1 Склікаўшы ж Дванаццаць, Ён дау ім сілу і ўладу над усімі дэманамі і лячыць хваробы
2 і паслаў іх абвяшчаць Божае Царства ў вылечваць [нямоглых],
3 І сказаў ім: «Нічога не бярыце ў дарогу: ні кія, ні торбы, ні хлеба, ні срэбра і не майце па два ўбранні.
4 І ў які б вы дом не ўвайшлі, там аставайцеся і адтуль выходзьце далей.
5 А калі хто не прыйме вас, — выходзячы з таго горада, абтрасіце пыл з вашых ног у сведчанне на іх».
6 І, выйшаўшы, яны хадзілі па сёлах, абвяшчаючы Дабравесце і вылечваючы ўсюды.
7 Пачуў жа пра ўсе выдарэнні Ірад чацвёртаўладнік і занепакоіўся, бо некаторыя казалі, што Іаан устаў з мёртвых,
8 А некаторыя, што Ілля з’явіўся, а іншыя, што ажыў адзін са старажытных прарокаў.
9 І сказаў Ірад: «Іаана я абезгаловіў. Хто ж Гэты, пра Каго я чую такое?» І дамагаўся ўбачыць Яго.
10 І апосталы, вярнуўшыся, расказалі Яму, што зрабілі. І, узяўшы іх 3 Сабою, Ён падаўся асобна ў горад, званы Віфсаіда.
11 Але натоўпы, даведаўшыся, пайшлі ўслед за Ім; Ён, прыняўшы іх, казаў ім пра Божае Царства і тых, што мелі патрэбу ў лячэнні вылечваў.
12 Дзень жа пачаў нікнуць; падышоўшы ж, Дванаццаць сказалі Яму: «Адпусці натоўп, каб, пайшоўшы ў навакольныя сёлы і вёскі, знайшлі прыстанішча і яду, бо мы тут у пустэчы».
13 А Ён сказаў ім: «Вы дайце ім есці». Яны ж сказалі: «Няма ў нас больш як пяць хлябоў ды дзве рыбы, хіба пайсці нам купіць яды для ўсяго гэтага народу».
14 Бо было тысяч з пяць мужчын. Але Ён сказаў Сваім вучням: «Скажыце ўзлегчы ім групамі па пяцьдзесят».
15 І зрабимі так і казалі ўсім узлегчы.
16 Ён жа, узяўшы пяць хлябоў і дзве рыбы, глянуўшы на неба, блаславіў іх і паламаў і даваў вучням, каб разносілі натоўпу.
17 І елі і наеліся ўсе, і назбіралі пазасталых кавалкаў дванаццаць кошыкаў.
18 І сталася: калі Ён маліўся на адзіноце, з Ім былі вучні, і Ён спытаўся ў іх, кажучы: «За каго мяне уважаюць натоўпы?»
19 Яны ж у адказ сказалі: «За Іаана Хрысціцеля, іншыя ж за Іллю, яшчэ іншыя, што ўваскрос адзмн са старажытных прарокаў».
20 І сказаў ім: «А вы за каго мяне ўважаеце?» Пятро ж у адказ сказаў: «За Месію Божага».
21 Ён жа, забараніўшы ім, загадаў нікому не казаць пра гэта,
22 сказаўшы, што трэба Чалавечаму Сыну шмат выцерпець, і Яго адкінуць старэйшыны, і першасвятары, і кніднікі і будзе Ён забіты, а ў трэці дзень паўстане.
23 А да ўсіх казаў: «Калі хто хоча ісці за Мною, хай адрачэцца ад самога сябе і бярэ свой крыж штодня і ідзе ўслед за Мною.
24 Бо хто хоча сваё жыццё ўратаваць, той загубіць яго; а хто загубіць сваё жыццё дзеля Мяне, той уратуе яго.
25 Бо што выгадае чалавек, здабыўшы увесь свет, а сябе самога загубіўшы ці пашкодзіўшы сабе?
26 Бо хто пасаромеецца Мяне і Маіх слоў, таго Чалавечы Сын пасаромеецца, калі прыйдзе ў славе Сваёй і Бацькавай святых анёлаў.
27 Кажу ж вам праўдзіва: «Некаторыя з тых, што стаяць тут, не зазнаюць смерці, аж пакуль не ўбачаць Божага Царства».
28 І было пасля гэтых слоў дзён праз восем: Ён, узяўшы Пятра, і Іаана, і Якава, узышоў на гору памаліцца.
29 І калі Ён маліўся, зрабіўся выгляд Яго твару іншым, Яго ўбранне белым, бліскучым.
30 І вось два мужы размаўлялі з Ім, гэта былі Майсей і Ілля,
31 што паказаўшыся ў славе, казалі пра Яго адыход, які трэба Яму было здзейсніць у Ерусаліме.
32 Пятра ж і тых, хто быў з ім, змарыў сон; але, прабудзіўшыся, убачылі Яго славу і двух мужоў, што стаялі з Ім.
