1 І было: хадзіў Ён пасля па гарадах і сёлах, навучаючы і добравесцячы Божае Царства, і Дванаццаць з Ім
2 і некаторыя з жанчын, што былі вылечаны ад ліхіх духау і немачаў: Марыя, званая Магдаленаю, з якой выйшла сем дэманаў,
3 і Іаанна, жонка Худзы, Ірадавага аканома, і Сусана, і многія іншыя, што служылі ім сваёю маёмасцю.
4 Калі ж сабраўся вялікі натоўп і папрыходзілі да Яго з горада, Ён сказаў праз упадабненне:
5 «Выйшаў сейбіт сеяць сваё насенне. І калі сеяў, адно ўпала край дарогі і было вытаптана, і нябесныя птушкі падзяўблі яго.
6 А другое ўпала на скалу і, узышоўшы, засохла, бо не мела вільгаці.
7 А іншае ўпала між церняў, ды, узышоўшы з ім, церні заглушылі яго.
8 А іншае ўпала ў добрую зямлю і ўзышло, і дало стакротны плён». Кажучы гэта, заклікаў: «Хто мае вушы слухаць, няхай слухае!»
9 І пыталіся ў Яго вучні Яго: «Што магло б значыць гэтае ўпадабненне?»
10 Ён жа сказаў: «Вам дадзена пазнаць таямніцы Божага Царства, а рэшце ва ўпадабненнях, каб яны бачачы не бачылі і слухаючы не разумелі».
11 Вось што азначае гэтае ўпадабненне: насенне — ёсць Божае слова.
12 І край дарогі, — гэта тыя, што слухаюць, ды пасля прыходзіць д’ябал і забірае слова з іх сэрца, каб не уверавалі яны і не былі збавёныя.
13 А на скале, — гэта тыя, што пачуўшы, з радасцю прыймаюць слова, ды не маюць кораня, яны вераць да часу і ў часе выпрабавання адпадаюць.
14 А ўпалае між церняў — гэта тыя, што слухаюць, але ходзячы душацца турботамі і багаццем, і жыццёвымі раскошамі і плоду не даюць.
15 А на добрай зямлі, гэта тыя, што, пачуўшы слова, берагуць у добрым і шчырым сэрцы і даюць плод праз цярплівасць.
16 Ніхто, запаліўшы каганец, не пакрывае яго пасудзінаю і не ставіць пад ложак, а ставіць яго на падстаўку, каб бачылі святло тыя, што ўваходзяць.
17 Бо няма закрытага, што не адкрылася б, ні таемнага, што не стала б вядомым і не выйшла наверх.
18. Дык глядзіце, як вы слухаеце. Бо хто мае, таму дасца; а хто не мае, у таго забярэцца і тое, што яму здаецца, нібы мае».
19 І прыйшлі да Яго Маці і браты Яго і не маглі падступіцца да Яго 3-за натоўпу.
20 І паведамілі Яму: «Твая Маці і браты Твае стаяць знадворку і хочуць убачыць Цябе».
21 Ён жа ў адказ сказаў ім: «Мая Маці і Мае браты — гэта тыя, што слухаюць Божае слова і выконваюць яго».
22 І было: у адзін з тых дзён ступіў Ён у човен і Яго вучні, і Ён сказаў ім: «Пераплывем на другі бок возера». І яны ад’ехалі.
23 А калі плылі, Ён заснуў. І наляцела бура на возера, і іх пачало заліваць, і яны былі ў небяспецы.
24 Падышоўшы ж, яны разбудзілі Яго кажучы: «Майстру, майстру, гінем!» Ён жа, прачнуўшыся, загадаў ветру і ўзбуранай вадзе; і яны супакоіліся і настала ціша.
25 А да іх Ён сказаў: «Дзе ваша вера?» Яны ж, перапапоханыя, дзівіліся, кажучы адзін аднаму: «Хто ж Гэты, што і вятрам загадвае і вадзе, і яны слухаюцца Яго?»
26 І прыплылі яны ў краіну герасіням, што насупроць Галілеі.
27 Калі ж Ён выйшаў на зямлю, перастрэў Яго адзін чалавек з горада, апантаны дэманамі; і даволі даўно ён не насіў вопраткі і не жыў дома, а ў магільных пячорах.
28 Убачыўшы ж Ісуса, ён закрычау, упаў перад Ім і моцным голасам сказаў: «Што Табе да мяне, Ісусе, Сыне Бога Найвышэйшага? Малю Цябе, не муч мяне».
