1 А ў першы дзень тыдня вельмі рана прыйшлі яны да магілы, несучы падрыхтаваныя духмянасці.
2 Але знайшлі, што камень адвалены ад магілы
3 і, увайшоўшы, не знайшлі цела Госпада Ісуса.
4 І было: калі яны не ведалі, што пра гэта думаць, вось паўсталі пры іх два мужы ў зіхатлівых шатах.
5 Калі ж яны спалохаліся і схіпялі твары да зямлі, тыя сказалі ім: «Што вы шукаеце жывога сярод мёртвых?
6 Яго няма, але Ён устаў. Успомніце, як Ён гаварыў вам, калі яшчэ быў у Галілеі,
7 кажучы пра Чалавечага Сына: «Трэба Яму быць выдадзеным у рукі грэшных людзей і быць укрыжаваным і трэцяга дня ўваскрэснуць».
8 І яны ўспомнілі Яго словы.
9 І, вярнуўшыся ад магілы, абвясцілі ўсё гэта Адзінаццаці і ўсім астатнім.
10 А былі: Магдалена Марыя, і Іаанна, і Марыя Якаўлева (маці) і астатнія з імі. Яны расказалі гэта апосталам,
11 і паказаліся ім трызненнем гэтыя словы, і не паверылі ім.
12 Але Пятро, устаўшы, пабег да магілы і нахіліўшыся, бачыць адны кужэльныя палосы; і ён пайшоў да сябе, дзівячыся, што адбылося.
13 І вось двое з іх у гэты ж дзень ішлі ў сяло, што ляжала шэсцьдзесят стадыяў ад Ерусаліма, назва яму Эмаус.
14 І яны размаўлялі між сабою пра ўсе гэтыя падзеі.
15 І было: калі яны размаўлялі і абмяркоўвалі, сам Ісус, наблізіўшыся, пайшоў з імі,
16 вочы ж іх былі стрыманы, так што яны не пазналі Яго.
17 І Ён сказаў ім: «Пра што гэта вы гутарыце між сабою ў дарозе?» І яны спыніліся сумныя.
18 У адказ жа адзін, на імя Кляопа, сказаў Яму: «Ты хіба адзін прышлы ў Ерусаліме не ведаеш, што адбылося ў ім у гэтыя дні?»
19 І сказаў ім: «Што ж такое?» Яны ж сказалі Яму: «Пра Ісуса Назараніна, Які быў прарок, магутны ў справе і ў слове перад Богам і ўсім народам;
20 і як выдалі Яго першасвятары і нашы начальнікі на смяротны прысуд і ўкрыжавалі Яго.
21 А мы спадзяваліся, што Ён Той, Які павінен выбавіць Ізраіля. А да ўсяго гэтага ідзе трэці дзень з таго часу, як гэта адбылося.
22 Але і некаторыя з нашых жанчын здзівілі нас: прыйшоўшы рана да магілы
23 І не знайшоўшы Яго цела, яны прыйшлі кажучы, што бачылі і з’яўленне анёлаў, якія кажуць, што Ён жывы.
24 І пайшлі некаторыя з нашых да магілы і знайшлі так, як і жанчыны сказал; Яго ж не бачылі».
25 І Ён сказаў ім: «О безразважныя і лянівыя сэрцам, каб верыць ва ўсё што сказалі Прарокі!
26 Ці не гэта трэба быпо перацярпець Хрысту і ўвайсці ў Сваю славу?»
27 І, пачаўшы ад Майсея і ад ўсіх Прарокаў, тлумачыў ім ва ўсіх Пісаннях, што было пра Яго.
28 І наблізіліся яны да сяла, куды ішлі, і Ён зрабіў выгляд, што ідзе далей.
29 Але яны затрымлівалі Яго, кажучы: «Застанься з намі бо надвечар і дзень ужо схіліўся. І Ён увайшоў, каб застацца з імі.
30 І было: калі Ён узпёг з імі, то ўзяўшы хлеб, дабраславіў, і ламаючы, падаваў ім.
31 І ім адкрыліся вочы, і пазналі Яго, але Ён стаў ім нябачны.
32 І сказалі яны адзін аднаму: «Ці не палала наша сэрца [ў нас], калі Ён казаў нам у дарозе, калі Ён раскрываў нам Пісанні?»
33 І, устаўшы ў тую ж гадзіну, вярнуліся яны у Ерусалім і знайшлі ў зборы Адзінаццаць і тых, што з імі,
34 якія казалі, што Госпад сапраўды ўваскрос і паказаўся Сіману.
35 А яны расказалі, што было ў дарозе, і як пазналі Яго ў ламанні хлеба.
36 А калі яны гаварылі пра гэта, ён Сам стаў сярод іх і кажа ім: «Мір вам!»
37 Яны ж, зжахнуўшыся і перапалохаўшыся, думай, што бачаць духа.
38 І Ён сказаў ім: «Чаго вы збянтэжыліся і чаму сумненні ўваходзяць у вашы сэрцы?
39 Паглядзіце на Мае рукі і на Мае ногі: гэта Я Сам: памацайце Мяне і паглядзіце: дух цела і касцей не мае, Я ж, як бачыце, маю».
40 І, гэта сказаўшы, Ён паказаў ім рукі і ногі.
41 Калі ж яны ад радасці яшчэ не верылі і здзіўляліся, Ён сказаў ім: «Ці ёсць у вас тут якая яда?»
42 І яны падалі Яму кавалак печанай рыбы; [і мёду ў сотах]
43 І, узяўшы, Ён перад імі з’еў.
44 І сказаў ім: «Гэта Мае словы, што Я казаў вам, калі яшчэ быў з вамі: трэба, каб спраўдзілася усё, што напісана ў Майсеевым законе, і ў Прарокаў, і Псалмах пра Мяне».
45 Тады Ён адкрый ім розум для зразумення Пісанняў.
46 І сказаў ім: «Так напісана, каб цярпець Хрысту і ўваскрэснуцщь з мёртвых трэцяга дня,
47 і каб было абвешчана ў Яго імя пакаянне дзеля адпушчэння грахоў ва ўсіх народаў, пачынаючы з Ерусаліма.
48 Вы сведкі гэтаму.
49 І [вось] Я пасылаю абяцанае Маім Бацькам на вас; вы ж аставайцеся ў горадзе аж пакуль не апранецеся сілаю з вышыні».
50 І Ён вывеў іх з горада да Віфаніі і, падняўшы рукі Свае, добраславіў іх.
51 І было: калі добраславіў іх, Ён аддзяліўся ад іх і ўзнёсся ў неба.
52 І яны, пакланіўшыся Яму, вярнуліся ў Ерусалім з вялікаю радасцю,
53 і былі ўвесь час у святыні, добраславячы Бога. [Амін].

Примечания к тексту

17 62: У некат. рукап.: і вы сумныя.
21 63: У некат. рукап.: сёння.
36 64: У некат. рукап.: Ісус.
49 65: Літаральна: апраняцеся.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 24 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.