1 І было ж у тыя дні: выйшаў наказ кесара Аўгуста зрабіць перапіс усяе дзяржавы.
2 Гэта быў першы перапіс, калі Сірыяй уладарыу Квірыні.
3 І ўсе ішлі запісвацца, кожны ў свой горад.
4 І пайшоў таксама Іосіф з Галілеі, з горада Назарэта, у Іудзею, у горад Давідаў, называны Віфлеем, бо паходзіў ён з дому і роду Давідавага,
5 запісацца з Марыяй, з ім заручонаю, якая была цяжарная.
6 Было ж: калі яны там знаходзіліся, споўніліся яе дні, каб радзіць ёй,
7 і нарадзіла Яна Сына, Свайго першынца, і спавіла Яго, і паклала Яго ў яслях, бо не было месца ім у гасподзе.
8 А былі ў гэтай самай ваколіцы пастухі, што жылі пад голым небам і сцераглі ўночы свой статак.
9 І Гасподні Анёл паўстаў перад імі, і Гасподняя слава азарыла іх, і яны перастрашыліся страхам вялікім.
10 І сказаў ім Анёл: «Не бойцеся, бо вось я абвяшчаю вам вялікую радасць, якая будзе ўсяму народу:
11 нарадзіўся вам сёння ў горадзе Давідавым Збаўца, Які ёсць Хрыстос Госпад.
12 І гэта вам знак: знойдзеце Немаўля, спавітае, Яно будзе ляжаць у яслях».
13 І раптам з’явілася разам з Анёлам мноства нябеснага войска, хвалячы Бога і кажучы:
14 Слава ў вышынях Богу і на зямлі мір у людзях Яго задавальненне!
15 І было: калі адышлі ад іх Анёлы ў неба, пастухі казалі адзін аднаму: «Хадзем да Віфлеема і паглядзім, што там адбылося, пра што Госпад абвясціў нам.»
16 І, спяшаючыся, прыйшлі і знайші Марыю і Іосіфа і Немаўля, што ляжала ў яслях;
17 убачыўшы ж, расказалі пра тое, што ім было сказана пра гэтае Дзіцятка.
18 І ўсе, хто пачуў, здзівіліся таму, што казалі ім пастухі.
19 Марыя ж усе гэтыя словы зберагла, разважаючы ў сэрцы сваім.
20 А пастухі вярнуліся, славячы і хвалячы Бога за усё, што яны убачылі і пачулі гэтак, як ім было сказана.
21 І калі споўнілася восем дзён, каб абрэзаць Яго, тады і назвалі Яго імем Ісус, якім назваў Яго Анёл, перш чым Ён быў зачаты ў лоне.
22 І, калі споўніліся дні ачышчэння паводле Майсеевага Закону, прынеслі Яго у Ерусалім, каб прадставіць Госпаду,
23 як напісана ў Гасподнім Законе: «Кожная мужчынская істота, што адкрывае лона, будзе прысвечана Госпаду»,
24 І каб прынесці ахвяру паводле сказанага ў Гасподнім Законе: «пару туркавак або двух галубянят».
25 І вось, быў у Ерусаліме чалавек, якому імя Сімяон, чалавек гэты, справядлівы і богабаязны, чакаў суцяшэння Ізралю, і Святы Дух быў на ім;
26 І было яму абвешчана Святым Духам, што ён не убачыць смерці, дакуль не ўбачыць Хрыста Гасподняга.
27 І прыйшоў ён у Духу ў святыню; і калі бацькі прынеслі Дзіцятка Ісуса, каб зрабіць над Ім вызначанае паводле Закону,
28 І ён узяў Яго на рукі, блаславіў Бога і сказаў:
29 «Цяпер адпускаеш свайго раба, Уладару, паводле Твайго слова, у спакоі;
30 бо ўбачылі мае вочы Тваё збавенне,
31 якое Ты падрыхтаваў перад тварам усіх народаў:
32 Святло ў асвету язычнікам і славу народа Твайго Ізраіля».
33 І Яго бацька і Маці здзіўляліся таму, што казалі пра Яго.
34 І блаславіў іх Сімяон і сказаў Марыі, Маці Яго: «Вось, Гэты прызначаны на ўпадак і паўстанне многіх у Ізраіле і на знак, якому будуць супярэчыць,
35 Табе [ж] Самой душу пройдзе меч, каб адкрыліся намеры многіх сэрцаў.
36 І была прарочыца Ганна, дачка Фануілава, з племя Асіравача; яна дасягла глыбокай старасці, пражыўшы з мужам сем гадоў ад свайго дзявоцтва,
37 І ўдавою да васьмідзесяці чатырох гадоў, не адлучаючыся ад святыні, у пастах і малітвах служачы Богу ўночы і ўдзень.
38 І ў гэтую гадзіну, падышоўшы, яна славіла Бога і гаварыла пра Яго ўсім, хто чакаў збавення Ерусаліма.
39 І, калі яны выканалі усё паводле Гасподняга Закону, вярнуліся ў Галілею ў свой горад Назарэт.
40 Хлопчык жа рос і ўмацоўваўся, напаўняючыся мудрасці, і Божая ласка была на Ім.
41 І хадзілі Яго бацькі штогод у Ерусалім на свята Пасхі.
42 І, калі Ён меў дванаццаць гадоў, яны узыходзілі туды, як зазвычай на свята;
43 і адбыўшы гэтыя дні, пры вяртанні астаўся хлопец Ісус у Ерусаліме, а Яго бацькі не заўважылі.
44 Думаючы ж, што Ён разам з падарожнікамі, прайшлі яны дзень дарогі і пачалі шукаць Яго сярод сваякоў і знаёмых,
45 і, не знайшоўшы, вярнуліся ў Ерусалім, шукаючы Яго.
46 І было: праз тры дні знайшлі Яго ў святыні, калі Ён сядзеў сярод настаўнікаў, слухаў іх і пытаўся ў іх;
47 І ўсе, хто слухаў Яго, дзівіліся розуму і адказам Яго.
48 І, убачыўшы Яго, яны былі ўражаныя, і сказала Яму Маці Яго: «Сыне, што гэта ты нам зрабіў? Вось, Твой бацька і Я ў роспачы шукалІ Цябе».
49 І сказаў Ён ім: «Чаго ж вы шукалІ Мяне? Хіба вы не ведалі, што Я павінен быць у тым, што належыць Бацьку Майму?»
50 Ды яны не зразумелі слова, якое казаў ім.
51 І сышоу Ён з імі і прыйшоў у Назарэт, і быў паслухмяны, і Яго Маці зберагла ўсе гэтыя словы ў Сваім сэрцы.
52 А Ісус набіраўся мудрасці, узмужнеласці, ласкі ў Бога і ў людзей.

Примечания к тексту

1 3: Г. зн.: Рымскай імперыі.
33 4: У некат. рукап.: Іосіф і Яго Маці.
42 5: У некат. рукап.: у Іерусалім.
43 6: У некат. рукап.: Іосіф і Маці.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 2 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.