1 І ўстала ўсё мноства іх і павялі Яго да Пілата.
2 І пачалі абевінавачваць Яго, кажучы: «Мы знайшлі, што Гэты зводзіць наш народ і забараняе падатак даваць кесару і называе Сябе Хрыстом Царом».
3 І Пілат спытаўся ў Яго, кажучы: «Ці Ты Іудзейскі Цар?» Ён жа ў адказ сказаў яму: «Ты кажаш».
4 І Пілат сказаў першасвятарам і народу: «Я не знаходжу ніякай віны ў Гэтым Чалавеку».
5 Але яны настойвалі, кажучы: «Ён бунтуе народ, навучаючы па усёй Іудзеі, пачаўшы з Галілеі аж дасюль».
6 Пілат жа пачуўшы, спытауся: «Ці Гэты Чалавек Галілеянін?»
7 І, даведаўшыся, што Ён з Ірадавах падданых, паслаў Яго да Ірада, які і сам быў у Ерусаліме у гэтыя дні.
8 Ірад жа, убачыўшы Ісуса, вельмі ўзрадаваўся, бо ён з даўняга часу хацеў убачыць Яго, таму што чуў пра Яго і спадзяваўся ўбачыць ад Яго нейкі знак.
9 І задаваў Яму шмат пытанняў, ды Ён нічога не адказаў яму.
10 І стаялі першасвятары і кніжнікі, заўзята абвінавачваюча Яго.
11 Ірад жа са сваімі воінамі, пагарджаючы Ім і здзенуючыся, убраў Яго ў бліскучыя шаты і адаслаў Яго Пілату.
12 І зрабліся сябрамі між сабою Ірад і Пілат з таго дня, бо раней яны былі ў варажнечы адзін з адным.
13 Пілат жа, склікаўшы першасвятароу, і начальнікаў, і народ,
14 сказаў ім: «Вы прывялі да мяне Гэтага Чалавека, нібы Ён бунтуе народ, і вось я, перад вамі, дапытаўшы, не знайшоў за Гэтым Чалавекам ніякай віны, што вы выстаўляеце супроць Яго.
15 І Ірад таксама, бо адаслаў Яго Да нас, і вось нічога, вартага смерці, Ён не зрабіў;
16 дык, пакараўшы Яго, адпушчу».
17 [А яму трэба было адпусцсць ім на Свята аднаго].
18 Яны ж закрычалі ўсім натоўпам: «Забі Яго, адпусці ж нам Вараву!»
19 Той быў за нейкае паўстанне, што адбылося ў горадзе, і забойства кінуты ў цямніцу.
20 І зноў Пілат заклікаў іх, хочучы адпусціць Ісуса.
21 Яны ж крычалі: «Укрыжуй, укрыжуй Яго!»
22 А ён трэці раз сказаў ім: «Якое ж зло учыніў Гэты? Ніякай смяротнай віны я не знайшоў у Ім; дык, пакараўшы Яго, адлушчу».
23 Яны ж моцнымі крыкамі настойвалі, дамагаючыся, каб Яго ўкрыжаваць, і адолелі крыкі іх [і першасвятароў].
24 І Пілат прысудзіў, каб быпо, як дамагаліся яны:
25 адпусціў кінутага ў цямнщу за паўстанне і забойства, — таго, што прасілі яны, Іуса ж аддаў на іх волю.
26 І калі яны павялі Яго, то, схапіўшы нейкага Сімача Кірынеяніна, што ішоў з поля, усклалі на яго крыж, каб ён нёс за Ісусам.
27 А ўслед за ім ішло вялікае мноства народу і жанчыны, якія плакалі і галаслі па Ім.
28 І, абярнуўшыся да іх Ісус сказаў: «Дочкі Ерусалімскія, не плачце па Мне; але па сабе плачце і вашых дзецях,
29 бо вось надыходзяць дні калі скажуць: «Шчаслівыя няплодныя і тыя лоны, якія не раджалі, і грудзі, якія не кармілі!»
30 Тады пачнуць казаць гарам: «Упадзіце на нас!» і ўзгоркам: «Пакрыйце нас!»
31 «Бо калі гэта з сакаўным дрэвам робяць, то з сухім што будзе?»
32 Вялі ж і двух іншых ліхадзеяў з Ім, каб забіць.
33 І калі прыйшлі на месца, званае Лобным, там укрыжавалі Яго і ліхадзеяў: аднаго справа, другога ж злева.
34 [Ісус жа казаў: «Татухна, адпусці ім, бо не ведаюць, што чыняць»] І, дзелячы між сабой Яго адзенне, кідалі жэрабя.
35 І стаяў народ, углядаючыся. Насміхаліся ж і начальнікі, кажучы: «Ён іншых ратаваў, няхай выратуе Сам Сябе, калі Ён Месія, Божы абраннік».
36 І здзекаваліся з Яго і воіны, падыходзячы і падносячы Яму воцат
37 і кажучы: «Калі Ты Іудзейскі Цар, выбаў Самога Сябе».
38 Быў жа і надпіс на Ім [напісаны грэцкімі, і рымскімі, і яўрэйскімі літарамі]: «Гэта — Іудзейскі Цар».
39 А адзін з павешаных ліхадзеяў зневажаў Яго, кажучы: «Хіба Ты не Месія? Выбаў Самога Сябе і нас».
40 У адказ жа другі, дакараючы яго, сказаў: «Ці ж не баішся ты Бога, бо на тое самае засуджаны.
41 Але мы — справядліва, бо атрымліваем плату за зробленае, Гэты ж нічога благога не зрабіў».
42 І казаў ён Ісусу: «Успомні мяне, Госпадзе, калі Ты прыйдзеш у Царства Сваё».
43 І Ён сказаў яму: «Папраўдзе табе кажу, сёння са Мною будзеш у раі».
44 І было ўжо каля шостай гадзіны, і зрабілася цемра на ўсёй зямлі аж да дзевятай гадзіны,
45 сонца зацьмілася, а заспона ў храме разадралася пасярэдзіне.
46 І, усклікнуўшы моцным голасам, Ісус сказаў: «Татухна, у Твае рукі аддаю Свой дух!» І, сказаўшы гэта, выпусціў дух.
47 Убачыўшы ж, што адбылося, сотнік услаўляў Бога, кажучы: «Сапраўды Гэты Чалавек быў справядлівы».
48 І ўсе натоўпы, якія зышліся на гэтае відовішча, убачыўшы, што адбылося, вярталіся, б’ючы сябе ў грудзі.
49 Усе ж Яго знаёмыя і жанчыны, што прыйшлі з Ім з Галілеі, стаялі здалёку, глядзел! на гэта.
50 І вось муж, на імя Іосіф, член рады, муж добры і справядлівы —
51 гэты не згадзіўся ні з прысудамі, ні з учынкам іх, — з Арымафеі Іудзейскага горада, сам спадзяваўся Божага Царства,
52 гэты, прыйшоўшы да Пілата, папрасіў Ісусава цела
53 і, зняўшы Яго, абгарнуў плашчаніцаю і паклаў Яго ў магіле, высечанай у скале, дзе яшчэ ніколі ніхто не ляжаў.
54 А быў дзень Рыхтавання, і наставаў шабас.
55 І, пайшоўшы следам, жанчыны, што прыйшлі з Ім з Галілеі, бачылі магілу і як было пакладзена Яго цела,
56 дык, вярнуўшыся, нарыхтавапі духмянасцяў і міра. Аднак у суботу, паводле запаведзі, адпачывалі.