1 І сказаў Ён сваім вучням: «Немажліва, каб не прыйшлі спакусы, але бяда таму, праз каго яны прыходзяць.
2 Лепш было б яму, калі б млынавы жарон павесілі яму на шыю і укінулі яго ў мора, чым каб ён спакусіў аднаго з гэтых малых.
3 Зважайце на сябе! Калі саграшыць твой брат, выгавары яму; і, калі пакаецца, даруй яму.
4 І калі сем разоў у дзень саграшыць супроць цябе і сем разоў звернецца да цябе, кажучы: «Каюся», — даруй яму».
5 І сказалі апосталы Госпаду: «Дадай нам веры!»
6 А Госпад сказаў: «Калі б вы мелі веру з гарчычнае зерне, то сказалі б вы [гэтай] шаўкавіцы: «Вырвіся з коранем і перасадзіся ў мора» і яна паслухалася б вас.
7 Хто з вас, маючы раба, што арэ ці пасе, пасля вяртання яго з поля скажа яму: «Зараз жа ідзі і узляж [за сталом]»?
8 Але ці не скажа яму: «Падрыхтуй мне што павячэраць і, падперазаўшыся, паслужы мне пакуль ем і п’ю, а пасля гэтага будзеш ты есці і піць?»
9 Ці ён дзякуе рабу за тое, што зрабіў загаданае яму?
10 Гэтак і вы, калі зробіце ўсё, што вам загадалі, кажыце: «Мы ні на што не здатныя рабы; зрабілі тое, што павінны былі зрабіць».
11 І было: па дарозе ў Ерусалім, ішоў Ён уздоўж граніцы Самары і Галілеі.
12 І калі ўваходзіў Ён у адно сяло, перастрэлі Яго дзесяць пракажоных, што сталі здалёку.
13 І, узняўшы голас, яны казалі: «Ісусе, Заступніку, злітуйся над намі!»
14 І, убачыўшы, Ён сказаў ім: «Пайдзіце і пакажыцеся святарам». І было: пакуль яны ішлі, ачысціліся.
15 Адзін жа з іх, убачыўшы, што вылечаны, вярнуўся, моцным голасам славячы Бога.
16 І ўпаў ніцма да Яго ног, дзякуючы Яму; а быў ён самаранін.
17 У адказ жа Ісус сказаў: «Ці не дзесяць ачысціліся? дзе ж дзевяць?
18 Не знайшлося нікога, хто б вярнуўся аддаць хвалу Богу, толькі гэты чужынеціц?»
19 І сказаў яму: «Устань і ідзі; твая вера ўратавала цябе».
20 Спытаны ж фарысеямі, калі прыйдзе Божае Царства, Ён у адказ ім сказаў «Божае Царства не прыходзіць прыкметна,
21 і не скажуць: «Вось тут» або: «Там», бо вось Божае Царства усярэдзіне вас».
22 І сказаў Ён вучням: «Прыйдуць дні калі захочаце ўбачыць адзін з дзён Чалавечага Сына і не ўбачыце.
23 І скажуць вам: «Вось там [ці] вось тут», — не хадзіце і не ганяйцеся.
24 Бо як бліскавіца, бліскаючы, свеціць ад аднаго края неба да другога, так будзе Чалавечы Сын [у Свой дзень].
25 Але спярша належыць Яму шмат перацярпець і быць адкінутым гэтым родам.
26 І як было у Ноевы дні, так будзе і ў дні Чалавечага Сына:
27 елі, пілі жаніліся, выходзілі замуж аж да дня, калі Ной увайшоў у каўчэг і прыйшоў патоп і загубіў усіх.
28 Гэтак жа, як было ў Лотавы дні елі, пілі, куплялі прадавалі, саджалі, будавалі,
29 а ў дзень, калі Лот выйшаў з Садома, лінулі дажджом агонь і серка з неба і загубілі ўсіх.
30 Так будзе і ў той дзень, калі з’явіцца Чалавечы Сын.
З1 У той дзень хто будзе на даху, а яго рэчы ў доме, няхай не сходзіць узяць іх; таксама і той, хто ў полі, хай не вяртаецца назад.
32 Помніце пра Лотаву жонку.
33 Хто будзе старацца захаваць сваю душу, той загубіць яе, і хто загубіць, той захавае яе ў жывых.
34 Кажу вам: у гэтую ноч будуць два на адной пасцелі: адзін будзе узяты, а другі пакінуты.
35 Дзве будуць разам маліцца: адна будзе ўзята, а другая пакінута .
36 [Два на полі: адзін будзе ўзяты, а другі пакінуты.]
37 І ў адказ яны яму кажуць: «Дзе, Госпадзе?» Ён жа сказаў ім: «Дзе цела, там і арлы збяруцца».

Примечания к тексту

21 42: У гр. мове слова «энтос» мае значэнні «унутры» і «пасярод, між».
33 43: Або: жыццё.
33 44: Або: яго.
37 45: Г. зн. труп.
37 46: Або: сцярвятнікі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 17 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.