1 І было: аднаго дня, калі Ён навучаў народ у святыні і дабравесціў, падышлі першасвятары і кніжнікі са старэйшынамі
2 І мовілі, кажучы Яму: «Скажы нам, якою ўладаю Ты гэта робіш ці хто Ён, што даў Табе гэтую ўладу?»
3 У адказ жа Ён сказаў ім: «Спытаюся і я ў вас адно, і скажыце Мне:
4 Іаанава хрышчэнне з неба было ці ад людзей?»
5 Яны ж разважалі між сабою, кажучы: «Калі скажам: «З неба», Ён скажа: «Чаму ж вы не паверылі яму?»
6 Калі ж скажам: «Ад людзей», увесь народ каменнем паб’е нас, бо ён упэўнены, што Іаан — прарок».
7 І яны адказалі, што не ведаюць, адкуль.
8 І Ісус сказаў ім: «І Я не скажу вам, якою ўладаю гэта раблю».
9 І пачау Ён казаць народу гэтае прыпадабненне: «[Адзін] чалавек насадзіў вінаграднік і здаў яго вінаградарам і ад’ехау на доўгі час.
10 І ў пэўны чае паслаў да тых вінаградараў раба, каб далі яму ад пладоў вінаградніка. А вінаградары, пабіўшы яго, адаслалі ні з чым.
11 І яшчэ раз паслау ён другога раба, ды яны і таго, пабіўшы і зняважыўшы, адаслалі ні з чым.
12 І яшчэ раз паслаў трэцяга, ды і гэтага, параніўшы, выкінулі.
13 І сказаў гаспадар вінаградніка: «Што мне рабіць? Пашлю свайго ўлюбёнага сына, можа, яго пасаромеюцца».
14 Але, ўбачыўшы яго, вінаградары разважалі між сабою, кажучы: «Гэта спадкаемец; заб’ём яго, каб спадчына зрабілася нашаю».
15 І, выкінуўшы яго вон з вінаградніка, забілі. «Што ж зробіць з імі гаспадар вінаградніка?
16 Прыйдзе і вынішчыць гэтых вінаградараў і аддасць вінаграднік іншым». Слухачы ж сказалм: «Няхай не здарыцца».
17 Ён жа паглядзеўшы на іх, сказаў: «Што ж значыць гэтае напісанае: «Камень, які адкінулі будаўнікі, зрабіўся галавою вугла?»
18 Кожны, хто ўпадзе на той камень, разаб’ецца, а на каго ён упадзе, расцісне яго».
19 А кніжнікі і першасвятары стараліся у тую ж гадзіну накласці рукі на Яго, але пабаяліся народу, — бо зразумелі, што пра іх Ён сказаў гэтае прыпадабненне.
20 І, высочваючы, яны падаслалі сваіх нанятых, якія ўдавалі сябе за справядлівых, каб прылавіць Яго на слове і выдаць Яго начальству і ўладзе намесніка.
21 І яны спыталіся ў Яго, кажучы: «Настаўніку, мы ведаем, што Ты правільна кажаш, і навучаеш, і не зважаеш на асобы, але праўдзіва Божай дарозе вучыш;
22 ці выпадае нам плаціць падатак кесару, ці не?»
23 Ён жа, зразумеўшы іх падступнасць, сказаў ім: [Што вы Мяне выпрабоўваеце?]
24 Пакажыце Мне дынарый: чыя на ім выява і надпіс?» Яны ж сказалі: «Кесарава».
25 І Ён сказаў ім: «Значыць, аддавайце кесарава кесару, а Божае — Богу».
26 І не змаглі яны прылавіць Яго на слове перад народам і, здзівіўшыся Яго адказу, змоўклі.
27 І падышлі некаторыя з саддукеяў, што сцвярджаюць, нібыта няма ўваскрэсення, і спыталіся ў яго,
28 кажучы: «Настаўніку, Майсей напісаў нам: «Калі ў каго памрэ брат, што мае жонку, і сам ён бяздзетны, хай возьме яго брат жонку і ўзновіць патомства свайму брату».
29 Дык было сем братоў; і першы, узяўшы жонку, памёр бяздзетны;
30 І другі,
31 І трэці ўзяў яе, гэтак жа і ўсе сямёра не пакінулі дзяцей і памерлі.
32 Урэшце памерла і жонка.
33 Дык пры ўваскрэсенні каторага з іх будзе яна жонкаю? Бо сямёра мелі яе за жонку».
34 І сказаў ім Ісус: «Дзеці гэтага веку жэняцца і выходзяць замуж,
35 а тыя, што будуць ушанаваныя, дасягнуць таго веку і ўваскрашэння з мёртвых, не жэняцца і замуж не выходзяць;
36 бо і памерці ўжо не могуць: бо яны роўныя анёлам і Божыя дзеці яны, будучы дзецьмі ўваскрашэння.
37 А што мёртвыя ўстаюць, і Майсей паказаў — пры кусце, — калі ён называе Госпада Богам Аўраамавым і Богам Ісакавым і Богам Якавым.
38 Ён жа Бог не мёртвых, а жывых, бо ўсе ў Яго жывыя».
39 Некаторыя ж з кніжнікаў у адказ сказалі: «Настаўніку, Ты добра сказаў».
40 Бо яны ўжо не важыліся пытацца ў Яго ні пра што.
41 І сказаў Ён ім: «Як жа называюць Месію Давідавым сынам?
42 Бо сам Давід кажа ў кнізе Псалмаў: «Сказаў Госпад Госпаду майму: сядзь праваруч Мяне,
43 пакупь Я не пакладу Тваіх ворагаў у падножжа Тваіх ног».
44 Значыць, Давід называе Яго Госпадам, дык як жа Ён яго сын?»
45 А калі спухаў ўвесь народ, Ён сказаў [Сваім] вучням:
46 «Сцеражыцеся кніжнікаў, што любяць хадзіць у доўгай вопратцы і якім падабаюцца прывітанні на рынках і першыя лаўкі ў сінагогах, і першыя месцы на банкетах,
47 што ўдовіны дамы праядаюць, і напаказ доўга моляцца; яны больш суровы прысуд атрымаюць».