1 І у пятнаццаты ж год панавання кесара Тыберыя, калі Понці Пілат быў намеснкам Іудзеі, Піліп жа, яго брат, быў чацвёртаўладнікам Ітурэі і Траханіцкай зямлі, а Лісані чацвёртаўладнікам Авілінеі,
2 пры першасвятары Ганне і Каіяфе, было Божае слова да Іаана, сына Захарыевага, у пустэльні.
3 І ён прайшоў усё наваколле Іярдана, абвяшчаючы хрышчэнне пакаяння дзеля адпушчэння грахоў,
4 як напісана у кнізе слоў прарока Ісаі: «Голас прапаведніка ў пустэльні «Падрыхтуйце дарогу Госпаду, выраўняйце сцежкі Яму;
5 кожны дол хай напоўніцца, кожная гара і пагорак панізіцца, а што крывое, няхай выпрастаецца, а дарогі выбоістыя стануць гладкімі;
6 І ўбачыць кожнае стварэнне збавенне Божае».
7 Дык казаў натоўпам, што выходзілі хрысціцца ў яго: «Гадзючыя выпладкі хто падвучыў вас уцякаць ад будучага гневу?
8 Стварыце ж годныя плады пакаяння і не спрабуйце казаць самім сабе: «Бацька наш Аўраам». Бо кажу вам, што Бог можа з гэтага Камення ўзняць дзяцей Аўрааму.
9 Бо ўжо і сякера прыкладзена да кораня дрэў: кожнае ж дрэва, што добрага плоду не родзіць, будзе высечана і ўкнута ў агонь».
10 І натоўпы пыталіся ў яго; кажучы: «Што ж нам рабіць?»
11 Ён жа ў адказ ім казаў: «Хто мае дзве кашулі, няхай падзеліцца з тым, хто не мае, і хто мае харч, няхай тое самае зробіць.»
12 Прыйшлі ж і мытнікі хрысціцца і сказалі яму: «Настаўніку, што нам рабіць?»
13 А ён ім сказаў: «Не патрабуйце больш, чым вызначана вам.»
14 Пыталіся ж у яго і воіны, кажучы: «А нам што рабіць?» і сказаў ім: «Нікому не чыніце гвалту, не абвінавачвайце фальшыва і задавальняйцеся платаю сваёю».
15 калі ж народ чакаў і ўсе разважалі ў сэрцах сваіх пра Іаана, ці не Хрыстос ён сам,
16 адказаў Іаан, кажучы ім: «Я вадою хрышчу вас; а ідзе Мацнейшы за мяне, у Якога я няварты развязаць рамень Яго сандаляў; Ён вас будзе хрысіцць Святым Духам і агнём;
17 Яго веялка ў руць Яго, каб пільна перачысціць Свой ток і сабраць пшаніцу ў сваю клець, а мякіну спаліць незгасальным агнём».
18 Ды і шмат іншаму навучаў, абвяшчаючы Добрую Навіну народу.
19 А Ірад, чацвёртаўладнік, выкрываны ім за Ірадыяду, жонку свайго брата, і за усё, што ён зрабіў ліхога,
20 дадаў да ўсяго і тое, што замкнуў Іаана ў цямніцу.
21 І было: калі хрысціўся ўвесь народ і Ісус, ахрысціўшыся, маліўся, расчынілася неба,
22 і зышоў Святы Дух у цялесным выглядзе, як галубка, на яго і голас з неба пачуўся: «Ты Мой Сын улюбёны, у Табе знайшоў Я задавальненне».
23 А Сам Ісус, распачынаючы, меў гадоў з трыццаць, быў, як думал, сын Іосіфаў, Іліеў,
24 Матфатаў, Левіеў Мелхіеў, Іанаеў, Іосіфаў,
25 Маттафіеў, Амосаў, Навумаў, Есліеў, Наггееў,
26 Маафаў, Маттафіеў, Семеіеў, Іосіхаў, Іадаеў,
27 Іаананаў, Рысаеў, Дзарававелеў, Салафіілаў, Нірыеў,
28 Мелхіеў, Аддыеў, Касамаў, Елмаданаў, Іраў,
29 Ісусаў, Еліезераў, Іарымаў, Матфатаў, Левіеў,
30 Сімяонаў, Юдаў, Іосіфаў, Іанамаў, Еліакімаў,
31 Мелеаеў, Меннаеў, Маттафаеў, Нафанаў, Давідаў,
32 Іессееў, Авідаў, Воасаў, Салаў, Наассонаў
33 Амінадаваў, Адмінаў, Арніеў, Эсромаў, Фарэсаў, Юдаў,
34 Якаулеў, Ісаакаў, Аўраамаў, Фарыеў, Нахораў,
35 Серухаў, Рагаваў, Фалекаў, Эвераў, Салаў,
36 Каінанаў, Арфаксадаў, Сімаў, Ноеў, Ламехаў,
37 Мафусалаў, Енохаў, Іарэтаў, Малелеілаў, Каінанаў,
38 Еносаў, Сіфаў, Адамаў, Божы.