1 І, увайшоўшы, Ён праходзіў праз Ерыхон.
2 І вось чалавек, якога звалі імем Закхей, а быў ён галоўны мытнік і быў багаты;
3 і стараўся ўбачыць Ісуса, хто Ён, і не мог з-за натоўпу, таму што быў ростам малы.
4 І, забегшы наперад, узлез на сікамору, каб убачыць Яго, бо там Ён меўся праходзіць.
5 І як толькі прыйшоў на гэтае месца, Ісус паглядзеў угару і сказаў яму: «Закхею, хутчэй злазь, бо сёння мне трэба астацца ў тваім доме».
6 І той спешна злез і прыняў Яго з радасцю.
7 І, убачыўшы, ўсе пачалі наракаць, кажучы: «Ён увайшоў да грэшніка шукаць прыстанішча».
8 А Закхей, устаўшы, сказаў Госпаду: «Вось, палавіну таго, што маю, Госпадзе, дам убогім, і калі ў каго, што няпраўдаю вымаг, аддам у чатыры разы больш».
9 Ісусе жа сказаў яму: «Сёння прыйшло збавенне гэтаму дому, бо і ён сын Аўраамаў;
10 бо Чалавечы Сын прыйшоў шукаць і уратаваць загінулае».
11 Калі ж яны слухалі гэта, сказаў Ён яшчэ прыпадабненне, бо Ён быў блізка ад Ерусаліма, і ім здавалася, што цяпер павінна з’явіцца Божае Царства.
12 Дык Ён сказаў: «Адзін чалавек знатнага роду выпраўляўся ў далёкую краіну, каб прыняць сабе царства і вярнуцца.
13 І, паклікаўшы дзесяць сваіх слуг, ён даў ім дзесяць мін і сказаў ім: «Пускайце ў абаротак, пакуль я не прыйду».
14 Але яго грамадзяне ненавідзелі яго і паслалі ўслед за ім пасольства, кажучы: «Мы не хочам, каб гэты цараваў над намі».
15 І было: калі ён вярнуўся, прыняўшы царства, сказаў паклікаць да яго тых слуг, якім даў серабра, каб даведацца, хто што прыдбаў.
16 І прыйшоў першы, кажучы: «Гаспадару, твая міна прыспорыла дзесяць мін».
17 І ён сказаў яму: «Выдатна, добры слуга; за тое, што ў самым малым ты быў верны, май уладу над дзесяццю гарадамі».
18 І прыйшоў другі, кажучы: «Твая міна, гаспадару, зрабіла пяць мін».
19 Сказаў жа і гэтаму: «І ты будзь над пяццю гарадамі».
20 І астатні прыйшоў, кажучы: «Гаспадару, вось твая міна, якую я хаваў у хустцы;
21 таму што я баяўся цябе, бо ты чалавек суровы: бярэш, чаго не клаў, і жнеш, чаго не сеяў».
22 Той кажа яму: «Тваімі вуснамі суджу цябе, нягодны слуга. Ты ведаў, што я чалавек суровы: бяру, што не клаў, і жну, чаго не сеяў?
23 Чаму ж не даў ты майго серабра ў банк? І я, прыйшоўшы, спагнаў бы іх з ростам».
24 І тым, што тут стаялі, сказаў: «Вазьміце ад яго міну і дайце таму, хто дзесяць мін мае».
25 І сказалі яму: «Гаспадару, ён мае дзесяць мін».
26 «Кажу вам, што кожнаму, хто мае, будзе дадзена, а ў таго, хто не мае, і тое, што мае, адымецца.
27 А ворагаў маіх, гэтых, што не хацелі, каб я цараваў над імі, прывядзіце сюды і забіце іх перада мною».
28 І, сказаўшы гэта, Ён пайшоў далей, узыходзячы ў Ерусалім.
29 І было: калі Ён наблізіўся да Віфагіі і Віфаніі, да гары, што завецца Аліўнаю, паслаў Ён двух вучняў,
30 кажучы: «Ідзіце ў сяло насупроць, пры уваходзе ў яго знойдзеце прывязанае асляня, на якое ніколі ніхто з людзей не садзіўся, і, адвязаўшы яго, прывядзіце.
31 І, калі хто спытаецца ў вас: «Навошта адвязваеце?», скажыце так: «Госпад яго патрабуе».
32 Пасланыя ж пайшлі і знайшлі, як Ён сказаў ім.
33 А калі яны адвязвалі асляня, яго гаспадары сказалі ім: «Што вы адвязваеце асляня?»
34 Яны ж сказалі «Госпад яго патрабуе».
35 І прывялі яго да Ісуса; і, накінуўшы сваё адзенне на асляня, пасадзілі Ісуса.
36 І, калі Ён ехаў, яны падсцілалі сваё адзенне па дарозе.
37 А калі Ён набліжаўся ўжо да спуску з Аліўнай гары, усё мноства вучняў, радуючыся, пачало моцным голасам хвапіць Бога за ўсе цуды, што яны бачылі,
38 кажучы: «Дабраславёны Цар, што ідзе ў імя Гасподняе! На небе спакой і слава ў вышынях!»
39 І некаторыя з фарысеяу з натоўпу сказалі Яму: «Настаўніку, забарані Свайм вучням!»
40 І Ён у адказ сказаў: «Кажу вам, калі яны замоўкнуць, камяні будуць крычаць».
41 І, калі Ён наблізіўся, то, убачыўшы горад, заплакаў па ім,
42 кажучы: «О, калі б Г ты хоць у гэты дзень пазнаў, што служыць для міру твайго, ды цяпер гэта схавана ад тваіх вачэй.
43 Бо прыйдуць на цябе дні, і твае ворагі аточаць цябе валам, і абложаць цябе, і сціснуць цябе адусюль,
44 і зраўняюць цябе з зямлёю і паб’юць тваіх дзяцей у табе, і не пакінуць каменя на камені за тое, што ты не пазнаў часу тваіх адведзін».
45 І, увайшоўшы ў святыню, пачаў выганяць прадаўцоў,
46 кажучы ім: «Напісана: «І будзе Мой дом домам малітвы», вы ж яго зрабілі пячорай разбойнікаў».
47 І Ён кожны дзень навучаў у святыні. А першасвятары, і кніжнікі, і начальнікі народу шукалі Яго загубіць,
48 ды не знаходзілі што зрабіць бо ўвесь народ неадступна слухаў Яго.

Примечания к тексту

13 48: Міна — сярэбраная манета вагою каля 570 г., 100 драхмаў.
15 49: У некат. рукап.: хто што прыдбаў.
23 50: Літаральна: на стол (грашамена).
46 51: У некат. рукап.: Мой дом — дом малітвы.
46 52: Або: прытонам.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 19 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.