Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 28 Паводле Мацвея, 28 глава

1 А калі скончылася субота, на досвітку першага дня тыдня прыйшла Марыя Магдаліна і другая Марыя паглядзець магілу.
2 I вось зрабіўся вялікі землятрус; бо Анёл Гасподні сышоў з неба і, падышоўшы, адваліў камень ад уваходу і сеў на яго.
3 Выгляд жа яго быў, як маланка, а шаты яго белыя, нібы снег;
4 I ад страху перад ім задрыжалі вартаўнікі і зрабіліся як мёртвыя.
5 Але Анёл у адказ жанчынам сказаў: не бойцеся вы; бо ведаю, што вы шукаеце Ісуса укрыжаванага.
6 Няма Яго тут; бо Ен уваскрос, як сказаў. Хадзіце паглядзіце месца, дзе ляжаў Госпад.
7 Ды ідзіце хутка і скажыце Яго вучням, што Ен уваскрос з мёртвых; і вось папярэджвае вас у Галілеі: там Яго ўбачыце. Вось я сказаў вам.
8 Яны ж, паспешна пайшоўшы ад магілы, са страхам і вялікаю радасцю пабеглі абвясціць Яго вучням.
9 I вось Ісус сустрэў іх, кажучы: радуйцеся! Яны ж, падышоўшы, абнялі Яго ногі і пакланіліся Яму.
10 Тады кажа ім Ісус: не бойцеся; ідзіце, абвясціце Маім братам, каб пайшлі ў Галілею, і там яны ўбачаць Мяне.
11 А калі яны пайшлі, вось, некаторыя з варты, прыйшоўшы ў горад, расказалі першасвятарам пра ўсё, што адбылося.
12 I яны, сабраўшыся са старэйшынамі і дамовіўшыся, далі немалыя грошы воінам,
13 Кажучы: гаварыце, што Яго вучні, прыйшоўшы ўночы, укралі Яго, калі мы спалі.
14 А калі дачуецца пра гэта намеснік, мы яго ўгаворым і выбавім вас ад клопату.
15 Яны ж, узяўшы грошы, зрабілі, як іх навучылі. I разышлася гэтая пагалоска між іудзеяў аж да сённяшняга дня.
16 Адзінаццаць жа вучняў пайшлі ў Галілею на гару, куды загадаў ім Ісус.
17 I, убачыўшы Яго, яны пакланіліся Яму; а другія засумняваліся.
18 Ды Ісус, падышоўшы, прамовіў да іх, кажучы: дадзена Мне ўся ўлада на небе і на зямлі.
19 Таму ідзіце, рабіце вучнямі ўсе народы, хрысцячы людзей у імя Айца, і Сына, і Святога Духа.
20 Вучачы іх выконваць усё, што Я даручыў вам. I вось Я з вамі праз усе дні аж да сканчэння веку. Амін.

Примечания к тексту

1 86: У некат. рукап.: Марыя.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 28 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.