29 Бо загадваў Ён нячыстаму духу выйсці з чалавека. Бо доўгі час ён хапаў яго і звязвалі таго ланцугамі і кайданамі і сцераглі, ды ён разрываў ланцугі, і дэман гнаў яго ў пустэльні.
30 Спытаўся ж у яго Ісус: «Як табе імя?» Ён жа сказаў: «Легіён», таму што шмат дэманаў увайшло ў яго.
31 І яны прасілі Яго, каб не загадаў ім ісці ў бяздонне.
32 Пасвіўся ж там немалы гурт свіней на гары. І папрасілі Яго, каб дазволіў ім ўвайсці ў тых. І дазволіў Ён ім.
33 І дэманы, выйшаўшы з чалавека, увайшлі ў свіней, і рынуўся гурт са стромы ў возера і ўтапіўся.
34 Пастухі ж, убачыўшы, што зрабілася, паўцякалі і расказалі ў горадзе і ў вёсках.
35 І тыя выйшлі паглядзець, што здарылася, і прыйшлі да Ісуса і знайшлі, што чалавек, з якога выйшлі дэманы, сядзіць у нагах Ісуса апрануты і ў здаровым розуме, і спалохаліся.
36 Відавочцы ж расказалі ім, як быў уратаваны апантаны дэманамі.
37 І папрасіў Яго ўвесь народ Герасінянскай краіны адысці ад іх, бо вялікі страх ахапіў іх. Ён жа, ступіўшы ў човен, вярнуўся.
38 А чалавек, з якога выйшлі дэманы, прасіў Яго, каб быць Ім; Ён жа адпусціў яго, кажучы:
39 «Вяртайся дадому і кажы, як шмат зрабіў табе Бог». І той адышоў, абвяшчаючы ўсяму гораду, як шмат зрабіў яму Ісус.
40 Калі Ісус вярнуўся, натоўп прымаў Яго; бо ўсе чакалі Яго.
41 І вось прыйшоў чалавек на імя Іаір і быў ён старшыня сінагогі. І упаўшы да ног Ісуса, прасіў Яго увайсці ў яго дом,
42 таму што была ў яго адзіная дачка гадоў з дванаццаць, і яна ўмірала. І калі Ён ішоў, натоўпы напіралі на Яго.
43 І жанчына, што цярпела на крывацёк дванаццаць гадоў і выдала на дактароў усю маёмасць, і ніхто німог яе вылечыць, —
44 падышоўшы ззаду, дакранулася да краю Яго вопраткі, і зараз жа спыніўся ў яе крывацёк.
45 І сказаў Ісус: «Хто дакрануўся да Мяне?» Калі ж усе адмаўляліся, сказаў Пятро: «Майстру, натоўпы абступілі Цябе і сціскаюць».
46 Ісус жа сказаў: «Дакрануўся да Мяне хтосьці, бо Я адчуў сілу, што выйшла з Мяне».
47 Жанчына ж, убачыўшы, што не ўтаілася, падышла дрыжучы і, ўпаўшы перад Ім, прызналася перад усім народам, з якое прычыны дакранулася да Яго, і як зараз жа была вылечана.
48 Ён жа сказаў ёй: «Дачка, вера твая ўратавала цябе; ідзі ў спакоі».
49 Калі яшчэ Ён гаварыў, прыходзіць адзін ад старшыні сінагогі, кажучы: «Памерла твая дачка: не турбуй больш Настаўніка».
50 Ісус жа, пачуўшы, адказаў яму: «Не бойся, толькі веруй, і яна будзе ўратавана».
51 І, прыйшоўшы ў дом, не дазволіў увайсціш з Ім нікому, толькі Пятру, і Іаану, і Якаву, і бацьку дзяўчаці, і маці.
52 А ўсе плакалі і галасілі па ёй. Ён жа сказаў: «Не плачце, бо яна не памерла, але спіць».
53 І насміхаліся з Яго, ведаючы, што яна памерла.
54 Ён жа, узяўшы яе за руку, усклікнуў, кажучы: «Дзіця, устань!»
55 І вярнуўся дух яе, і яна зараз жа паднялася, і Ён загадаў даць ёй есці.
56 І ўразіліся яе бацькі. Ён жа наказаў ім нікому не расказваць пра тое, што адбылося.