Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 16 Паводле Мацвея, 16 глава

1 I, падышоўшы, фарысеі і садукеі, выпрабоўваючы, прасілі Яго паказаць ім знак з неба.
2 Ен жа сказаў ім у адказ: увечары вы кажаце: «будзе пагода, бо неба палымнее»;
3 I ўранку: «сёння будзе непагадзь, бо барвавее пахмурнае неба». Крывадушнікі! Аблічча неба вы распазнаць умееце, а знакаў часу не можаце;
4 Род ліхі і пералюбны шукае знаку; ды знаку яму не дадуць, апроч знаку Іоны прарока. I, пакінуўшы іх, Ен адышоў.
5 Ды, перапраўляючыся на другі бок, Яго вучні забыліся ўзяць хлябоў.
6 Ісус жа сказаў ім: глядзіце і сцеражыцеся фарысейскай і садукейскай кіслі.
7 А яны разважалі самі сабе, кажучы: мы хлябоў не ўзялі.
8 Ісус жа, зразумеўшы, сказаў ім: чаму разважаеце самі сабе, малаверныя, што хлябоў не ўзялі;
9 Няўжо яшчэ не разумееце і не помніце пра пяць хлябоў на пяць тысяч і колькі кошыкаў назбіралі?
10 I ані пра сем хлябоў на чатыры тысячы і колькі кашоў назбіралі?
11 Як вы не разумееце, што не пра хлеб казаў вам, а каб сцерагліся фарысейскай і садукейскай кіслі?
12 Тады яны зразумелі, што Ен казаў, каб асцерагаліся не хлебнай рошчыны, але фарысейскай і садукейскай навукі.
13 Прыйшоўшы ж у межы Кесарыі Філіпавай, Ісус спытаўся ў Сваіх вучняў, кажучы: за каго ўважаюць людзі Мяне, Сына Чалавечага?
14 Яны ж сказалі: адны за Іаана Хрысціцеля; другія ж за Ілію; іншыя ж

за Іерамію або за аднаго з прарокаў.

15 Ен кажа ім: а вы за каго ўважаеце Мяне?
16 Сіман жа Пётр сказаў у адказ: Ты — Хрыстос, Сын Бога жывога.
17 I ў адказ Ісус казаў яму: шчаслівы ты, Сымоне, сыне Іонаў, бо не цела і кроў адкрылі табе гэта, але Бацька Мой, што ў нябёсах.
18 Я кажу табе, што ты Пётр, і на гэтай скале збудую Царкву Маю, і брамы пякельныя не адолеюць яе.
19 I дам табе ключы ад Нябеснага Царства: і калі што звяжаш на зямлі, будзе звязана і ў нябёсах; а калі што развяжаш на зямлі, будзе развязана і ў нябёсах.
20 Тады Ен загадаў Сваім вучням, каб нікому не казалі, што Ен Ісус Хрыстос.
21 З таго часу пачаў Ісус адкрываць Сваім вучням, што Ен павінен пайсці ў Іерусалім, і шмат перацярпець ад старэйшын і першасвятароў і кніжнікаў, і быць забітым, і на трэці дзень уваскрэснуць.
22 I, адклікаўшы Яго, Пётр пачаў адгаворваць Яго, кажучы: будзь літасцівы да Сябе, Госпадзе! Няхай не будзе гэтага з Табою.
23 А Ен, адвярнуўшыся, сказаў Пятру: адыдзі ад Мяне, сатана! ты спакуса Мне; бо думаеш не пра Божае, а пра чалавечае.
24 Тады Ісус казаў да Сваіх вучняў: калі хто хоча за Мною ісці, няхай адрачэцца ад сябе і возьме крыж свой і ідзе за Мною.
25 Бо хто хоча ўратаваць сваё жыццё, той страціць яго; хто ж страціць сваё жыццё дзеля Мяне, той знойдзе яго.
26 Бо што выгадае чалавек, калі ён увесь свет здабудзе, а сваёй душы пашкодзіць? Ці дасць што чалавек у абмен за сваю душу?
27 Бо суджана прыйсці Сыну Чалавечаму ў славе Бацькі Свайго са Сваімі Анёламі; і тады Ен аддасць кожнаму паводле яго ўчынкаў.
28 Папраўдзе кажу вам: некаторыя з тых. што стаяць тут, не зазнаюць смерці, аж пакуль не ўбачаць Сына Чалавечага, што прыйдзе ў Царстве Сваім.

Примечания к тексту

11 49: У некат. рукап.: пра хлеб.
18 50: Петр — па-грэцку (петрас) азначае камень, скала.
25 51: Або: жыццё.
25 52: Або: яго.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 16 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖИТЕ НАС

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.