1 Як ужо многія ўзяліся складаць апавяданне пра падзеі, што адбыліся між нас,
2 Як перадалі нам тыя, што ад пачатку былі навочнымі сведкамі і спужкамі Слова,
3 Намерыўся і я, дакладна даследаваўшы ўсё з самога пачатку, апісаць па парадку табе, найшаноўнейшы Феафіле,
4 Каб ты пераканаўся ў непарушнасці тых звестак, якім навучаўся.
5 Быў у дні Ірада, іудзейскага цара, адзін святар на імя Захары, з Авіевай чаргі набажэнстваў, а жонка ў яго была з дачок Ааронавых і імя ёй Елісавета.
6 Былі ж яны абое справядлівыя перад Богам, жывучы беззаганна паводле ўсіх Гасподніх запаведзяў і загадаў.
7 Ды не мелі дзіцяці, бо Елісавета была няплодная, і абое яны быті ў гадах.
8 Было ж: калі ў парадку свае чаргі ён адпраўляў службу перад Богам,
9 паводле звычаю святарства, выпала яму жэрабя кадзіць, увайшоўшы ў Гасподні храм,
10 а ўсё мноства народу малілася знадворку ў час кадзення.
11 І паказаўся яму Гасподі Анёл, стаўшы праваруч кадзільнага ахвярніка.
12 І Захары, убачыўшы, збянтэжыўся і страх напаў на яго.
13 А Анёл сказаў яму: «Не бойся, Захары, бо выслухана твая малітва, і твая жонка Елісавета народзіць табе сына, і назавеш яго імем Іаан.
14 І будзе табе радасць і ўцеха і многія нараджэнню яго ўсцешацца.
15 Бо ён будзе вялкі перад Госпадам, ні віна, ні сікеры піць не будзе і Святым Духам напоўнцца яшчэ ў лоне майі сваей,
16 і многіх з Ізраілевых сыноў скіруе да Госпада Бога іх.
17 І ён будзе ісці перад Ім у духу і сіле Іллі, каб сэрцы бацькоў скіраваць да дзяцей, і непаслухмяных да мудрасці справядлівых, каб падрыхтаваць Госпаду народ гатовы.
18 І сказаo Захары Анёлу: «Па чым я пазнаю гэта? Бо я стары і мая жонка ў гадах».
19 І ў адказ яму Анёл сказаў: «Я Гаўрыіл, што перад Богам стаю, і пасланы гаварыць з табою і абвясціць табе гэтую добрую вестку;
20 і вось, будзеш маўчаць і не зможаш гаварыць аж да дня, калі збудзецца гэта, за тое, што ты не паверыў маім словам, якія спраўдзяцца ў свой час.
21 І чакаў народ Захарыя і дзівіўся, што ён марудзіў у храме.
22 А, выйшаўшы, той не мог гаварыць з імі, і яны зразумелі што ён бачыў з’яву ў храме; а ён рабіў ім знакі і аставаўся нямы.
23 І было: калі скончыліся дні яго службы, адышоў ён у свой дом.
24 Пасля ж гэтых дзён зачала яго жонка Елісавета і таілася пяць месяцаў, кажучы:
25 «Так мне зрабіў Госпад у дні, калі была Яго ласка зняць з мяне ганьбу сярод людзей».
26 А ў шосты месяц быў пасланы ад Бога Анёл Гаўрыіл у галілейскі горад, на імя Назарэт,
27 да дзевы, заручанай з мужам на імя Іосіф, з дому Давідавага; і імя дзевы — Марыя.
28 І, увайшоўшы да Яе, сказаў: «Радуйся, Жыватворная! Госпад з Табою! [Блаславёная Ты між жанчын!]»
29 Яна ж збянтэжылася ад гэтага слова і разважала: «Што гэта за прывітанне!»
30 І сказаў ёй Анёл: «Не бойся, Марыя, бо знайшла Ты ласку ў Бога.
31 І вось, Ты зачнеш у лоне і народзіш Сына і назавеш Яго імем Ісус.
32 Ён будзе вялікі, і Сынам Найвышэйшага будзе названы, і дасць Яму Госпад Бог трон Давіда, Яго бацькі,
33 І будзе цараваць Ён над домам Якава навек, і Яго Царству не будзе канца».
34 А Марыя сказала Анёлу: «Як жа будзе гэта, калі мужа не знаю?»
35 І ў адказ Анёл сказаў Ёй: «Святы Дух найдзе на Цябе, і сіла Найвышэйшага агорне Цябе; таму і Святое, што народзіцца, будзе названа Божым Сынам.
36 І вось, Твая сваячка Елісавета і тая зачала сына ў старасці сваёй, і гэта шосты месяц у яе, якую называюць няплоднай,
37 бо для Бога няма ніводнага немажлівага слова».
