Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 26 Паводле Мацвея, 26 глава

1 I было: калі закончыў Ісус усе гэтыя словы, сказаў Ен Сваім вучням:
2 Вы ведаеце, што праз два дні будзе Пасха, і Сын Чалавечы будзе выданы на ўскрыжаванне.
3 Тады сабраліся першасвятары, і кніжнікі, і старэйшыны народа ў палац найвышэйшага святара, званага Каіафа,
4 I дамовіліся хітрасцю схапіць Ісуса і зрабіць.
5 Але казалі: толькі не ў свята, каб не ўзнікла замяшанне ў народзе.
6 Калі ж Ісус быў у Віфаніі, у доме Сіманапракажонага,
7 Падышла да Яго жанчына, што мела алебастравую пляшачку шматкаштоўнага міра, і палілі на Яго галаву, калі Ен ўзлягаў за сталом.
8 Яго вучні ж убачылі гэта і абурыліся, кажучы: навошта такое марнатраўства?
9 Бо можна было б гэта дорага прадаць і аддаць убогім.
10 Але Ісус, зразумеўшы, сказаў ім: навошта робіце прыкрасць жанчыне? бо добры ўчынак зрабіла яна для Мяне.
11 Бо заўсёды ўбогіх вы маеце з сабою; а Мяне не заўсёды маеце.
12 Бо, узліўшы гэтае міра на Маё цела, яна падрыхтавала Мяне на пахаванне.
13 Папраўдзе кажу вам: дзе ні будзе абвяшчацца гэтае Дабравесце па цэлым свеце, будуць казаць і пра тое, што зрабіла яна, — на ўспамін пра яе.
14 Тады адзін з Дванаццаці, які зваўся Юдаю Іскарыётам, падышоўшы да першасвятароў,
15 Сказаў: што хочаце даць мне, і я вам выдам Яго? Яны вызначылі яму трыццаць срэбранікаў.
16 I з таго часу ён шукаў зручнага выпадку, каб выдаць Яго.
17 У першы ж дзень праснакоў падышлі вучні да Ісуса, кажучы Яму: дзе хочаш, каб мы падрыхтавалі Табе есці пасху?
18 Ен жа сказаў: ідзіце ў горад, да такога і такога і скажыце яму: «Настаўнік кажа: час Мой блізкі; у цябе Я зраблю пасху з Маімі вучнямі».
19 I зрабілі вучні, як загадаў ім Ісус, і падрыхтавалі пасху.
20 Калі ж надышоў вечар, Ен узлёг з дванаццаццю вучнямі.
21 I, калі яны елі, сказаў: папраўдзе кажу вам, што адзін з вас выдасць Мяне.
22 I, моцна зажурыўшыся, кожны з іх пачаў казаць Яму: ці не я, Госпадзе?
23 А Ен казаў у адказ: той, хто абмакнуў са Мною руку ў місе, гэты выдасць Мяне.
24 Сын Чалавечы адыходзіць, як напісана пра Яго, але бяда таму чалавеку, праз якога Сын Чалавечы прадаецца; лепей было б таму чалавеку не радзіцца.
25 У адказ жа Юда, што прадаў Яго, сказаў: ці не я, Равві? Кажа Ен яму: ты сказаў.
26 А калі яны елі, Ісус, узяўшы хлеб і паблаславіўшы, паламаў і даваў вучням ды казаў: прыміце, спажывайце; гэта — цела Маё.
27 I, узяўшы чару і ўзнёсшы падзяку, падаў ім, кажучы: піце з яе ўсё;
28 Бо гэта кроў Мая Новага Запавету, што за многіх праліваецца дзеля даравання грахоў.
29 Кажу ж вам, што не буду піць з гэтага дня ад гэтага плоду лазы вінаграднай аж да таго дня, калі буду піць яго новым з вамі ў Царстве Майго Бацькі.
30 I, заспяваўшы хвалебную песню, пайшлі на Аліўную гару.
31 Тады кажа ім Ісус: усе вы з-за Мяне будзеце выпрабаваны ў гэтую ноч, бо напісана: «удару пастуха, і рассыплюцца авечыя чароды».
32 Пасля Майго ўваскрэсення буду чакаць вас у Галілеі.
33 У адказ жа Пётр сказаў Яму: калі і ўсе засумняваюцца ў Табе, я ніколі не паддамся сумненню.
34 Ісус сказаў яму: папраўдзе кажу табе, што ў гэтую ноч, перш чым прапяе певень, тройчы адрачэшся ад Мяне.
35 Кажа Яму Пётр: хоць бы мне трэба было і памерці з Табою, не адракуся ад Цябе, Падобна і ўсе вучні сказалі.
36 Тады ідзе з імі Ісус у мясцовасць, званую Гефсіманіяй, і кажа вучням: пасядзіце вы тут, пакуль я пайду памалюся там.
37 I, узяўшы Пятра і двух сыноў Заведзеевых, пачаў журыцца і непакоіцца.
38 Тады Ен кажа ім: ахоплена тугою душа Мая аж да смерці, пабудзьце тут і не спіце са Мною.
39 I, адышоўшыся трошкі, упаў ніцма, молячыся і кажучы: Ойча Мой! калі можна, няхай абміне Мяне гэтая чара; і ўсё ж не як Я хачу, а як Ты.
40 I прыходзіць да вучняў і знаходзіць, што спяць яны, і кажа Пятру: так і не змаглі адной гадзіны не паспаць са Мною?
