1 Казаў жа Ён і вучням: «Быу адзін багаты чалавек, меў эканома, і на яго даказалі яму, нібыта той спускае маёнтак.
2 І, паклікаўшы яго, ён сказаў яму: «Што гэта я чую пра цябе? Дай рахунак з твайго эканомства, бо ты не можаш больш кіраваць».
3 Эканом жа сказаў сам сабе: «Што мне рабіць, бо мой пан адымае ў мяне эканомства? Капаць не здужаю, жабраваць саромеюся.
4 Ведаю, што зраблю, каб мяне, калі знімуць з эканомства, прынялі ў свае дамы».
5 І паклікаўшы кожнага паасобку даужбітоў свайго пана, казаў першаму: «Колькі ты вінен майму пану?»
6 А той сказаў: «Сто бат алівы». Ён жа сказаў яму: «Вазьмі сваю распіску і, сеўшы, хуценька напішы: пяцьдзесят».
7 Пасля другому сказаў: «А ты колькі вінен?» А той сказаў: «Сто кор пшаніщы». Кажа яму: «Вазьмі сваю распіску і напішы: восемдзесят».
8 І пахваліў пан несправядлівага эканома, што ён мудра зрабіў; бо сыны гэтага свету мудрэйшыя за сыноў святла ў сваім родзе.
9 І Я вам кажу: «Рабіце сабе сяброў багаццем несправядлівым, каб калі яго не стане, яны прынялі вас у вечныя сялібы.
10 Хто верны ў найменшым, і ў многім верны, а хто несправядлівы ў найменшым, і ў многім несправядлівы.
11 Дык калі вы у несправядлівым багацці не былі верныя, хто вам праўдзівае даверыць?
12 І калі вы ў чужым не былі верныя, хто вам дасць ваша? Не можна служыць Богу і мамоне.
13 Ніводзін слуга не можа служыць двум панам: або аднаго ўзненавдзіць, а другога будзе любіць, або аднаго будзе пільнавацца, а другім пагарджаць. Не можаце Богу служьць і мамоне».
14 І чулі ўсё гэта фарысеі, што былі срэбралюбцы, і насміхаліся з Яго.
15 І Ён сказаў ім: «Вы выдаеце сябе справядлівымі перад людзьмі, але Бог ведае вашы сэрцы; бо высокае ў людзей — брыдота перад Богам.
16 Закон і Прарокі — да Іаана: з таго часу Божае Царства дабравесціцца, і кожны прабіваецца ў яго.
17 Ды лягчэй небу і зямлі мінуцца, чым знікнуць адной рысцы ў Законе.
18 Кожны, хто адпускае сваю жонку і бярэ іншую, чыніць пералюб».
19 Адзін чалавек быў багаты і апранаўся у парфіру і вісон і штодня раскошна банкетаваў.
20 І адзін убогі, на імя Лазар, ляжаў каля яго варотаў, увесь у скуллі
21 і хацеў карміцца тым, што падала са стала багацея; зрэшты і сабакі прыходзілі і лізалі скулле яго.
22 І здарылася, што ўбогі памёр, і яго аднеслі анёлы на Аўраамава ўлонне; памёр жа і багаты, і яго пахавалі.
23 І ў пекле, зносячы мукі, узняў ён свае вочы і бачыць здалёку Аўраама і Лазара на яго ўлонні.
24 І ён, усклікнуўшы, сказаў: «Бацька Аўрааме, злітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб абмакнуў ён канец свайго пальца ў вадзе і асвяжыў мой язык, бо я мучуся ў гэтым полымі.
25 Аўраам жа сказаў: «Сыне, успомні, што як ты прыняў сваё добрае ў сваім жыцці, так і Лазар ліхое; цяпер жа ён тут цешыцца, а ты мучышся.
26 І да ўсяго гэтага між намі і вамі сцверджана вялая прорва, каб тыя, што хочуць перайсці адсюль да вас, не маглі, ані адтуль да нас не пераходзлі б».
27 Ён жа сказаў: «Тады прашу цябе, бацька, паслаць яго ў дом майго бацькі,
28 бо пяць братоў маю: хай засведчыць ім, каб і яны не прыйшлі ў гэтае месца мучэння».
29 І кажа Аўраам: «Яны маюць Майсея і Прарокаў: хай слухаюць іх».
30 А ён сказаў: «Не, бацька Аўрааме, але калі хто з мёртвых прыйдзе да іх, пакаюцца».
31 Ды ён сказаў яму: «Калі Майсея і Прарокаў не слухаюць, то калі б і хто з мёртвых уваскрос, не пераканаюцца».

Примечания к тексту

6 38: Бат — прыкладна 35 літраў.
7 39: Кор — прыкладна 220 літраў.
9, 11 40: У арыгінале ўжыта арамейскае слова «мамона».
21 41: У некат. рукап.: крошак, што падалі.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Лукі, 16 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ СЛУЖЕНИЕ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Феофилакта Болгарского
  12. Новый Библейский Комментарий
  13. Лингвистический. Роджерс
  14. Комментарии Давида Стерна
  15. Ветхий Завет в Новом
  16. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.