38 А Марыя сказала: «Вось, Я — раба Гасподня; няхай будзе Мне згодна з сповам тваім.» І адышоў ад Яе Анёл.
39 І выбралася Марыя і тыя дні і пайшла з паспешнасцю ў горы, у горад Юды,
40 і ўвайшла ў Захарыеў дом і прывітала Елісавету.
41 І было: калі пачула Елісавета Марыіна прывітанне, падскочыла дзіця ў яе лоне, і Елісавета напоунілася Святога Духа,
42 і ўсклікнула моцным голасам і сказала: «Блаславёная Ты між жанчын і блаславёны плод Твайго лона!
43 І адкуль мне гэта, што Маці Госпада Майго прыйшла да мяне?
44 Бо калі дайшоў голас Твайго прывітання да маіх вушэй, падскочыла ад радасці дзіцятка ў маім лоне,
45 і шчаслівая Тая, што паверыла, бо збудзецца сказанае Ёй ад Госпада!»
46 І сказала Марыя: «Узвелічае Мая душа Госпада,
47 і радуецца Мой дух у Богу, Збаўцы Маім,
48 што ўгледзеў Ён паніжэнне Свае рабы. Бо вось з гэтага часу будуць мяне ўслаўляць ўсе пакаленні,
49 бо стварыў Мне вялікае Моцны, і святое імя Яго;
50 І Яго міласэрнасць на пакаленні і пакаленні тых, што Яго баяцца.
51 Ён паказаў моц Сваёй рукі, раскідаў пыхлівых думкамі сэрца іх;
52 скінуў магутных з тронаў і ўзвысіў пакорлівых,
53 згаладалых здаволіў дабром, багатых адсылае ні з чым.
54 Ён падтрымаў Ізраля, Свайго слугу, каб напомніць міласэрнасць, —
55 як сказаў Ён нашым бацькам, — да Аўрама і яго нашчадкаў навекі».
56 Прабыла ж Марыя з ёю месяцаў са тры і вярнулася ў Свой дом.
57 А Елісавеце надышоў час радзіць, і яна нарадзіла сына.
58 І пачулі яе суседзі і сваякі што прымножыў Госпад Сваю міласэрнасць да яе і усцешыліся разам з ёю.
59 І было: у восьмы дзень прыйшлі абразаць дзіцятка, і хацелі назваць яго імем бацькі яго Захарыем.
60 І, азваўшыся, яго маці сказала: «Не-не, а будзе названы ён Іаанам».
61 І сказалі ёй: «Нікога няма з твае радні, хто называўся гэтым імем».
62 І паказвалі знакамі да яго бацькі, як хацеў бы, каб называлі яго.
63 І, папрасіўшы таблічку, ён напісаў, паведамляючы: «Ёсць яму імя — Іаан». І ўсе здзівіся.
64 І зараз жа расчыніліся яго вусны і язык яго, і ён загаварыў, бласлаўляючы Бога.
65 І ахапіў страх ўсіх, што жылі наўкола, і па ўсіх гарах Іудзеі разыходзілася вестка пра ўсё гэта,
66 І ўсе, што чулі, бралі сабе да сэрца, кажучы: «Што ж будзе з гэтага дзіцяткі?» Бо Гасподняя рука была з ім.
67 І яго бацька Захары напоўніўся Святога Духа і прарочыў, кажучы:
68 «Блаславёны Госпад Бог Ізраілеў, што наведаў і выкупіў Свой народ,
69 І падняў нам рог збавення ў доме Давіда, Свайго слугі, —
70 як сказаў адвеку вуснамі Сваіх святых прарокауў, —
71 збавенне ад нашых ворагаў і ад рукі усіх, што ненавідзяць нас,
72 што Ён зробіць міласэрнасць нашым бацькам і ўспомніць Свой святы запавет,
73 кпятву, якой прысягаў нашаму бацьку Аўрааму, што дасць нам,
74 бясстрашна, вызваліўшыся з рукі ворагаў, служыць Яму
75 у святасці і справядлівасці перад ім па ўсе нашы дні.
76 І ты, дзіцятка, прарокам Найвышэйшага будзеш звацца, бо ты пойдзеш перад Госпадам, каб падрыхтаваць Яму дарогі,
77 каб даць пазнаць збавенне Яго народу ў адпушчэнні іх грахоў,
78 праз сардэчную літасць нашага Бога, у якой наведаў нас Усход з вышыні,
79 каб засвяціць тым, што сядзяць у цемры і смяротным цені, і скіраваць нашы ногі на дарогу міру.»
80 Хлопчык жа рос і ўмацоўваўся духам, і быў ён у пустэльнях аж да дня свайго з’яулення перад Ізраілем.