Библия Клышка 2 Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Мацвея, 6 Паводле Мацвея, 6 глава

1 Асцерагайцеся даваць міласціну сваю перад людзьмі, каб яны бачылі; а як не, то не будзеце мець узнагароды ад вашага Бацькі, што ў нябёсах.
2 Дык вось, калі даеш міласціну, не трубі перад сабою, як крывадушнікі робяць у сінагогах і на скрыжаваннях, каб хвалілі іх людзі. Папраўдзе кажу вам: яны ўжо атрымліваюць сваю ўзнагароду.
3 У цябе ж, калі даеш міласціну, няхай твая левая рука не ведае, што робіць твая правая рука;
4 Каб твая міласціна была ў таямніцы; і твой Бацька, што бачыць у таямніцы, аддасць табе адкрыта.
5 I калі молішся, не будзь, як крывадушнікі, што любяць у сінагогах і на рагах вуліц стоячы маліцца, каб паказаць сябе людзям; папраўдзе кажу вам, што яны ўжо атрымліваюць сваю ўзнагароду.
6 А ты, калі молішся, увайдзі ў сваю каморку і, зачыніўшы дзверы свае, маліся Бацьку свайму, што ў таямніцы; і Бацька твой, што бачыць у таямніцы, аддасць табе адкрыта.
7 А молячыся, не кажыце шмат, як язычнікі, бо яны думаюць, што ў шматслоўі сваім будуць пачутыя.
8 Дык не будзьце падобныя да іх; бо ведае Бацька ваш, у чым вы маеце патрэбу, перш чым вы ў Яго папросіце.
9 Вы ж маліцеся так: Ойча наш, які ў нябёсах! Няхай будзе ў святасці імя Тваё;
10 Няхай прыйдзе Царства Тваё; няхай будзе воля Твая як у небе, так і на зямлі;
11 Хлеба нашага штодзённага дай нам сёння;
12 I даруй нам нашы правіны, як і мы даруем нашым вінаваўцам;
13 I не дапусці нас да спакусы, але засцеражы нас ад ліхога. Бо Тваё ёсць Царства, і сіла, і слава навекі. Амін.
14 Бо калі вы даруеце людзям іх правіны, даруе і вам Бацька ваш Нябесны
15 А калі вы не даруеце людзям іх правінаў, то і Бацька ваш не даруе вашых правінаў.
16 А калі вы посціце, не рабіцеся, як крывадушнікі, панурыя; бо яны змяняюць твары свае, каб паказаць людзям, што посцяць. Папраўдзе кажу вам, што яны ўжо атрымліваюць сваю ўзнагароду.
17 А ты, калі посціш, памаж галаву сваю і памый свой твар;
18 Каб паказаць, што ты посціш, не людзям, а Бацьку свайму, што ў таямніцы; і твой Бацька, які бачыць у таямніцы, аддасць табе адкрыта.
19 Не збірайце сабе скарбаў на зямлі, дзе моль і ржа есць і дзе зладзеі падкопваюць і крадуць;
20 А збірайце сабе скарбы на небе, дзе ні моль, ні ржа не есць і дзе зладзеі не падкопваюць і не крадуць.
21 Бо дзе скарб ваш, там будзе і сэрца ваша.
22 Светач цела ёсць вока; дык вось, калі тваё вока чыстае, усё цела будзе ў святле;
23 Калі ж тваё вока было б ліхое, усё тваё цела будзе ў цемры. Калі ж святло, што ў табе, — цемра, то якая вялікая сама цемра?
24 Ніхто не можа служыць двум панам: або аднаго будзе ненавідзець, а другога, — любіць, або аднаму будзе адданы, а другім будзе пагарджаць. Не можаце служыць Богу і мамоне
25 Дзеля гэтага кажу вам: не турбуйцеся пра сваё жыццё, што есці і што піць, ні пра ваша цела, у што адзецца. Хіба жыццё не больш важнае за яду, а цела за адзенне?
26 Паглядзіце на птушак нябесных, што не сеюць, не жнуць, не збіраюць у свірны, а Бацька ваш Нябесны жывіць іх. Хіба вы не нашмат лепшыя за іх?
27 Хто ж з вас, турбуючыся, можа прыбавіць сабе росту на адзін локаць?
28 I пра адзенне што турбуецеся? Паглядзіце на палявыя лілеі, як растуць: ні працуюць, ні прадуць;
29 Кажу ж вам, што і Саламон ва ўсёй сваёй славе не адзяваўся так, як кожная з іх.
30 Калі ж палявую траву, што ёсць сёння, а заўтра будзе кінутая ў печ, Бог так прыбірае, то ці ж не тым болей вас, малаверныя?
31 Дык вось не турбуйцеся і не кажыце: «што мы будзем есці?», або: «што мы будзем піць?», або: «у што мы адзенемся?»
32 Бо ўсяго гэтага шукаюць язычнікі; дый Бацька ваш Нябесны ведае, што вы маеце патрэбу ва ўсім гэтым.
33 Шукайце ж перш Царства Божае і Яго справядлівасць, і ўсё гэта прыкладзецца вам.
34 Дык вось, не турбуйцеся пра заўтра: бо заўтрашні дзень патурбуецца пра сваё. Даволі для кожнага дня свайго ліха.

Примечания к тексту

1 10: У некат. рукап.: міласціну.
12 11: У некат. рукап.: даруем.
13 12: Гэтае слова можна разумець і як нячысцік (д’ябал).
21 1: У некат. рукап.: ваша.
24 15: Багаццю.
27 16: Другі мажлівы пераклад: прыбавіць да тэрміну свайго жыцця (хоць) малую меру.
Нашли в тексте ошибку? Выделите её и нажмите:Ctrl + Enter

Паводле Мацвея, 6 глава. Пераклад Дабравесця Анатоля Клышкi

Обратите внимание! Номера стихов — это ссылки, ведущие на раздел со сравнением переводов, параллельными ссылками, текстами с номерами Стронга. Попробуйте.

ПОДДЕРЖАТЬ ДЕНЬГАМИ

Библии
Комментарии
  1. Новая Женевская Библия
  2. Учебной Библии МакАртура
  3. Толкование Мэтью Генри
  4. Комментарии МакДональда
  5. Толковая Библия Лопухина
  6. Толкования Августина
  7. Библия говорит сегодня
  8. Комментарии Скоуфилда
  9. Комментарии Баркли
  10. Комментарии Джона Райла
  11. Толкование Иоанна Златоуста
  12. Толкование Феофилакта Болгарского
  13. Новый Библейский Комментарий
  14. Лингвистический. Роджерс
  15. Комментарии Давида Стерна
  16. Ветхий Завет в Новом
  17. Комментарии Кузнецовой


2007–2026. Сделано с любовью для любящих и ищущих Бога. Если у вас есть вопросы или пожелания, то пишите нам bible-man@mail.ru.