33 І было: калі тыя адыходзілі ад Яго, сказаў Пятро Ісусу: «Майстру, добра нам тут быць, і зробім тры буданы, адзін табе, і адзін Майсею, а адзін Іллі», — не ведаючы, што кажа.
34 І калі ён казаў гэта, паўстала воблака і ахінула іх; яны ж спалохаліся, калі тыя ўвайшлі ў воблака.
35 І голас пачуўся з воблака, кажучы: «Гэта Мой Сын, Абраны; Яго слухайце!»
36 І калі голас прагучаў, апынуўся Ісус адзін. І яны прамаўчалі і нікому нічога ў тыя дні не расказвалі, што бачылі.
37 І было: на другі дзень, калі яны спусціліся з гары, сустрэў Яго вялікі натоўп.
38 І вось, чалавек з натоўпу закрычау, кажучы: «Настаунку, прашу Цябе, паглядз! на майго сына, бо ён адзны ў мяне,
39 ды вось дух хапае яго і ён раптам крычыць, і курчыць яго, аж той пену пускае, і ледзь адступае ад яго, змучыўшы яго.
40 І прасіў я Тваіх вучняў, каб выгналі яго, ды яны не змаглі».
41 У адказ жа Ісус сказаў: «О племя бязвернае і разбэшчанае, дакуль буду з вамі і буду цярпець вас? Прывядзі сюды свайго сына!»
42 І калі яшчь той падыходзіў, дэман кінуў яго вобземлю і скурчыў; але Ісус забараніў нячыстаму духу і вылечыў хлопца і аддаў яго бацьку.
43 І ўсе ўразўлўся Божай велічы. Калі ж усе дзівіліся ўсяму таму, што рабіў Ісус, Ён сказаў Сваім вучням:
44 «Укладзіце сабе ў вушы гэтыя словы: «Чалавечы Сын будзе выданы ў людскія рукі».
45 Яны ж не разумелі гэтага слова. Было яно закрыта ад іх, каб яны не спазналі яго, а яны баяліся спытацца ў Яго аб гэтым слове.
46 І прыйшло ім на думку, хто з іх большы.
47 Ісус жа, ведаючы думку іх сэрца, узяў дзіцятка і паставіў яго каля Сябе
48 і сказаў ім: «Хто прыйме гэтае дзіцятка ў Маё імя, Мяне прыймае; і хто Мяне прыйме, прыймае Таго, Хто паслаў Мяне. Бо хто меншы між ух вас, той вялікі».
49 У адказ жа Іаан сказаў: «Майстру, мы бачылі аднаго, што Тваім імем выганяў дэманаў, і мы забаранялі яму, бо не ідзе ўслед з намі».
50 Яму ж сказаў Ісус: «Не забараняйце; бо хто не супроць вас, той за вас».
51 І было: калі набліжаліся дні Яго ўзнясення, Ён вырашыў ісці ў Ерусалім.
52 І выслаў перад Сабою пасланцоў. І, выправіўшыся, тыя ўвайшлі ў самаранскае сяло, каб падрыхтаваць для Яго.
53 Ды не прынялі Яго, бо меў выгляд паломніка ў Ерусалім.
54 Убачыўшы ж гэта, вучні Якаў і Іаан сказалі: «Госпадзе, хочаш, мы скажам, каб агонь спаў з неба і знішчыў іх, [як і Ілля зрабіў?]».
55 Але павярнуўшыся, Ён забараніў ім, [кажучы: «Не ведаеце якога вы Духа.
56 Бо Чалавечы Сын не прыйшоў губіць людское жыццё, але ратаваць».] І яны падаліся ў другое сяло.
57 І, калі яны ішлі, хтосьці ў дарозе сказаў Яму: «Я пайду ўслед за Табою, куды б Ты ні ішоў».
58 І сказаў яму Ісус: «Лісіцы маюць норы, а нябесныя птушкі — гнёзды, а Чалавечаму Сыну няма дзе галаву прыхіліць».
59 І сказаў другому: «Ідзі ўслед за Мною». Ён жа сказаў: «Госпадзе, дазволь мне пайсці спярша пахаваць майго бацьку».
60 Але Ён сказаў яму: «Пакінь мёртвым хаваць сваіх мёртвых. Ты ж ідзі абвяшчаць Божае Царства».
61 Сказаў жа і другі: «Я пайду ўслед за Табою, Госпадзе: спярша ж дазволь мне развітацца з маімі дамашнімі».
62 Сказаў жа [яму] Ісус: «Хто кладзе сваю руку на плуг і азіраецца назад, не надаецца да Божага Царства».

Примечания к тексту

10 15: У некат. рукап. У пустэльнае месца горада, называнага
24 16: Або: душу.
24 17: Або: яе.
35 18: У некат. рукап.: Улюбёны.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 9 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

Я ХОЧУ ПОМОЧЬ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.