1 Прыбліжаліся ж да Яго ўсе мытнікі і грэшнікі, каб слухаць Яго.
2 І наракалі фарысеі і кніжнікі, кажучы: «Гэты прымае грэшнікаў і есць з імі».
З А Ён сказаў гэтакае ўпадабненне, кажучы:
4 «Хто з вас, маючы сто авечак и згубіўшы адну з іх, не пакідае дзевяноста дзевяці ў пустэльні і не ідзе за загубленаю, аж пакуль не знойдзе яе?
5 І, знайшоўшы, кладзе на свае плечы, радуючыся,
6 и, прыйшоўшы дадому, склікае сяброў і суседзяў, кажучы ім: «Парадуйцеся са мною, бо я знайшоў сваю згубленую авечку».
7 Кажу вам, што гэтак радасць на небе будзе большая з аднаго грэшніка, які каецца, чым з дзевяноста дзевяці справядлівых, што не маюць патрэбы ў пакаянні.
8 Або якая жанчына, маючы дзесяць драхмаў, калі згубіць адну драхму, ці не запальвае каганец і не мяце дом, і не шукае рупна, аж пакуль не знойдзе?
9 І знайшоўшы, склўкае сябровак і суседак, кажучы: «Парадуйцеся са мною, бо знайшла драхму, якую згубіла».
10 Гэтаксама, кажу вам, бывае радасць перад Божымі анёламі з аднаго грэшніка, што каецца».
11 І Ён сказаў: «У аднаго чалавека было два сыны.
12 І сказаў малодшы з іх бацьку: «Бацька, дай мне належную частку маемасці». І той падзяліў паміж імі дабро.
13 І як мінула трохі дзён, малодшы сын, сабраўшы ўсё, ад’ехау у далёк край і там спусціў сваю маёмасць, жывучы марнатраўна.
14 А калі ўсё прагойшыў, настаў моцны голад у тым краі, і ён пачаў цярпець нястачу.
15 І, пайшоўшы, прыстаў да аднаго з грамадзян таго краю, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свіней,
16 і ён рад быў бы напоўніць свой жывот стручкамі, якія елі свінні, ды ніхто не даваў яму.
17 І, адумаўшыся, ён сказаў: «Колькі наймітаў у майго бацькі маюць хлеба аж надта, а я гіну тут з голаду.
18 Устану, пайду да свайго бацькі і скажу яму: «Бацька, саграшыў я супроць неба ў перад табою,
19 больш я не годны звацца тваўм сынам; вазьмў мяне як аднаго свайго найміта».
20 І, устаўшы, пайшоў да свайго бацькі. І калі яшчэ далёка ён быў, яго ўбачыў бацька яго і злітаваўся і, пабегшы, упаў на шыю яму і пацалаваў яго.
21 І сказаў сын яму: «Бацька, саграшыў я супроць неба і перад табою, больш я не годны звацца тваім сынам».
22 І сказаў бацька сваім рабам: «Хутка прынясіце найлепшыя шаты і ўбярыце яго і дайце пярсцёнак яму на руку і сандалі на ногі,
23 і прывядзіце адкормленае цяля, закаліце, будзем есці і весяліцца,
24 бо гэты мой сын быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся». І пачалі яны весяліцца.
25 А яго старэйшы сын быў на полі; і калі, ідучы, наблізіўся да дому, пачуў ён музыку і скокі,
26 і, паклкаўшы аднаго са слуг, пытаўся, што магло б гэта значыць.
27 І той сказаў яму: «Твой брат прыйшоў, і закалоў твой бацька адкормленае цяля, бо здаровым яго зноў сустрэў».
28 І разгневаўся той і увайсці не хацеў, і яго бацька, выйшаўшы, пачаў прасіць яго.
29 І ў адказ ён сказаў свайму бацьку: «Вось гэтулькі гадоў я служу табе і ніколі ж твайго загаду не пераступіў, а мне ты ніколі не даў казляняці, каб я са сваімі сябрамі павесяліўся;
30 а калі гэты твой сын, што з блудніцамі праеў тваё дабро, прыйшоў, ты закалоў яму адкормленае цяля».
31 Ён жа сказаў яму: «Сыне, ты заусёды са мною і усё маё — тваё;
32 але трэба было весяліцца і ўзрадавацца, бо гэты твой брат мёртвы быў і ажыў, прападаў і знайшоўся».