1 І было: калі Ён прыйшоў у суботу ў дом аднаго з фарысейскіх начальнкаў з’есці хлеба, дык яны сачылі за Ім.
2 І вось перад Ім быў адзін чалавек, хворы на вадзянку.
3 І, азваўшыся, Ісус сказаў законнікам і фарысеям, мовячы: «Ці выпадае вылечваць у суботу ці не?»
4 Яны ж змаўчалі. І, дакрануўшыся, Ён вылечыў яго і адпусціў.
5 А ім Ён сказаў: «Хіба хто з вас, у каго асёл або вол уваліцца ў студню, не зараз жа выцягне яго ў суботні дзень?»
6 І яны не маглі адказаць на гэта.
7 І казаў Ён запрошаным упадабненне (заўважаючы, як яны выбіралі сабе першыя месцы), кажучы да іх:
8 «Калі хто пакліча цябе на вяселле, не ўзлягай на першае месца; каб часам хто важнейшы за цябе не быў запрошаны ім
9 і не прыйшоў бы той, хто паклікаў цябе і яго, і не сказаў табе: «Дай гэтаму месца», і тады ты з сорамам пачаў бы займаць апошняе месца.
10 Але калі паклічуць, пайдзі і ўзляж на апошняе месца, каб той, хто паклікаў цябе, прыйшоўшы, сказаў табе: «Дружа, узыдзі вышэй»: тады будзе гонар табе перад уісмі, хто з табою ўзлягае.
11 Бо кожны, хто ўзвышае сябе, будзе паніжаны, а хто паніжае сябе, будзе ўзвышаны».
12 Казаў жа і таму, хто Яго запрасіў: «Калі ты спраўляеш абед ці вячэру, не кліч сваіх сяброў, ані свайх братоў, ані свайх сваякоў, ані багатых суседзяў, каб і яны часам не паклікалі ў адказ цябе і не была табе аддзяка.
13 Але калі спраўляеш гасціну, кліч убогіх, калекіх, кульгавых, сляпых;
14 і будзеш шчаслівы, бо яны не маюць чым аддзячыць табе, бо аддзячыцца табе ў васкрашэнні справядлівых».
15 Пачуўшы ж гэта адзін з тых, што ўзлягалі, сказаў Яму: «Шчаслівы, хто будзе есці хлеб у Божым Царстве».
16 Ён жа сказаў яму: «Адзін чалавек справіў вялікую вячэру і паклікаў многіх
17 І паслаў свайго раба ў час вячэры сказаць запрошаным: Ідзіце, бо ўжо гатова».
18 І пачалі ўсе да аднаго прасіць прабачэння. Першы сказаў яму: «Я купіў поля і павінен пайсці паглядзець яго; прашу цябе, выбач мне».
19 І другі сказаў: «Я купіў пяць пар валоў і іду выпрабоўваць іх; прашу цябе, выбач мне».
20 І яшчэ іншы сказаў: «Ажаніўся вось і таму не магу прыйсці».
21 І, прыйшоўшы, раб расказаў пра гэта свайму пану. Тады, разгневаўшыся, сказаў гаспадар дома свайму рабу: «Выйдзі хутка на вуліцы і завулкі горада і прывядзі сюды ўбогіх, і калекіх, і сляпых, і кульгавых».
22 І сказаў раб: «Пане, зроблена, як загадаў, і яшчэ ёсць месца».
23 І сказаў пан рабу: «Выйдзі на дарогі і на загароды, і ўгавары ўвайсці, каб напоўніўся мой дом;
24 бо кажу я вам, бо ніводзін з тых запрошаных мужоў не пакаштуе маёй вячэры. [Бо шмат пакліканых, ды выбраных мала]».
25 Ішлі ж з Ім вялікія натоўпы, і, абярнуўшыся, Ён сказаў ім:
26 «Калі хто прыходзіць да Мяне і не зненавідзіць свайго бацьку і маці, і жонку, і дзяцей, і братоў, і сясцёр, а яшчэ і жыцця свайго, не можа быць Маім вучнем.
27 Хто не нясе свайго крыжа, а ідзе за Мною, не можа быць Маім вучнем.
28 Бо хто з вас, хочучы пабудаваць вежу, не сядзе спярша і вылічыць выдаткі: ці мае на завяршэнне?
29 Каб калі ён пакладзе падмурак, але не здолее дакончыць, усе, што пабачаць, не пачалі смяяцца з яго,
30 кажучы: «Гэты чалавек пачаў будаваць, а не здолеў дакончыць».
31 Або які цар, ідучы на вайну супроць другога цара, не сядзе і не параіцца спярша, ці зможа ён з дзесяццю тысячамі заступіць таму, хто з дваццаццю тысячамі ідзе на яго?
32 Калі ж не, то пакуль той яшчэ далёка, ён, паслаўшы пасольства, просіць аб умовах міру.
33 Гэтак і кожны з вас, калі не зрачэцца ўсяго, што мае, не можа быць Маім вучнем.
34 Дык вось: добрая соль; але калі і соль страціць моц, чым яе прыправщь?
35 Ані ў зямлю, ані ў гной яна непрыдатная, вон яе выкінуць. Хто мае вушы, каб слухаць, няхай слухае!»

Примечания к тексту

5 36: У некат. рукап.: асёл.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 14 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.