1 Калі Ён скончыў усе Свае словы да народа, што слухаў Яго, увайшоў у Капернаум.
2 У аднаго сотніка быў хворы, пры смерці, раб, якім ён даражыў.
3 Пачуўшы ж пра Ісуса, ён паслаў да Яго іудзейскіх старэйшын, просячы Яго, каб прыйшоў і выратаваў яго раба.
4 І яны, прыйшоўшы да Ісуса, горача прасілі, кажучы: «Ён годны, каб Ты яму зрабіў гэта;
5 Бо ён любіць наш народ, і сам зрабіў нам сінагогу».
6 І Ісус пайшоў з імі. І калі Ён быў ужо недалёка ад дома, сотнік паслаў сяброў, каб сказаць Яму: «Госпадзе, не турбуйся, бо я не годны, каб Ты увайшоў пад мой дах;
7 Таму я сябе самога не палічыў годным прыйсці да Цябе; але скажы слова і выздаравее мой слуга.
8 Бо і я — хоць чалавек залежны ад улады, але маю пад сабою воінаў і кажу аднаму: «пайдзі і ідзе; а другому: «прыйдзі» і прыходзіць, а майму рабу: «зрабі гэта», і ён робіць».
9 Пачуўшы ж гэта, Ісус здзівіўся яму і сказаў, павярнуўшыся да натоўпу, што ішоў за Ім: «Кажу вам, што ў Ізраіле не знайшоў Я такой вялікай веры».
10 І, вярнуўшыся дадому, пасланыя знайшлі раба здаровым.
11 І было: неўзабаве выправіўся Ён у горад, называны Наін, і ішлі з Ім Яго вучні і вялікі натоўп.
12 Калі ж Ён наблізіўся да гарадской брамы, дык вось, выносілі памерлага, адзінага сына ў маці яго, а была яна ўдава, і ладны натоўп з горада быў з ёю.
13 І, убачыўшы яе, Госпад злітаваўся над ёю і сказаў ёй: «Не плач».
14 І, падышоўшы, — дакрануўся да мараў, насільшчыкі ж спыніліся, і казаў Ён: «Хлопча, табе кажу: устань!»
15 І сеў мёртвы і пачауў гаварыць, і Ён аддаў яго маці яго.
16 І ўсіх ахапіў страх, і яны славілі Бога, кажучы: «Вялікі прарок паўстаў сярод нас, і наведаў Бог Свой народ».
17 І гэтае слова пра Яго разышлося па ўсёй Іудзеі і па ўсім наваколлі.
18 І абвясцілі Іаану яго вучні пра ўсё гэта. І, паклікаўшы двух са сваіх вучняў, Іаан
19 паслаў іх да Госпада сказаць: «Ці Ты Той, што мае прыйсці, ці чакаць нам іншага?»
20 І, прыйшоўшы да Яго, мужчыны сказалі: «Іаан Хрысціцель паслаў нас да Цябе сказаць: «Ці Ты Той, што мае прыйсці, ці чакаць нам іншага?»
21 У той час Ён вылечыў многіх ад хвароб і немачаў і ліхіх духаў і многіх сляпых абдараваў зрокам.
22 І ў адказ Ён сказаў ім: «Пайдзіце, абвясціце Іаану тое, што бачылі і чулі: сляпыя бачаць, кульгавыя ходзяць, пракажоныя ачышчаюцца, глухія чуюць, мёртвыя ўваскрасаюць, убогім абвяшчаецца Дабравесце,
23 І шчаслівы той, хто не ўсумніцца ува Мне.
24 А капі адышлі Іаанавы пасланцы, Ён пачаў гаварыць натоўпу пра Іаана: «Што выйшлі вы глядзець у пустэльню? Ці трыснёг, што гайдаецца ад ветру?
25 Але што ж выйшлі вы глядзець? Чалавека, увабранага ў мяккія шаты? Дык жа тыя, што ў паглядных ўборах і ў раскошы жывуць, — у царскіх палацах.
26 Дык што выйшлі вы глядзець? Прарока? Так, кажу вам, і больш, чым прарока.
27 Гэта той, пра каго напісана: «Вось Я пасылаю перад Тваё аблічча Свайго пасланца, які падрыхтуе Тваю дарогу перад Табою».
28 Кажу вам: «Між народжанымі жонкамі няма ніводнага большага, чым Іаан; але найменшы ў Божым Царстве большы за яго».
29 І ўвесь народ, што слухаў, і мытнікі прызналі слушнасць Бога, ахрысціўшыся Іаанавым хрышчэннем.
30 Фарысеі ж і законнікі адкінулі Божую волю аб сабе, не хрысціўшыся ад яго.
31 «Дык з кім параўнаю людзей гэтага роду і да каго яны падобныя?
32 Яны падобныя да дзяцей, што сядзяць на рынку і звяртаюцца адно да аднаго, кажучы: «Мы ігралі вам, а вы не танцавалі, мы спявалі вам жаласна, а вы не плакалі».
33 Бо прыйшоў Іаан Хрысціцель, што хлеба не есць і віна не п’е, а вы кажаце: «У ім дэман».
34 Прыйшоў Чалавечы Сын, што есць і п’е, а вы кажаце: «Вось чалавек ласун і віналюб, сябар мытнікаў і грэшнікаў».
35 Ды апраўдалася мудрасць праз усе плады свае».
36 А адзін з фарысеяў прасіў Яго, каб падасілкаваўся з ім, і, ўвайшоўшы ў фарысееў дом, Ён узлёг.
37 І вось жанчына, якая была вядомая ў горадзе як грэшніца, даведаўшыся, што Ён узлягае ў фарысеевым доме, прынесла алебастравую пляшачку міра.
38 І, стаўшы ззаду каля Яго ног, пачала, плачучы, абліваць слязьмі Яму ногі і валасамі галавы свае выцірала і цалавала Яму ногі і мазала мірам.
39 А ўбачыўшы гэта, фарысей, што запрасіў Яго, разважаў сам сабе, кажучы: «калі б Гэты быў прарок, Ён ведаў бы, хто і якая жанчына дакранаецца да Яго, што яна грэшніца».
40 І ў адказ Ісус сказаў яму: «Сімане, Я маю нешта сказаць табе». А ён: «Настаўніку, — кажа, — гавары».
41 «У аднаго ліхвяра было два даўжнікі: адзін быў вінаваты пяцьсот дынарыяў, а другі — пяцьдзесят.
42 Яны не мелі чым заплаціць, і ён дараваў абодвум. Хто з іх больш палюбщь яго?»
43 У адказ Сіман сказаў: «Думаю, той, каму больш дараваў». І Ён сказаў яму: «Ты правільна разважыў».
44 І, абярнуўшыся да жанчыны, сказаў Сіману: «Ці бачыш гэтую жанчыну? Я ўвайшоў да цябе ў дом: ты вады Мне на ногі не даў; яна ж слязамі! абліла Мне ногі і сваімі валасамі выцерла.
45 Пацалунку ты Мне не даў; яна ж з таго часу, як Я ўвайшоў, не пераставала цалаваць Мне ногі.
46 Алеем ты Маёй галавы не памазаў; яна ж мірам памазала Мне ногі.
47 А таму кажу табе: «Дараваны ёй шматлікія грахі, бо шмат яна палюбіла. А каму мала даруецца, той мала любіць».
48 А ёй сказаў: «Дараваны табе грахі».
49 І пачалі тыя, што ўзлягалі з Ім, казаць самім сабе: «Хто гэта, што і грахі даруе?»
50 Ён жа сказаў жанчыне: «Вера твая ўратавала цябе; ідзі ў спакоі».