажучы: хто гэта?
11 А народ казаў: гэта Ісус, Прарок з Назарэта Галілейскага.
12 Тады ўвайшоў Ісус у Божую святыню і выгнаў усіх прадаўцоў і пакупнікоў са святыні, і абярнуў сталы грашаменаў і ўслоны прадаўцоў галубоў;
13 I кажа ім: напісана: «Мой дом домам малітвы будзе названы»; а вы робіце з яго пячору разбойнікаў.
14 Тады падышлі да Яго сляпыя і кульгавыя ў святыні, і Ен іх вылечыў.
15 А першасвятары і кніжнікі, убачыўшы цуды, што Ен зрабіў, і дзяцей, што выкрыквалі ў святыні і казалі: «асанна Сыну Давідаваму!», абурыліся
16 I сказалі Яму: чуеш, што яны кажуць? А Ісус кажа ім: чую! хіба вы ніколі не чыталі, што «з вуснаў дзяцей і грудных немаўлят Ты стварыў хвалу»?
17 I, пакінуўшы іх, выйшаў за горад у Віфанію і перабыў там ноч.
18 А ўранні, вяртаючыся ў горад, захацеў Ен есці;
19 I, убачыўшы адно фігавае дрэва пры дарозе, прыйшоў да яго і нічога не знайшоў на ім, апроч аднаго лісця; і кажа яму: няхай ніколі з цябе не будзе плоду навекі! I адразу фігавае дрэва засохла.
20 I вучні, убачыўшы, здзівіліся, кажучы: як адразу засохла фігавае дрэва?
21 Ісус жа сказаў ім у адказ: папраўдзе кажу вам: калі будзеце мець веру і не засумняваецеся, то не толькі з фігавым дрэвам гэта зробіце, але і калі гэтай гары скажаце: «падыміся і кінься ў мора», — збудзецца.
22 I ўсё, чаго б вы ні прасілі ў малітве з вераю, атрымаеце.
23 I калі Ен прыйшоў у святыню, падышлі да Яго, пакуль Ен вучыў, першасвятары і старэйшыны народу, кажучы: якою ўладаю ты гэта робіш? I хто даў табе гэтую ўладу?
24 Ісус жа сказаў ім у адказ: спытаюся і Я ў вас аб адным: калі скажаце Мне, і Я вам скажу, якою ўладаю Я раблю гэта.
25 Іаанава хрышчэнне адкуль было? З неба ці ад людзей? Яны разважалі самі сабе, мяркуючы: калі скажам: «з неба», то Ен скажа нам: «чаму ж вы не паверылі яму?»
26 Калі ж скажам: «ад людзей» — баімся народу; бо ўсе ўважаюць Іаана за прарока.
27 I яны сказалі Ісусу ў адказ: не ведаем. Сказаў ім і Ен: то і Я вам не скажу, якою ўладай раблю гэта.
28 А як вам здаецца? Меў адзін чалавек двух сыноў; падышоўшы да першага, ён сказаў: сыне! ідзі сёння працуй у маім вінаградніку.
29 Ен жа сказаў у адказ: «іду, цар!» Але не пайшоў.
30 I, падышоўшы да другога, сказаў тое самае. А той сказаў у адказ: «я не хачу!» А потым пакаяўся і пайшоў.
31 Хто ж з двух выканаў бацькаву волю? Яны кажуць Яму: апошні. Кажа ім Ісус: папраўдзе кажу вам, што мытнікі і блудніцы паперадзе вас ідуць у Божае Царства.
32 Бо прыйшоў да вас Іаан дарогаю справядлівасці, і вы не далі веры Яму; а мытнікі і блудніцы паверылі яму; вы ж, убачыўшы, не пакаяліся і пасля, каб паверыць яму.
33 Другую прыпавесць паслухайце. Быў адзін гаспадар, які насадзіў вінаграднік і абгарадзіў яго мурам, выкапаў там выціскальню, збудаваў вежу — і здаў яго вінаградарам і паехаў.
34 Калі ж надышоў час пладоў, ён паслаў сваіх слуг да вінаградараў узяць свой плён.
35 Вінаградары, схапіўшы яго слуг, аднаго збілі, другога забілі, а іншага каменнем пабілі.
36 Зноў паслаў ён іншых слуг, больш, чым першых; і зрабілі ім тое самае.
37 Пасля ён паслаў да іх свайго сына, кажучы: пасаромеюцца майго сына.
38 А вінаградары, убачыўшы сына, сказалі адзін аднаму: гэта спадкаемец, хадзем, заб’ем яго і авалодаем яго спадчынаю.
39 I, схапіўшы яго, выкінулі яго вон з вінаградніка і забілі.
40 Дык калі прыйдзе гаспадар вінаградніка, што ён зробіць тым вінаградарам?
41 Яны кажуць Яму: злыдняў гэтых злой смерці аддасць, а вінаграднік перадасць іншым вінаградарам, якія будуць аддаваць яму плады ў свой час.
42 Кажа ім Ісус: хіба вы ніколі не чыталі ў Пісьме: «камень, які адкінулі будаўнікі, ён зрабіўся асноваю вугла; ад Госпада гэта, і яно дзіўнае ў нашых вачах » ?
43 Таму кажу вам, што адымецца ад вас Божае Царства і дасца народу, які будзе прыносіць яго плады.
44 I той. хто ўпадзе на гэты камень, разаб’ецца. а на каго ён сам упадзе, раструшчыць яго.
45 I, пачуўшы Яго прыпавесці, першасвятары і фарысеі зразумелі, што Ен пра іх кажа;
46 I стараліся схапіць Яго, але пабаяліся народу, бо Яго лічылі за прарока.

Примечания к тексту

9 66: Літаральна: ратуй. Гэты вокліч пасля зрабіўся выразам радасці, на ўзор цяперашняга «ура», «няхай жыве» і г.д.
13 67: У некат. рукап: зрабілі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 21 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.