41 Не спіце і маліцеся, каб не ўпасці ў спакусу. Дух бадзёры, а цела слабое.
42 Зноў, другі раз, адышоўшыся, маліўся, кажучы: Ойча Мой, калі не можа абмінуць Мяне гэтая чара, каб Мне не піць яе, няхай будзе воля Твая!
43 I, прыйшоўшы, знайшоў, што яны зноў спалі: бо вочы іх абцяжэлі.
44 I, пакінуўшы іх, Ен зноў пайшоў і памаліўся трэці раз, тое самае слова кажучы.
45 Тады прыходзіць да Сваіх вучняў і кажа ім: вы ўсё яшчэ спіце і адпачываеце; вось наблізілася гадзіна, і Сын Чалавечы будзе выданы ў рукі грэшнікаў.
46 Уставайце, хадзем, вось наблізіўся Мой прадаўца.
47 I, калі Ён яшчэ гаварыў, вось прыйшоў Юда, адзін з Дванаццаці, а з ім вялікі натоўп з мячамі і каламі ад першасвятароў і старэйшын народу.
48 Яго прадаўца даў жа ім знак, кажучы: каго пацалую, гэта Ен; хапайце Яго.
49 I тут жа, падышоўшы да Ісуса, сказаў: радуйся, Равві! I пацалаваў Яго.
50 А Ісус сказаў яму: дружа, чаго ты прыйшоў? Тады, падышоўшы, ускінулі рукі на Ісуса і забралі Яго.
51 I вось адзін з тых, што былі з Ісусам, выцягнуўшы руку, выхапіў свой меч, ударыўшы першасвятаровага раба, адсек яму вуха.
52 Тады кажа яму Ісус: вярні твой меч на яго месца; бо ўсе, хто возьме меч, ад мяча загінуць.
53 Ці думаеш, што Я не магу ўпрасіць цяпер Майго Бацьку і Ен не дасць Мне больш за дванаццаць легіёнаў Анёлаў?
54 Як жа спраўдзіцца Пісьмо, што гэта павінна адбыцца?
55 У тую ж гадзіну казаў Ісус да натоўпу: як на разбойніка выйшлі вы з мячамі і каламі, каб узяць Мяне! я штодня сядзеў з вамі, павучаючы ў святыні, і вы не ўзялі Мяне.
56 Гэта ж усё адбылося, каб спраўдзіліся Пісанні прарокаў. Тады ўсе вучні, пакінуўшы Яго, паўцякалі.
57 А тыя, што схапілі Ісуса, завялі Яго да Каіафы, першасвятара, дзе сабраліся кніжнікі і старэйшыны.
58 Пётр жа здалёку ішоў услед за Ім аж да першасвятаровага двара; і, увайшоўшы ўсярэдзіну, сеў са слугамі, каб убачыць канец.
59 А першасвятары і старэйшыны ды ўвесь сінедрыён шукалі фалынывых сведчанняў супроць Ісуса, каб пакараць смерцю.
60 I не знайшлі; і хоць шмат фальшывых сведкаў прыходзіла, не знайшлі; а ўрэшце два фалыпывыя сведкі, прыйшоўшы,
61 Сказалі: Гэты казаў: «магу зруйнаваць храм Божы і за тры дні збудаваць яго».
62 Тады першасвятар, устаўшы, сказаў Яму: нічога не адказваеш, што гэтыя сведчаць супроць цябе?
63 Ісус жа маўчаў. I першасвятар сказаў Яму ў адказ: заклінаю Цябе жывым Богам, каб сказаў нам, ці Ты Хрыстос, Сын Божы.
64 Кажа яму Ісус: ты сказаў; да таго ж скажу вам: зараз вы пабачыце Сына Чалавечага, што будзе сядзець праваруч ад Сілы (Божай) і прыходзіць на воблаках нябесных.
65 Тады першасвятар разарваў сваё адзенне, кажучы: Ен зневажае Бога! навошта нам яшчэ трэба сведкі? Вось цяпер вы чулі богазнявагу Яго!
66 Як вам здаецца? Яны ж сказалі ў адказ: варты смерці.
67 Тады яны пачалі пляваць Яму ў твар і таўклі Яго кулакамі; другія білі па шчоках,
68 Прыгаворваючы: скажы нам, Хрысце, хто ўдарыў Цябе?
69 Пётр жа сядзеў на дварэ перад домам, і падышла да яго адна служанка і сказала: і ты быў з Ісусам Галілеянінам.
70 Ен жа адрокся перад усімі, сказаўшы; не ведаю, што ты кажаш.
71 А калі ён выходзіў з брамы, убачыла яго другая і кажа тым, што былі там: і гэты быў з Ісусам Назаранінам.
72 I зноў ён адрокся з клятвай: я не ведаю Гэтага Чалавека.
73 А трохі пазней падышлі тыя, што стаялі, і сказалі Пятру: сапраўды і ты з іх, бо твая гаворка выдае цябе.
74 Тады ён пачаў клясціся і бажыцца: я не ведаю Гэтага Чалавека. I тут жа запяяў певень.
75 I ўспомніў Пётр сказанае яму Ісусам слова: перш чым прапяе певень, тройчы адрачэшся ад Мяне. I, выйшаўшы адтуль, горка заплакаў.

Примечания к тексту

15 80: Гэта была, паводле закона, цана раба.
30 81: Пасхальная вячэра завяршалася спевам псалмаў 113−117.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 26 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.