1 Набліжалася ж свята Праснакоў, што называюць Пасхаю.
2 І шукалі першасвятары і кніжнікі, як бы забіць Яго, бо яны баяліся народу.
3 Сатана ж увайшоў у Юду, званага Іскарыёт, аднаго з ліку Дванаццаці;
4 І ён, пайшоўшы, дамовіўся з першасвятарамі і начальнікамі, як ён ім выдасць Яго.
5 І яны абрадаваліся і згадзіліся даць яму срэбранікаў.
6 І ён абяцаў і шукаў зручнага часу, каб выдаць Яго не пры народзе.
7 Надышоў жа дзень Праснакоў, калі належала прыносіць у ахвяру пасху;
8 і Ён паслау Пятра і Іаана, сказаўшы: «Пайдзіце, падрыхтуйце нам пасху, каб нам спажыць яе».
9 Яны ж сказалі Яму: «Дзе Ты хочаш, каб мы падрыхтавалі?»
10 А Ён сказаў ім: «Вось, калі будзеце уваходзіць у горад, сустрэнецца вам чалавек са збаном вады; ідзіце ўслед за ім у дом, куды ён увойдзе;
11 і скажыце гаспадару дома: «Кажа табе Настаўнік: дзе пакой, у якім бы Я спажыў пасху з Маім вучнямі?»
12 І ён вам пакажа вялікую святліцу, высланую: там падрыхтуйце».
13 І, пайшоўшы, яны знайшлі як Ён казаў ім, і падрыхтавалі пасху.
14 І калі надышоў час, Ён узлёг, і апосталы з Ім.
15 І Ён сказаў ім: «Горача хацеў Я спажыць гэтую пасху з вамі, перш чым мукі прыму:
16 бо кажу вам: не буду спажываць яе пакуль не спраўдзіцца яна ў Божым Царстве».
17 І, узяўшы чару. уздзякаваўшы, сказаў: «Вазьміце яе і падзяліце між сабою;
18 бо кажу вам, [што] не буду піць Я з гэтага часу ад плоду лазы вінаграднай аж пакуль не прыйдзе Божае Царства».
19 І, узяўшы хлеб, уздзякаваўшы, пераламаў яго і падау ім, кажучы: «Гэта цела Маё, што за вас аддаецца. Рабіце гэта на ўспамін пра Мяне».
20 Гэтак жа — і чару пасля вячэры, кажучы: «Гэтая чара — Новы Запавет у Маёй крыві, што за вас праліваецца.
21 Ды вось рука прадажніка Майго са Мною за сталом,
22 бо Чалавечы Сын ідзе, як вызначана, але бяда таму чалавеку, праз якога Ён выдаецца».
23 І яны пачалі пытацца адзін у аднаго: «Хто ж з іх меўся б зрабіць гэта?»
24 І ўсчалася і спрэчка між імі, хто з іх павінен лічыцца большым.
25 Ён жа сказаў ім: «Цары народаў пануюць над імі, а тыя, што імі валодающь, называюцца «дабрачынцамі».
26 Але вы не так: і хто большы між вас, няхай будзе як меншы, а начальнік — як слуга.
27 Бо хто большы: ці той, хто ўзлягае, ці той, хто слугуе? Ці не той, хто ўзлягае? А Я сярод вас — як Той, Хто слугуе.
28 Вы ж тыя, што ператрывалі са Мною ў Маіх выпрабаваннях;
29 і Я прызначаю вам, як прызначыў Мне Мой Бацька, Царства,
30 каб вы елі і пілі за Маім сталом у Маім Царстве, і сядзеце вы на пасадах і будзеце судзіць дванаццаць каленаў Ізраілевых».
31 [І сказаў Госпад:] «Сімане, Сімане, вось сатана дамогся таго, каб прасеяць вас, як пшаніцу;
32 Я ж маліўся за цябе, каб не паслабела твая вера; і ты некалі, навярнуўшыся, умацуй сваёх братоў».
33 А той сказаў Яму: «Госпадзе, з Табою гатовы я і ў цямніцу і на смерць ісці».
34 Ён жа сказаў: «Кажу Табе, Пятро: не прапяе сёння певень, як ты тройчы адрачэшся, што не ведаеш Мяне».
35 І Ён сказаў ім: «Калі Я вас пасылаў без кашалька, і торбы, і сандаляў, ці вам не ставала чаго?» Яны ж сказал: «Нічога».
36 І Ён сказаў ім: «Але цяпер хто мае кашалёк, хай возьме, таксама і торбу, а хто не мае, хай прадасць сваё адзенне і купіць меч.
37 Бо кажу вам: трэба, каб на Мне збылося гэтае напісанае: «І да беззаконных залічаны», бо і тое, што пра Мяне, падыходзіць да канца».
