Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 17 Паводле Мацвея, 17 глава

1 I праз шэсць дзён бярэ Ісус Пятра, Якава ды Іаана, яго брата, і ўзводзіць іх адных на высокую гару;
2 I ператварыўся Ен перад імі, і заззяла Яго аблічча, як сонца, а адзенне Яго зрабілася белае, як святло.
3 I вось паказаліся ім Майсей і Ілія, якія размаўлялі з Ім.
4 Пётр жа, азваўшыся, сказаў Ісусу: Госпадзе, добра нам тут быць; калі хочаш, зробім тут тры палаткі, Табе адну, Майсею адну і адну Іліі.
5 Пакуль ён яшчэ казаў, вось, яснае воблака пакрыла іх; і вось голас з воблака кажа: гэта Мой Сын Улюбёны, Якому Я спрыяю; Яго слухайце.
6 I, пачуўшы, вучні ўпалі ніцма і моцна спалохаліся.
7 I, падышоўшы, Ісус дакрануўся да іх і сказаў: устаньце і не бойцеся.
8 А яны, узняўшы вочы свае, нікога не ўбачылі, апроч аднаго Ісуса.
9 I, калі яны спускаліся з гары, загадаў ім Ісус, кажучы: нікому не расказвайце пра ўбачанае, аж пакуль Сын Чалавечы не ўваскрэсне з мёртвых.
10 I спыталіся ў Яго вучні Яго, кажучы: што тады кніжнікі гавораць, нібыта Ілія павінен першы прыйсці?
11 А Ісус сказаў ім у адказ: Ілія сапраўды прыйдзе і ўсё паправіць.
12 Але кажу вам, што Ілія прыйшоў ужо, ды яго не пазналі, а зрабілі з ім, што захацелі; гэтак і Сыну Чалавечаму трэба будзе пакутаваць ад іх.
13 Тады зразумелі вучні, што Ен казаў ім пра Іаана Хрысціцеля.
14 А калі яны прыйшлі да народу, падышоў да Яго чалавек і ўпаў перад Ім на калені, кажучы:
15 Госпадзе! злітуйся над маім сынам, бо ён лунатык і цяжка мучыцца; бо часта кідаецца ў агонь і часта ў ваду.
16 I я прывёў яго да Тваіх вучняў, але яны не маглі вылечыць.
17 Ісус жа сказаў у адказ: о племя бязвернае і разбэшчанае! дакуль буду з вамі? дакуль Мне вас цярпець? прывядзіце Мне яго сюды.
18 I загадаў яму Ісус, і выйшаў з яго дэман, і паправіўся хлопец у тую ж гадзіну.
19 Тады, падышоўшы да Ісуса на адзіноце, вучні сказалі: чаму не маглі мы яго выгнаць?
20 Ісус жа сказаў ім: праз ваша нявер’е; папраўдзе кажу вам: калі вы будзеце мець веры з гарчычнае зерне і скажаце гэтай гары: перасунься адсюль туды, і яна перасунецца, і не будзе нічога немажлівага для вас.
21 Гэтае ж племя не выганяецца нічым, апроч малітвы і посту.
22 А калі яны знаходзіліся ў Галілеі, сказаў ім Ісус: будзе выданы Сын Чалавечы ў чалавечыя рукі,
23 I яны заб’юць Яго, але на трэці дзень Ен уваскрэсне. I яны моцна засмуціліся.
24 А калі яны прыйшлі ў Капернаум, падышлі да Пятра зборшчыкі дыдрахмаў і сказалі: ці не дае ваш Настаўнік дыдрахмы?
25 Ен кажа: дае. Калі ён увайшоў у дом, Ісус апярэдзіў яго, кажучы: як ты думаеш, Сімане? зямныя цары з каго бяруць пошліны ці падаткі? ці са сваіх сыноў, ці з чужых?
26 Кажа Яму Пётр: з чужых. Кажа яму Ісус: значыць, сыны вольныя.
27 Але, каб не спакушаць іх, пайдзі да мора, закінь вуду і вазьмі першую рыбу, якая выцягнецца; і, адкрыўшы рот ёй, знойдзеш стацір; узяўшы, дай яго ім за Мяне і сябе.

Примечания к тексту

4 53: У некат. рукап.: давайце зробім.
15 54: Літаральна: ён лунацік.
20 55: У некат. рукап.: нявер’я.
21 56: У большасці старажытных аўтарытэтных крыніцах гэтага верша няма.
24 57: Зборшчыкі храмавага падатку.
26 58: У некат. рукап.: Пётр кажа Яму.
27 59: Чатыры драхмы.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 17 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.