38 Яны ж сказалі: «Госпадзе, вось тут два мячы». А Ён сказаў ім: «Даволі».
39 І, выйшаўшы, Ён пайшоў, як звычайна, на Аліўную гару, а ўслед за ім пайшлі і вучні.
40 А прыйшоўшы на месца, Ён сказаў ім: «Маліцеся, каб не ўпасці ў спакусу».
41 А Сам Ён адышоў ад іх, як дакінуць каменем, і, прыпаўшы на калені, маліўся,
42 кажучы: «Татухна, калі хочаш, аднясі гэтую чашу ад Мяне; аднак не Мая воля, але Твая хай будзе».
43 І паказаўся Яму анёл з неба, умацоўваючы Яго.
44 І, будучы ў смяротнай трывозе, шчырэй маліўся; і зрабіўся Яго пот, як кроплі крыві, што спадаюць на зямлю.
45 І, устаўшы ад малітвы, прыйшоўшы да вучняў, знайшоу іх у сне ад гора,
46 і сказаў ім:. «Што вы спіце? Уставайце і маліцеся, каб не ўпасці вам у спакусу».
47 Кам Ён яшчэ гаварыў, вось натоўп і той, каго звапі Юда, адзін з Дванаццаці, ішоў наперадзе іх. І ён наблізіўся да Ісуса, каб пацалаваць Яго, [бо так знак ён даў ім: каго я пацалую, той і ёсць].
48 Ісусе жа сказаў яму: «Юда, пацалункам выдаеш Чалавечага Сына»
49 Тыя ж, якія быпі з Ім, убачыўшы, што будзе, сказалі: «Госпадзе, ці не ўдарыць нам мячом?»
50 І адзін з іх ударыў першасвятаровага раба і адцяў яму правае вуха.
51 У адказ жа Ісус сказаў: «Пакіньце, даволі». І, дакрануўшыся вуха, загаіў яго.
52 І сказаў Ісус першасвятарам, і начальнікам аховы святыні, і старэйшынам, што сабраліся супроць Яго: «Як на разбойніка выйшлі вы з мячамі і каламі?
53 Калі штодня бываў Я з вамі ў святыні, вы не паднялі рук на Мяне, але гэта — ваша гадзіна, і ўлада цемры».
54 І, скапіўшы Яго, павялі і прывялі ў дом першасвятара; Пятро ж ішоў зводдаль следам.
55 Калі ж расклалі агонь сярод двара і селі разам, сядзеў і Пятро між імі.
56 І адна спужанка, убачыўшы, што ён сядзіць пры агні, і, прыгледзеўшыся да яго, сказала: «І гэты быў з Ім».
57 Ён жа адрокся, кажучы: «Не ведаю Яго, жанчына».
58 І неўзабаве другі, убачыўшы яго, сказаў: «І ты з іх». Але Пятро сказаў: «Не, чалавеча».
59 І праз нейкую гадзіну хтосьці іншы настойваў, кажучы: «Сапраўды, і гэты быў з ім; бо і ён галілеянін».
60 А Пятро сказаў: «Чалавеча, я не ведаю, што ты кажаш». І зараз жа, пакуль ён яшчэ гаварыў, прапяяў певень.
61 І, абярнуўшыся, Госпад паглядзеў на Пятра. І ўспомніў Пятро Гасподняе слова, як Ён казаў яму: «Перш чым прапяе сёння певень, ты тройчы адрачэшся ад Мяне».
62 І, выйшаўшы адтупь, ён горка заплакаў.
63 А людзі, што разам трымалі Яго, насміхаліся з Яго, б’ючы;
64 і, закрыўшы Яго, пыталіся, кажучы: «Прароч, хто ўдарыў Цябе?»
65 І шмат іншых блюзнерстваў казалі яны на Яго.
66 І калі надышоў дзень, сабралася рада старэйшын народа: першасвятары і кніжнікі — і прывялі Яго ў свой сінедрыён,
67 кажучы: «Калі ты Месія, скажы нам». Ён жа сказаў ім: «Калі Я вам скажу, вы не паверыце;
68 а калі спытаюся, не адкажаце.
69 3 гэтага часу ж Чалавечы Сын будзе сядзець праваруч Божай сілы».
70 І сказалі ўсе: «Дык Ты Божы Сын?» Ён жа сказаў ім: «Вы кажаце, што Я».
71 Яны ж сказалі: «Якая яшчэ нам патрэба ў сведчаннях? Бо мы самі чулі з Яго вуснаў».

Примечания к тексту

7 53: Г. зн. баранчыка.
44 54: У шэрагу старажытных рукапісаў вершаў 43 і 44 няма.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 22 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОЖЕРТВОВАТЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.